Іаан Хрыстітель выйшаў на казанне
1 Пачатак Дабравесця Ісуса Хрыста, [Сына Божага].
1 Пачатак Дабравесця Ісуса Хрыста, [Сына Божага].
2 Як напісана ў прарокі Ісаі: «Вось пасылаю перад Твім абліччам Свайго пасланца, які падрыхтуе Тваю дарогу;
3 Бо быў голас, што гучаў на бязлюдзі; Падрыхтуйце дарогу Гасподу, прамымі зрабіце сцежкі Яго!»
4 З’явіўся Іаан, хрысцячы на бязлюдзі і абвяшчаючы пакутнае хрышчэнне дзеля адпушчэння грахоў.
5 І выходзілі да яго ўся Іудзейская краіна і ўсе ерусалімцы, і хрысціліся ад яго ў рацэ Іардане, спавядаючы грахі свае.
6 І быў Іаан апрануты у вопратку з вярблюджай воуны і са скураным поясам на паясніцы сваёй, і жывіўся саранчою ды дзікім мёдам.
7 І багавяшчаў, кажучы: «Ідзе за мною Мацнейшы за мяне, у Якога я няварты, нахіліўшыся, развязаць рамень Яго сандаляў.
8 Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым».
Хрышчэнне Ісуса
9 І было ў тыя дні: прыйшоў Ісус з Назарэта Галілейскага і хрысціўся ў Іардане ад Іаана.
10 І адразу, выходзячы з вады, убачыў Ён, што раскрываюцца нябёсы, і Духа, як голуба, што схадзіў на Яго;
11 І голас пачуўся з нябёсаў: «Ты Мой Сын улюбёны, на Табе Мая прыхільнасць».
12 І адразу Дух накіраваў Яго на бязлюдзе, каб выпрабаваць.
13 І быў Ён на бязлюдзе сорак дзён і спакушаў Яго сатана; і быў са звярамі, і анёлы служылі Яму.
Пакліканне першых апосталаў
14 А пасля таго, як Іаана выдалі, прыйшоў Ісус у Галілею, багавяшчаючы Дабравесце
15 і казаў ім: «Збыліся часы і наблізілася Царства Божае; пакайцеся і веруйце ў Дабравесце».
16 І калі Ён праходзіў паўз Галілейскае мора, убачыў Сімана і Андрэя, Сіманавага брата, калі яны закідавалі сетку ў мора: бо яны былі рыбаловы.
17 І сказаў ім Ісус: «Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі людзей».
18 І адразу пакінуўшы сеткі, яны пайшлі ўслед за Ім.
19 А прайшоўшы крыху, убачыў Ён Якава Завядзеевага і яго брата Іаана, як яны, таксама ў чоўне, папраўлялі сеткі,
20 і адразу паклікаў іх. І яны, пакінуўшы свайго бацьку Завядзея ў чоўне з наймітамі, пайшлі за Ім.
21 І ўваходзяць яны ў Капернаум; і Ён адразу ў суботу, увайшоўшы ў сінагогу, вучыў.
22 І ўсе здзіўляліся ад Яго навучання: бо вучыў іх як маючы ўладу, а не як кніжнікі.
23 І адразу чалавек з нячыстым духам, што быў у сінагозе, закрычаў,
24 кажучы: «Што Табе да нас, Ісусе Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Я ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы».
25 Ісус забараніў яму, кажучы: «Змоўкні і выйдзі з яго!»
26 І нячысты дух, устрасянуўшы яго на сярэдзяні і ўскрыкнуўшы моцным голасам, выйшаў з яго.
27 І ўстрашыліся ўсе, і пыталіся адзін аднаго, гаворачы: «Што гэта такое? Новая навука з уладаю над нячыстымі духамі? Ім Ён загадвае і тыя слухаюцца Яго.»
28 І адразу чутка пра Яго разышлася скрозь па ўсіх ваколіцах Галілеі.
29 І адразу, выйшаўшы з сінагогі, яны з Якавам і Іаанам пайшлі ў дом Сімана і Андрэя.
30 А Сіманава цешча ляжала у гарачцы, і адразу сказалі Яму пра яе.
31 І падышоўшы, Ён падняў яе, узяўшы за руку; і гарачка адпусціла яе, і яна прыслужывала ім.
32 І як надышоў вечар, і зайшло сонца, прыносілі да Яго ўсіх нядужных і звар’ятелых;
33 І сабраўся ўвесь горад да двярэй.
34 І Ён вылечыў многіх заняпалых на розныя хваробы, і шмат дэманаў выгнаў, і не дазволіў дэманам гаварыць, бо тыя ведалі Яго.
35 І вельмі рана, яшчэ ў прытямках, выйшаў Ён і накіраваўся ў бязлюднае месца, і маліўся там.
36 І паспяшаліся за Ім Сіман і тыя, хто былі з Ім.
37 І знайшоўшы Яго, кажуць: «Усе чакаюць Цябе».
38 А Ён кажа: «Ісці трэба і ў іншыя месцы, і там багавяшчаць: бо і на тое Я і пасланы».
39 І пайшоў Ён, багавяшчаючы па ўсіх сінагогах, па ўсёй Галілеі, і выганяючы дэманаў.
Вылечванне пракажонага
40 І прыходзіць да Яго пракажоны і просіць, упаўшы на калені: «Калі Ты жадаешь, Госпаді, можаш ачысціць мяне».
41 І літавасцява, Ён працягнуў руку, дакрануўся і кажа яму: «Жадаю — ачысціся».
42 І адразу зышла з яго праказа, і ён ачысціўся.
43 І строга наказаўшы яму, Ён адразу адаслаў яго;
44 Казаўшы: глядзі, нікому нічога не расказвай, але ідзі, і пакажыся святару, і прынясі ахвераванне за ачышчэнне тваё, як наказваў Майсей, у сведчанне ім.
45 А той, выйшаўшы, пачаў шмат распавядаць, аб тым, што адбылося, і Ён па гэтай прычыне не мог адкрыта ўваходзіць ў горад, а быў у адзіноце, найбольш у бяздюдных месцах. І прыходзілі да Яго адусюль.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Паводле Марка Святое Дабравесце, 1 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
