Вылечванне апантанага
1 І прыбылі яны на другі бок мора ў краіну герасінскаю.
1 І прыбылі яны на другі бок мора ў краіну герасінскаю.
2 І калі Ён выйшаў з чоўна, адразу сустрэўся з чалавекам з могільніку, з нячыстым духам,
3 што меў там прыстанішча, і ніхто яшчэ не мог яго звязань ланцугамі,
4 шмат разоў яго імі звязвалі, ды ён разрываў ланцугі і раструшчваў кайданы, і ніхто не мог яго ўтаймаваць;
5 І ўвесь час, уночы і ўдзень, ён быў між магіл і ў гарах, крычаў і б’іўся аб каменне.
6 І ўбачыўшы Ісуса здалёку, прыбёг ён і пакланіўся Яму,
7 ды закрычаўшы моцным голасам, кажа: «Што Табе да мяне, Ісусе, Сыне Бога Найвышэйшага? Богам Цябе заклінаю, не муч Ты мяне!»
8 І Ён адказаў тады: «Выйдзі дух нячысты з гэтага чалавека!»
9 І пытаўся ў яго: «Як імя тваё?» І адказаў ён: «Легіён, бо шмат нас».
10 І вельмі прасіў Яго, каб не высылаў іх з гэтай зямлі.
11 І быў там пад гарою вялікі гурт свіней на пашы;
12 І папрасіў Яго, кажучы: «Пашлі іх у свіней, каб ім увайсці ў іх».
13 І дазволіў Ён ім. І выйшаўшы, нячысты дух, ўвайшлі ў свіней, і гурт рынуўся да абрыву мора — тысяч з дзве — патапіліся яны ў моры.
14 А іх пастухі паўцякалі і расказалі па горадах і ў вёсках; і іншыя прыйшлі паглядзець, што здарылася.
15 І прыйшлі да Ісуса, ўбачалі, што апантаны дэманамі сядзіць апрануты і ў здаровым розуме, той, што меў у сабе «легіён», — і спалохаліся.
16 І відавочцы расказалі ім, як было з апантаным дэманамі, і пра свіней.
17 І пачалі яны прасіць Яго адысці ад іх межаў.
18 І калі Ён ступіў у човен, прасіў у Яго той, што быў раней апантаны, каб быць з Ім.
19 Ды Ён не дазволіў яму, але сказаў: «Ідзі ў свой дом, да сваіх, і раскажы ім, што зрабіў табе Гаспод і як злітаваўся над табою».
20 І той адышоў, і пачаў абвяшчаць у Дзесяцігароддзі, што зрабіў яму Ісус, і ўсе здзіўляліся.
Выздараўленне хворай жанчыны
21 І калі пераправіўся Ісус [у чоўне] зноў на другі бок, сабраўся вялікі натоўп да Яго ля мора.
22 І прыходзіць адзін са старшынь сінагогі на імя Іаір, і убачыўшы Яго, прыпадае да ног Яго.
23 І вельмі просіць Яго, кажучы: «Мая дачушка памірае; прыйдзі, ускладзі рукі на яе, каб яна ўратавалася, і жыла».
24 І Ён пайшоў з ім, і ўслед за Ім ішоў вялікі натоўп, і напіраў на Яго.
25 І жанчына адна ішла таксама, што мучылася ад крывацёку дванаццаць гадоў.
26 І многа яна выцерпела, і на шматлікіх дактароў патраціла ўвесь свой пажытак, ды нішто не дапамалагло, толькі станавілася горш.
27 Пачуўшы пра Ісуса, падышла ў натоўпе ззаду і дакранулася да Яго вопраткі;
28 Бо яна ўверала, што калі дакранецца да Яго вопраткі, то абавязкова паправіцца.
29 І адразу ж крывацёк спыніўся, і яна адчула целам сваім, што пазбавілася ад ліха.
30 І адразу Ісус, адчуўшы ў Самім Сабе, што з Яго выйшла сіла, павярнуўся ў натоўпе, кажучы: «Хто дакрануўся да Маей вопраткі?» —
31 І казалі Яму вучні Яго: «Ты бачыш, што натоўп напірае на Цябе, а пытаешся: Хто дакрануўся?»
32 А Ён глядзеў наўкола, каб убачыць тую, хто гэта зрабіла.
33 Жанчына жа, з бояззю і дрыжучы, ведаючы, што адбылося з ёю, падышла і ўпала ніцма перад Ім, і сказала Яму ўсю праўду.
34 Ён жа сказаў ёй: «Дачка, твая вера ўратавала цябе; ідзі ў спакоі і будзь здаровая ад свайго ліха».
Цуд з Іаіравай дачкою
35 Калі яшчэ Ён казаў, прыходзяць да старшыні сінагогі і кажуць: «Твая дачка памёрла; што ты яшчэ турбуеш Настаўніка?»
36 Ісус жа, прапусціўшы паўз вушы пачутае, звярнуўся да старшыні сінагогі: «Не бойся, толькі веруй, і яна будзе выратавана».
37 І не дазволіў нікому пайсці за Сабою разам, акрамя Пётры, Якава і Іаана, Якавага брата, ды бацькі.
38 І прыходзяць у дом старшыні сінагогі, і бачыць Ён сумятню: плачуць і моцна галосяць,
39 і Ён, увайшоўшы, кажа ім: «Што мітусіцеся і плачаце? Дзяўчына не памёрла, але спіць».
40 І яны насміхаліся з Яго, Ён жа, выправадзіўшы ўсіх, узяў за Сабою бацьку дзяўчыны і маці, і тых, што былі з Ім, і ўвайшоў туды, дзе была дзяўчына.
41 І ўзяўшы дзяўчыну за руку, сказаў ёй: «Таліфа кум», што перакладаецца: «Дзетка, устань!»
42 І адразу дзяўчына паднялася і хадзіла: бо было ёй гадоў дванаццаць. І яны ўразіліся адразу ўзрушеннем вялікім.
43 І Ён цвёрда наказаў ім, каб ніхто не ўведаў пра гэта, і сказаў, каб ёй далі есці.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Паводле Марка Святое Дабравесце, 5 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
