Божая запаведзь і звычаі старэйшых
1 І зыходзяцца да Яго фарысеі і некаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі з Ерусаліма.
1 І зыходзяцца да Яго фарысеі і некаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі з Ерусаліма.
2 І ўбачалі, што некаторыя з Яго вучняў ядуць хлеб нячыстымі, гэта значыць, няўмытымі рукамі, —
3 бо фарысеі і ўсе іудзеі, калі не вымыюць старанна рук, не ядуць, прытрымліваючы паданняў старэйшых,
4 і (вярнуўшыся) з рынку, калі не абмыюцца, не ядуць, і ёсць шмат іншага, чаго яны прынялі кіравацца: мыцця чараў, і кубкаў, і меднага посуду, [і тапчаноў] —
5 І пытаюцца ў Яго фарысеі і кніжнікі: «Чаму Твае вучні не жывуць паводле паданняў старэйшых, нячыстымі рукамі ядуць хлеб?»
6 Ён жа сказаў ім: «Добра прарочыў Ісая пра вас, крывадушных, як напісана: «Гэты народ вуснамі шануе Мяне, а сэрца іх далёка ад Мяне;
7 Але лжіва паважаюць Мяне, навучаючы навукам і загадам чалавечым».
8 Пераступіўшы Божую запаведзь, вы прытрымліваецеся звычаяў чалавечых, [абмываеце кубкі і чары, і шмат іншага, падобнага на гэта, робіце вы]».
9 І казаў ім: «Адхіляеце Божую запаведзь, каб ваша паданне захоўваць.
10 Бо Майсей сказаў: "Шануй бацьку свайго і маці сваю" і: "Хто знеслаўляў бацьку ці маці, няхай смерцю памрэ".
11 Вы ж лічыце: "Калі скажа чалавек бацьку ці маці: Карван [гэта значыць дар Богу] і тое, чым бы ты ад мяне пакарыстаўся", —
12 вы ўжо дазваляеце яму нічога не рабіць дзеля бацькі ці маці,
13 касуючы Божае слова вашым вучэннем, якое вы перадаеце; і шмат іншага як гэта».
Што робіць нячыстым чалавека
14 І паклікаўшы зноў натоўп, Ён казаў ім: «Паслухайце Мяне ўсе і зразумейце!
15 Няма нічога па-за чалавекам, з вонку яго, што ўваходзячы ў яго вусны, магло б зрабіць нячыстым яго, але тое, што з чалавечых вуснаў выходзіць, робіць чалавека нячыстым.
16 [Калі хто мае вушы слухаць, няхай слухае].
17 І калі ад натоўпу Ён увайшоў у дом, Яго вучні спыталіся ў Яго пра прыповесць.
18 І Ён адказаў ім: «Няўжо і вы не даўмеліся? Не разумееце, што ўсё тое, што ўваходзіць звонку ў чалавека, не можа зрабіць нячыстым яго,
19 бо ўваходзіць яму не ў сэрца, а ў жывот і выходзіць вонкі, ачышчаючы ўсякую істоту?»
20 Ён жа казаў: «Тое, што з чалавека зыходзіць, тое робіць нячыстым чалавека.
21 Бо з сярэдзіны, з сэрца людзей, ліхія думкі выходзяць, блуд, крадзёж, забойствы, ілжэсведчанні,
22 і хцівасць, і злосць, і распушчанасць, і ліхое вока, і блюзнерства, і дурнота, і ганарлівасць;
23 Ўсё гэтае ліха з сярэдзіны выходзіць і робіць нячыстым чалавека».
Вера сірафінікіянкі
24 І скіраваўшыся адтуль, пайшоў Ён ва ўладанне Ціра і Сідона. І хацеў, каб не ведаў аб Ім ніхто, калі ўвайшоў у адзін дом, ды не мог утаіцца;
20 Бо адразу пазнала Яго жанчына, дачка якой мела нячыстага духа, і прыйшоўшы, упала да Яго ног;
26 А была жанчына грачанка, сірафінікіянка родам; і прасіла Яго, каб выгнаў дэмана з яе дачкі.
27 І Ён казаў ёй: «Дай спярша наесціся дзецям, бо нягожа забраць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам».
28 Яна ў адказ Яму кажа: «Госпадзі, шчаняты пад сталом ядуць ад дзіцячых крошак»,
29 і Ён сказаў ёй: «Вялікая вера ў словах тваіх, ідзі, бо выйдзе злы дух з дачкі тваёй».
30 І пайшоўшы ў свой дом, яна знайшла, што дачка ляжыць на ложку і што дэман выйшаў.
31 І зноў, выйшаўшы з абсягаў Ціра, пайшоў Ён праз Сідон да Галілейскага мора, што знаходзіцца пасярод Дзесяцігароддзя.
32 І прыводзяць да Яго глухога, які з цяжкасцю гаварыў, і просяць Яго, каб усклаў руку на яго.
33 І адвеўшы яго ў бок ад натоўпу, Ён улажыў Свае пальцы яму ў вушы, і сплюнуўшы, дакрануўся да яго языка.
34 І паглядзеўшы на неба, глыбока ўздыхнуў, і вымаліў слова: «Эўвафа*», што азначае: «Расчыніцеся».
35 І [адразу ж] сталі чуйшымі яго вушы, і развязаліся путы яго языка, і пачаў ён добра гаварыць і чуць казанае.
36 І Ён прасіў, каб яны нікому не казалі аб гэтым; але чым больш настойваў, тым больш яны абвяшчалі аб гэтым усім.
37 І надзвычай дзівіліся, кажучы: «Добра ўсё Ён зрабіў: і глухім дае чуць, і нямым — гаварыць».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Паводле Марка Святое Дабравесце, 7 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
