Вызваль мяне ад крывавай віны, Божа, (Ты) Бог майго збаўленьня! Язык мой будзе ўрачыста славіць справядлівасьць Тваю.
Бязь віны з майго боку яны зьбягаюцца і ўзбройваюцца. Паўстань мне на дапамогу і паглядзі!
Божа, Ты ведаеш няразумнасьць маю. І вíны мае ад Цябе ня схаваныя.
Князі перасьледуюць мяне бязь віны, але сэрца маё трымціць перад Словам Тваім.
І быў надпіс віны Ягонай напісаны: Кароль жыдоў.
І Пілат сказаў архірэям і народу: (я) ня знаходжу ніякай віны ў Гэтым Чалавеку.
сказаў ім: вы прывялі да мяне Гэтага Чалавека, Які нібыта зводзіць народ; але я, вось, перад вамі расьсьледаваўшы, ня знайшоў у Гэтым Чалавеку ніякай віны, у якой (вы) абвінавачваеце Яго;
І трэйці раз сказаў ён ім: якое ж зло зрабіў Ён? Ніякай віны сьмяротнай (я) ня знайшоў у Ім; дык зьбічаваўшы Яго, звольню.
Кажа Яму Пілат: што ёсьць праўда? І, сказаўшы гэтае, ізноў выйшаў да жыдоў і кажа ім: я ніякае віны ў Ім ня знахо́джу.
Дык Пілат ізноў выйшаў і кажа ім: вось (я) выводжу Яго да вас, каб (вы) ведалі, што (я) ня знахо́джу ў Ім ніякае віны.
Як жа ўбачылі Яго архірэі і слугі (іхныя), закрычалі, кажучы: укрыжуй Яго, укрыжуй! Пілат кажа ім: вазьміце Яго вы і ўкрыжуйце, бо я ня знахо́джу ў Ім (ніякае) віны.
І ня знайшоўшы ніякай сьмяротнай віны папрасілі Пілата забіць Яго.
і знайшоў, што вінавацяць яго ў спрэчных пытаньнях іхняга закону, ды што няма (у ім) ніякай віны вартай сьмерці ці кайданоў.
Абвініцелі абступіўшы яго ня прыне́сьлі (супраць яго) ніякай віны якое я спадзяваўся;
Яны, зрабіўшы мне допыт, хацелі (мяне) звольніць, бо ніякае сьмяротнае віны на мне няма.