Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

2 да Карынцян 11 Другі да Карынцян 11 разьдзел

1 О каб вы крыху цярпелі маю неразумнасьць! Але й запраўды церпіце мяне.
2 Бо ўзглядам вас я завісны завісьцяй Божай, бо я заручыў вас аддаць аднаму мужу, Хрысту, дзявушчай дзяўчынаю.
3 Але я баюся, каб, як гад хітрынёю сваёй ізьвёў Еву, якім-колечы парадкам ня былі папсаваныя думкі вашы, адхінаючыся ад прасьціні й чысьціні ў Хрысту.
4 Бо калі б запраўды хто, прышоўшы, абяшчаў другога Ісуса, каторага мы не абяшчалі, альбо вы адзяржалі іншага духа, каторага не адзяржалі, альбо іншую дабравесьць, каторае ня прымалі, дык вы цярпелі б.
5 Але я ўважаю, што я ў нічым не застаўся ад апосталаў вышшых.
6 Але калі я няўзумелы ў мове, ня ў ведзе, адылі, але ў вусім усюдых выяўлены вам.
7 Ці я ізграшыў, паніжаючы сябе, каб павышыць вас, што я дарма абяшчаў вам Дабравесьць Божую?
8 Іншыя цэрквы я грабіў, адзержуючы заплату за слугаваньне вам;
9 І, будучы ў вас, і патрабуючы, не цяжарыў нікога, бо браты, што прышлі з Макядоні, даставілі, чаго я патрабаваў; і ў вусім сьцярогся й сьцерагчыся буду ня быць цяжарам вам.
10 Як ё праўда Хрыстова ў імне, пахвала гэта ня будзе замоўчана ўзглядам мяне ў краінах Ахаі.
11 Чаму? ІІІто ня люблю вас? Бог ведае!
12 Але што раблю, і буду рабіць, каб ня даць прыклепу тым, што зычаць прыклепу, каб у тым, чым хваляцца, былі знойдзены такімі, як і мы.
13 Бо такія хвальшывыя апосталы, ашукныя работнікі, прыдаюцца апосталамі Хрыстовымі.
14 І няма дзіва, бо сам шайтан прыдаецца ангілам сьвятліні.
15 Затым гэта не вялікая рэч, калі й слугачыя ягоныя прыдаюцца слугачымі справядлівасьці; канец іх будзе подле ўчынкаў іхных.
16 Ізноў кажу: няхай хтось ня думае, што я неразумны; але калі накш, дык прыміце мяне, як неразумнага, каб я таксама крыху пахваліўся.
17 Што кажу, не кажу як ад Спадара, але як у неразумнасьці ў гэтай адвазе хваленьня.
18 Як шмат хто хваліцца подле цела, дык і я буду хваліцца.
19 Бо вы, людзі мудрыя, ахвотна церпіце неразумных.
20 Вы церпіце, як вас хто няволе, як хто аб’ядае, як хто адбірае, як хто вывышаецца, як хто поўшыць вас.
21 На сорам кажу, быццам мы былі слабыя; а ў чым хто адважны (гукаю ў неразумнасьці), адважны й я.
22 Яны Гэбрэі? я таксама. Яны Ізраеляне? я таксама. Яны насеньне Абрагамова? я таксама.
23 Слугачыя Хрыстовы яны? (неразумна кажу) я балей. Я шмат балей у гарапашнасьці, нязьмерна ў ранах, балей у вязьніцах і шмат разоў пры сьмерці.
24 Ад Жыдоў пяць разоў я адзяржаў сорак без аднаго.
25 Трэйчы быў біты кіямі, аднойчы каменаваны, трэйчы з імною разьбіўся караб, ноч і дзень прабыў на глыбіні;
26 Шмат разоў у падарожжах, у небясьпечнасьцях на рэках, у небясьпечнасьцях ад разбойнікаў, у небясьпечнасьцях ад сваіх, у небясьпечнасьцях ад паган, у небясьпечнасьцях у месьце, у небясьпечнасьцях на пустыні, у небясьпечнасьцях на мору, у небясьпечнасьцях памеж хвальшывых братоў,
27 У гарапашнасьці а ў высіленьню, бяз сну часта, у голадзе а смазе, часта ў пастох, на сьцюжы і ў голасьці.
28 Апрача тога, што звонку, навала кажнага дня, рупнасьць праз усі цэрквы.
29 Хто няўздолее, ці я не няўздолею? Хто спатыкаецца, ці я не загараюся?
30 Калі маю хваліцца, няўздоляньнямі сваімі хваліцца буду.
31 Бог а Ацец Спадара Ісуса, дабраславёны на векі, ведае, што я не маню.
32 У Дамашку вайвода караля Арэты сьцярог места Дамашк, хочучы няць мяне,
33 І я быў спушчаны пераз акно ў кашу ізь сьцяны і ўцёк із рук ягоных.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другі ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян, 11 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.