Няма прарока без пашаны
1 І вярнуўся Ён у айчыну Сваю, і прыйшлі ўслед за Ім вучні Яго.
1 І вярнуўся Ён у айчыну Сваю, і прыйшлі ўслед за Ім вучні Яго.
2 А ў суботу пачаў Ён вучыць у сінагозе, і многія слухачы ўзрушыліся, кажучы: «Адкуль у Яго гэта? І што за мудрасць дадзена Яму? І такія цуды творацца Яго рукамі?
3 Ці ні Ён сын цесляра, і сын Марыі, што тут, і братоў Якава, Іасіта, Юды, і Сімана, што тут таксама? І ці не Яго сёстры між намі?» І яны засумняваліся ў Ім.
4 І казаў ім Ісус: «Няма прарокаў без пашаны, хіба толькі на бацькаўшчыне сваёй, і ў родных сваіх, і ў доме сваім».
5 І не мог Ён зрабіць там ніводнага цуду, толькі няшмат хворых, усклаўшы рукі, вылечыў.
6 Бо здзівіўся іх няверыю. І абыходзіў Ён навакольныя сёлы, навучаючы.
Ісус пасылае дванаццаць Сваіх апосталаў на казанні
7 І заклікаўшы Дванаццаць вучняў, пачаў Ён пасылаць іх па двух і даваў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх.
8 І наказаў ім, каб нічога не бралі ў дарогу, апрача аднаго кія, — ні хлеба, ні торбы, ні медзякоў у пояс,
9 але каб абуліся ў сандалі і не надзявалі двух убранняў.
10 І казаў ім: «Дзе б вы ні ўвайшлі ў дом, там заставайцесь, пакуль не выйдзеце адтуль.
11 І калі якое месца не прыме вас, і не паслухаюць вас, — выходзячы адтуль, абтрасіце зямлю з-пад сваіх ног у сведчанне ім».
12 І выйшаўшы, яны багавяшчалі, каб яны каяліся.
13 І шмат дэманаў выгналі, і шмат занядужаных мазалі алеем і вылечвалі.
Смерць Іаана Хрысціцеля
14 І дачуўся цар Ірад (аб Ім), бо Яго імя зрабілася вядомым, і казаў: «Іаан Хрысціцель устаў з мёртвых і таму жыватворныя сілы дзейнічаюць у Ім».
15 Іншыя ж казалі: «Гэта Ільля», або: «Прарок, мабыць, адзін з прарокаў».
16 А Ірад, пачуўшы, сцвярджаў: «Гэта Іаан, якога я абезгаловіў, уваскрос».
17 І было так, дзеля Ірадыяды, жонкі свайго брата, што жаніўся з ёю, паслаў ён схапіць Іаана і закаваў у цямніцу.
18 Таму, што казаў Іаан: «Нельга табе мець жонку брата свайго!»
19 Ірадыяда ж затаіла злосць на яго і захацела яго забіць, ды не магла;
20 Бо Ірад баяўся Іаана, ведаючы, што ён чалавек справядлівы і святы, і абараняў яго, і слухаючы яго моцна трывожыўся, аднак ахвотна слухаў яго.
21 І надышоў зручны дзень, калі Ірад у дзень свайго нараджэння, справіў банкет для сваіх вяльможаў, і тысячаначальнікаў, і саноўных людзей Галілеі.
22 І калі ўвайшла дачка, тае Ірадыяды і станцавала: дагадзіла яна Іраду і яго стольнікам. Сказаў цар двяўчыне: «Прасі ў мяне, што хочаш і дам табе».
23 І [моцна] пакляўся ёй. «Чаго ў мяне ні папросіш, дам табе аж да палавіны таго, што маю».
24 І выйшаўшы яна сказала сваёй маці: «Што папрасіць?» І тая сказала: «галаву Іаана Хрысціцеля».
25 І ўвайшоўшы адразу з паспешлівасцю да цара, папрасіла, кажучы: «Хачу, каб ты зараз жа даў мне на талерцы галаву Іаана Хрысціцеля».
26 І вельмі засмуціўся цар, ды дзеля клятвы і застольнікаў не захацеў адмовіць ёй;
27 І адразу паслаўшы ка́та, цар загадаў прынесці яго галаву. І той пайшоўшы, абезгаловіў яго ў цямніцы.
28 І прынёс яго галаву на талерцы, даў дзяўчаці, і дзяўчына дала яе сваёй маці.
29 Вучні ж яго, даведаўшыся пра ўсё, прыйшлі і забралі яго астанкі, і паклалі ў магілу.
Ісус накарміў пяць тысяч
30 І збіраюцца апосталы да Ісуса, і расказалі Яму ўсё, што зрабілі і чаму навучылі.
31 І казаў Ён ім: «Шмат прыходзіла і адыходзіла народу, нават паесці яны не мелі часу. Адпусціце іх і самі пайдзіце ў бязлюднае месца, і адпачніце крыху».
32 І паплылі ў пустыннае месца ў чоўне адны.
33 І ўбачылі іх, калі яны адплывалі, і пазналі многія, і пяшком пабеглі з многіх гарадоў туды, і апярэдзілі іх.
34 І выйшаўшы, Ён убачыў вялікі натоўп і злітаваўся над імі, бо яны былі як авечкі, што не маюць пастуха, і пачаў іх многаму навучаць.
35 І калі ўжо надышоў позні час, падышлі да Яго вучні, кажучы: «Месца гэта бязлюднае, а ўжо час позні;
36 Адпусці іх, каб пайшоўшы у навакольныя вёскі і сёлы, купілі сабе што паесці».
37 Ён жа ў адказ ім казаў: «Дайце ім вы есці». І яны выказалі прапанову: «Ды не пайсці нам купіць хлеба дынарыяў на дзвесце і даць ім есці?»
38 Ён жа кажа ім: «Колькі хлябоў маеце? Ідзіце, паглядзіце». І ўдакладніўшы яны кажуць: «Пяць хлябоў і дзве рыбы».
39 Тады загадаў ім ўзлегчы ўсім па групах на зялёнай траве.
40 І ўзляглі яны, грамада за грамадою, па ста і па пяцідзесяці.
41 І узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбы, Ён, гледзячы на неба, блаславіў і паламаў хлябы, і даваў [Сваім] вучням, каб яны раздалі ім, і дзве рыбы раздзяліў на ўсіх.
42 І елі ўсе, і наеліся.
43 І кавалкаў назбіралі дванаццаць поўных кошыкаў, і рэшткі ад рыбы.
44 І было едакоў пяць тысяч мужчын, апрача жанчын і дзяцей.
Ісус ідзе па вадзе
45 І адразу загадаў Ён Сваім вучням увайсці ў човен і пераплыць на другі бок да Віфсаіды, раней за Яго, пакуль Ён адпускае натоўп.
46 І развітаўшыся з імі, пайшоў на гару памаліцца.
47 І калі надышоў вечар, човен быў пасярэдзіне мора, а Ён адзін на зямлі.
48 І вецер быў моцны супроць іх, і надрываліся яны вяслуючы, і тут, пры змене чацвёртых стражнікаў уночы, заўважылі, як Ён параўноўваецца з імі, ідучы па моры.
49 Яны ж убачыўшы як Ён ідзе па моры, падумалі, што гэта прывід, і закрычалі;
50 Ўсе хто бачылі Яго ўстрывожыліся, Ён жа адразу адазваўся, мовіўшы: «Супакойцеся, гэта Я, не бойцеся».
51 І ступіў да іх у човен, і вецер суняўся. І яны моцна ўразіліся;
52 Бо не ўразумелі яны (цуда) з хлябамі, сэрца ж іх было знявераным.
53 І пераправіўшыся, прыплылі яны ў зямлю Геннісарэт, і прычалілі.
54 І калі яны выйшлі з чоўна, людзі адразу пазналі Яго.
55 Аббеглі ўсю тую краіну і пачалі на посцілках прыносіць нядужых туды, дзе чулі, што Ён ёсць.
56 І куды б Ён ні ўваходзіў у сёлы, ці ў гарады, ці ў вёскі, клалі хворых на плошчах і прасілі Яго, каб ім хоць бы да краю Яго вопраткі дакрануцца; і хто б ні дакрануўся да Яго, вылечваўся.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Паводле Марка Святое Дабравесце, 6 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
