Паводле Мацьвея 19 верш » Мацьвея 19:22 — параўнанне перакладаў.

Паводле Мацьвея 19 верш 22

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Мацьвея 19:22 / Мц 19:22

Filter: all
Пачуўшы слова гэтае, юнак адышоў замаркочаны, бо ў яго была вялікая маёмасьць.

Пачуўшы гэтае слова, юнак адыйшоў засмучаны, бо меў вялікую маёмасьць.

Калі юнак пачуў гэтае слова, адышоў сумны, бо меў вялікую маёмасць.

Пачуўшы слова гэтае, маладзён адышоў смутны, бо ён меў вялікую маемасьць.

Пачуўшы слова гэтае, юнак адыйшоўся з сумам, бо ў яго было вялікае багацьце.

Пачуўшы слова гэтае, юнак адышоў засму́чаны, бо ў яго была́ вялікая ўла́снасць.

Пачуўшы сказанае, юнак адышоў маркотны, бо меў вялікую маёмасць.

Але юнак, пачуўшы [гэтае слова], адышоў засмучаны: бо ў яго была вялікая маёмасць.

Пачуўшы ж гэтае слова, юнак адыйшоў замаркочаны, бо ў яго было многа маёнткаў.

І юнак, пачуўшы гэтае слова, адыйшоў у засмучэньні, бо меў вялікую маёмасьць.

Калі-ж пачуў дзяцюк гэта слова, адыйшоў сумны, бо меў ён вялікую маемасьць.

Калі-ж пачуў дзяцюк слова, адыйшоў сумны, бо меў ён вялікія маемасьці.

Kali-ž pačuŭ dziaciuk słowa, adyjšoŭ sumny, bo mieŭ jon wialikija majemaści.

Пачуўшы гэтае слова, юнак адыйшоў з сумам, бо меў вялікае багацьце.

А услышавши молодецъ слово, отышолъ смутячися, былъ бо маючи собранья много •

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter