Паводле Яна 1 верш » Яна 1:48 — параўнанне перакладаў.

Паводле Яна 1 верш 48

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Яна 1:48 / Ян 1:48

Filter: all
Натанаіл кажа Яму: чаму Ты ведаеш мяне? Ісус сказаў яму ў адказ: перш чым паклікаў цябе Піліп, калі ты быў пад смакоўніцаю, Я бачыў цябе.

Натанаэль кажа Яму: «Адкуль Ты даведаўся пра мяне?» Адказаў Ісус і сказаў яму: «Раней, чым Філіп паклікаў цябе, калі ты быў пад дрэвам фігавым, Я бачыў цябе».

Натанаэль кажа Яму: «А скуль жа мяне ведаеш?» Адказваючы, сказаў яму Ісус: «Я бачыў цябе перш, чым пазваў цябе Піліп, калі ты быў пад фігавым дрэвам».

Нафанайла кажа Яму: «Скуль Ты мяне знаеш?» Адказаў Ісус і сказаў яму: «Уперад чымся Піліп гукнуў цябе, як ты быў пад фіґаю, Я бачыў цябе».

Натанаіл кажа Яму: скуль ве́даеш мяне́? Ісус адказаў і сказаў яму: пе́рш, чым Піліп паклікаў цябе́, я бачыў цябе, як ты быў пад смакоўніцаю.

Кажа Яму Нафана́іл: адкуль Ты мяне ведаеш? У адказ Іісус сказаў яму: перш, чым паклíкаў цябе Філіп, калі ты быў пад смако́ўніцаю, Я бачыў цябе.

Натанаэль адказаў Яму: «Адкуль Ты ведаеш мяне?» Езус адказаў яму: «Перш чым Філіп паклікаў цябе, Я бачыў цябе, калі ты быў пад смакоўніцаю».

Нафанаіл кажа Яму: Адкуль Ты мяне ведаеш? — У адказ Ісус сказаў яму: Перш чым паклікаў цябе Філіп, калі ты быў пад фігавым дрэвам, Я бачыў цябе.

Натанайла кажа Яму: скуль Ты ведаеш мяне? Ісус адказаў і сказаў яму: перш, чым паклікаў цябе Піліп, як (ты) быў пад смакоўніцай, Я бачыў цябе.

Нафанаіл гаворыць да Яго: — як Ты ведаеш мяне? Ісус у адказ сказаў яму: — перш чым Піліп паклікаў цябе, як ты быў пад смакоўніцай, Я бачыў цябе.

Сказаў яму Натанаэль: Адкуль мяне знаеш? Адказаў Езус і сказаў яму: Перш чым Філіп паклікаў цябе, калі ты быў пад фігаю, я бачыў цябе.

Skazaŭ jamu Natanael: Adkul mianie znaješ? Adkazaŭ Jezus i skazaŭ jamu: Pierš čym Filip paklikaŭ ciabie, kali ty byŭ pad fihaju, ja bačyŭ ciabie.

Адказаў Яму Натанаіл кажучы: Равві, Ты Сын Божы, Ты цар Ізраіляў!

Натанаіл кажа Яму: скуль Ты ведаеш мяне? Ісус адказваючы яму, сказаў: перад тым, як Піліпп паклікаў цябе, Я бачыў цябе, як ты быў пад фігавым дрэвам.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter