Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

1 Яана 5 Першае Яана 5 разьдзел

1 Кожны, хто верыць, што Ісус ёсьць Хрыстос, ад Бога народжаны, і кожны, хто любіць Таго, Хто нарадзіў, любіць і Таго, Хто Народжаны ад Яго.
2 Па гэтым пазнаём, што любім дзяцей Бога, калі любім Бога і прыказаньні Ягоныя спаўняем.
3 Бо ў гэтым ёсьць любоў да Бога, каб (мы) прыказаньні Ягоныя спаўнялі. А прыказаньні Ягоныя ня цяжкія.
4 Бо ўсё, што народжана ад Бога, перамагае гэты сьвет, і гэта ёсьць перамога, якая перамагла гэты сьвет — ёсьць вера нашая.
5 Хто ёсьць той, хто перамагае сьвет гэты, як ня той, хто верыць, што Ісус ёсьць Сын Бога?
6 Той, Хто прыйшоў праз ваду і кроў, гэта ёсьць Ісус Хрыстос, ня праз ваду толькі, але праз ваду і кроў; і Дух сьведчыць, бо Дух ёсьць праўда.
7 Затым: Тры сьведчаць на Небе: Ба́цька, Слова і Сьвяты Дух; і Гэтыя Тры ёсьць Адзін.
8 І ёсьць Тры сьведкі на зямлі: Дух, Вада і Кроў, і (гэтыя) тры ёсьць Адзінага.
9 Калі прымаем сьведчаньне людзей, (дык) сьведчаньне Бога ёсьць большае, таму што гэта ёсьць сьведчаньне Бога, якім (Ён) засьведчыў аб Сыне Сваім.
10 Хто ў Сына Бога верыць, мае сьведчаньне ў сабе, хто ня верыць Богу, той зрабіў Яго ілгуном, таму што ня паверыў у сьведчаньне, якім засьведчыў Бог аб Сыне Сваім.
11 І гэтае сьведчаньне ёсьць аб тым, што Бог даў нам жыцьцё вечнае, і гэтае жыцьцё ёсьць у Сыне Ягоным.
12 Хто мае Сына, (той) мае жыцьцё; хто ня мае Сына Бога, (той) ня мае жыцьця.
13 Гэта я напісаў вам, веручым у Імя Сына Бога, каб вы ведалі, што маеце жыцьцё вечнае, і каб (вы) верылі ў Імя Сына Бога;
14 і гэта ёсьць адвага, якую (мы) маем перад Ім, што калі што-небудзь просім па волі Ягонай, (Ён) слухае нас.
15 І калі мы ведаем, што Ён слухае нас, чаго б мы ні папрасілі, (то) ведаем (і тое), што (мы ўжо) маем прошанае, якое папрасілі ў Яго.
16 Калі хто ўбачыў брата свайго, які грашыць грахом ня на сьмерць: і папросіць (Бога за яго, і Бог) дасьць яму жыцьцё, (маю на ўвазе тых, што) саграшаюць (грахом) ня на сьмерць. Ёсьць грэх на сьмерць: кажу, каб ня за таго (ён) маліўся.
17 Усякая нясправядлівасьць ёсьць грэх, але грэх ня на сьмерць.
18 Мы ведаем, што кожны народжаны ад Бога, ня грэшыць, але народжаны ад Бога беражэ сябе, і ліхі ня можа яму пашкодзіць.
19 Мы ведаем, што мы ад Бога, і што ўвесь гэты сьвет ляжыць у зьле.
20 І ведаем, што Сын Бога прыйшоў і даў нам розум, каб (нам) пазнаваць Праўдзівага, і мы ёсьць у Праўдзівым, у Сыне Ягоным Ісусе Хрысьце. Ён ёсьць Праўдзівы Бог і Жыцьцё вечнае.
21 Дзеці! Зьберагайце сябе ад ідалаў. Амін.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першае саборнае Пасланьне Апостала Яана, 5 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020