Паводле Яна 1 верш » Яна 1:45 — параўнанне перакладаў.

Паводле Яна 1 верш 45

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Яна 1:45 / Ян 1:45

Filter: all
Піліп знаходзіць Натанаіла і кажа яму: мы знайшлі Таго, пра Якога пісаў Майсей у законе і прарокі, Ісуса, сына Язэпавага, з Назарэта.

Філіп знаходзіць Натанаэля і кажа яму: «Мы знайшлі Таго, пра Каго пісаў Майсей у Законе і Прарокі, — Ісуса, сына Язэпа, што з Назарэту».

Піліп жа напаткаў Натанаэля і кажа яму: «Мы знайшлі Таго, аб Кім пісаў Майсей у законе і прарокі: Ісуса, Сына Язэпа з Назарэта».

Піліп знаходзе Нафанайлу й кажа яму: «Мы знайшлі Таго, праз Каторага Масей пісаў у законе а прарокі, Ісуса, сына Язэпавага з Назарэту».

Піліп знаходзіць Натанаіла і кажа яму: мы знайшлі Таго, аб Кім пісаў Майсе́й у законе і прарокі: Ісуса, Сына Язэпавага, што з Назарэту.

Знаходзіць Філіп Нафана́іла і кажа яму: мы знайшлі Таго, пра Каго пісалі Маісей у законе і прарокі, Іісуса, Сына Іосіфавага, з Назарэ́та.

Філіп знайшоў Натанаэля і сказаў яму: «Мы знайшлі таго, пра каго пісалі Майсей у Законе і Прарокі, — Езуса з Назарэта, сына Юзафа».

Філіп знаходзіць Нафанаіла і кажа яму: Мы знайшлі Таго, пра Каго напісаў Маісей у законе і прарокі, Ісуса, Іосіфавага сына, з Назарэта.

Піліп знаходзіць Натанайлу і кажа яму: мы знайшлі Ісуса, Сына Язэпавага з Назарэту, пра Каго напісаў Масей у Законе і Прарокі.

Піліп знайходзіць Нафанаіла і кажа яму: — мы знайшлі Таго, пра Каго напісана ў законе Майсеевым і ў прарокаў: Ісуса, сына Язэпавага з Назарэту.

Знайшоў Філіп Натанаэля і сказаў яму: Мы знайшлі Езуса, аб каторым напісаў Майсей у законе і прарокі, сына Язэпа з Назарэту.

Znajšoŭ Filip Natanaela i skazaŭ jamu: My znajšli Jezusa, ab katorym napisaŭ Majsiej u zakonie i praroki, syna Jazepa z Nazaretu.

І сказаў яму Натанаіл: ці-ж можа быць што добрае з Назарэту? Піліп кажа яму: пайдзі ды паглядзі.

Піліпп знаходзіць Натанаіла і кажа яму: мы знайшлі Таго, пра Каго Майсей пісаў у праве, і прарокі, Ісуса з Назарэту сына Язэпавага.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter