І Калеву Ефунёнку даў часьць сярод сыноў Юдзіных, подле слова СПАДАРОВАГА Ігошуі: Кіраф-Арбу, айца Енаковага, накш Гэўрон.
А Гацор-Гадафа а Кіра-Гэцрон, накш Гацор,
Данна, Кіраф-Санна, накш Дэвір,
А Гумта а Кіра-Арба, накш Гэўрон, а Цыор: дзевяць местаў зь іх сёламі.
Кіраф-Ваал, накш Кіра-Еарым а Раўва: два месты зь іх сёламі.
А стуль праходзіла граніца аж да Лузу, да боку Лузу на паўдня, накш Бэт-Элю, і спушчалася граніца да Атароф-Адару на гары, каторая на паўдня Веф-Горону дольняга.
І цягнулася граніца, і сьхіналася да морскае стараны на паўдня ад гары, каторая на паўдні перад Вэф-Горонам, і былі канцы яе ля Кіраф-Ваалу, накш Кіраф-Еарыму, места сыноў Юдізных. Гэта заходняя старана.
І пасьвяцілі Кедэш у Ґалілеі на гары Неффалімовай, і Сыхем на гары Яхрэмавай, і Кіраф-Арбу, накш Гэўрон, на гары Юдзінай.
І далі ім Кіраф-Арбу, айца Енаковага, накш Гэўрон, на гары Юдзінай, і перадмесьці яго наўкола яго.
І было на семы дзень, і сказалі яны жонцы Самсонавай: «Умоў мужа свайго, і хай ён азнайме нам загадку; накш спалім мы цяплом цябе й дом айца твайго; ціж вы пазвалі нас, каб абгаліць нас?»
І сказаў Ёаў: «Жыў СПАДАР! калі б ты ня гукаў накш, дык яшчэ з раньня адышоў бы люд, каб ня гнацца кажны за братам сваім».
Вазьмі ж мой заклад да Сябе! накш хто паручыцца за мяне?
Мукі парадзіхі настануць яму; ён — сын нямудры, накш ён не заставаўся б доўга ў палажэньню дзяцей, што родзяцца.
Фарысэі ж, пачуўшы, сказалі: «Ён выганяе нячысьцікаў ня накш, як вельзэвулам, князям нячысьцікаў».
Але калі ласкаю, дык ня з учынкаў; накш ласка ня была б ужо ласкаю. А калі з учынкаў, дык ужо няма з ласкі; накш учынак ня быў бы ўчынак.
Дык бачыш дабрыню й стродкасьць Божую: стродкасьць да адпалых, дабрыню Божую да цябе, калі будзеш трываць у дабрыні; накш і ты будзеш адцяты.
Бо нявернік муж усьвячаецца жонкаю верніцаю, і жонка няверніца ўсьвячаецца мужам вернікам. Накш дзеці вашыя былі б нячыстыя, а цяпер сьвятыя.
Бо, накш кажучы, калі ты дабраславіш духам, як можа тый, што займае месца простага, сказаць «Амін» на твае дзякаваньне? Бо ён ня ведае, што ты кажаш.
Ізноў кажу: няхай хтось ня думае, што я неразумны; але калі накш, дык прыміце мяне, як неразумнага, каб я таксама крыху пахваліўся.
Я спадзяюся ўзглядам вас у Спадару, што вы ня будзеце думаць накш; а хто вас парушае, будзе мець рассудак свой, хто б ён ня быў.
Дык каторыя з нас дасканальныя, гэтак думайма; калі ж вы праз што-колечы накш думаеце, дык і гэта вам Бог аб’яве.
Як я прасіў цябе застацца ў Ефэсе, як я адходзіў да Македоні, каб ты расказаў некатрым ня вучыць накш
Калі хто вуча накш і не згаджаецца із здаровымі словамі Спадара нашага Ісуса Хрыста і навукаю ўзглядам набожнасьці,
Накш перасталі б абракаць, бо абракаючыя аброк, быўшы аднойчы ачышчаны, ня мелі б ужо ніякага сьведам’я грахоў.