Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ВЕЧНУЮ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «вечную» сустракаецца 20 разоў у 20 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВЕЧНУЮ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І будзе вясёлка ў болцы, і Я ўбачу яе, каб успомнець змову вечную меж Бога й меж усякае душы жывое ў вусякім целе, каторая на зямлі».

І ўстанаўлю змову Сваю меж Імною й табою і меж насеньням тваім просьле цябе ў родах ягоных, на змову вечную, каб быць табе Богам і насеньню твайму просьле цябе;

Канечне няхай будзе абрэзаны народжаны ў дамове тваёй і куплены за срэбра твае, і будзе змова Мая на целе вашым на змову вечную.

І сказаў Бог: «А вось, Сорра, жонка твая, народзе табе сына, і ты назавеш імя яго: Ісак; і ўстанаўлю змову Сваю зь ім на змову вечную, насеньню ягонаму просьле яго.

Бо грудзіну нахінаньня і лапатку ўзьнесеньня Я ўзяў ад сыноў Ізраелявых із супакойных аброкаў іхных і аддаў іх Аарону сьвятару а сыном ягоным на вечную ўставу ад сыноў Ізраелявых.

Лапатку ўзьнесеньня й грудзіну нахінаньня разам із аброкамі агнянымі тукаў маюць прыносіць, туды-сюды нахінаючы перад відам СПАДАРОВЫМ; і хай будзе табе а сыном тваім із табою на вечную ўставу, як расказаў СПАДАР».

І спаліў Ігошуа Гай, і абярнуў яго ў кучу вечную, аж дагэтуль.

Ці ня так дом мой у БОГА? бо змову вечную ўчыніў Ён із імною, трывалкую ў вусім і абаронную; бо ўсе гэта спасеньне мае і ўсе жаданьне, хіба Ён ня дасьць, каб яно вырасла?

І зямля сплюгаўлена пад жыхарамі сваімі, бо яны выступілі з права, адмянілі ўставы, зламілі вечную змову.

Сьхініце вуха свае і Прыйдзіце да Мяне; слухайце, і жыва будзе душа ваша; Я ўчыню з вамі вечную змову, вернае міласэрдзе Давіду.

За сорам ваш адзяржыце ўдвая; замест ганьбы будзеце цешыцца із свае дзелі, бо будуць мець падвойны спадак у зямлі сваёй, будуць мець вечную радасьць.

Бо Я СПАДАР люблю суд, ненавіджу глабаньне пры аброку, дам так, каб справы іхныя былі ў праўдзе, і вечную змову зраблю зь імі.

І палажу на вас вечныя ўпікі й вечную ганьбу, каторая не забудзецца».

І станецца, як выпаўніцца семдзясят год, што Я даведаюся да караля Бабілёнскага а да гэнага народу а да зямлі хальдэйскае, і абярну яе ў вечную пустыню за бяспраўе іхнае, — агалашае СПАДАР. —

І ўчыню вечную змову зь імі, подле каторай не адхінуся ад іх, каб рабіць ім дабро, але ўлажу боязьнь сваю ў сэрца іхнае, каб яны не адступалі ад Мяне.

Я, адылі, успомню змову Сваю з табою за дзён маладосьці твае, і ўставаўлю вечную змову з табою.

Семдзясят тыдняў прызначана люду твайму а месту Сьвятому твайму, каб скончыць выступ, і запячатаваць грэх, і ласку ўчыніць узглядам бяспраўя, і прынесьці вечную справядлівасьць, і запячатаваць відзені а прароку, і памазаць Сьвятое Сьвятых.

І пойдуць гэтыя на кару вечную, а справядлівыя да жыцьця вечнага»

Сам жа Спадар наш Ісус Хрыстос а Бог і Ацец наш, што ўмілаваў нас і даў вечную пацеху а добрую надзею ласкаю,

І абачыў я другога ангіла, што ляцеў па сярэдзіне неба, каторы меў вечную Евангелю, каб абяшчаць жыхарачым на зямлі а кажнаму народу а плямені а мове а люду;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ВЕЧНЫ →