1 І выйшаў адтуль і прыйшоў у сваю бацькаўшчыну; і за Ім ішлі Ягоныя вучні.
2 І калі настала субота, пачаў вучыць у бажніцы; і многія чуючы, дзівіліся, кажучы: адкуль у Яго гэта? І што за мудрасьць дана Яму; што і гэткія цуды чыняцца Ягонымі рукамі?
3 Ці-ж гэта ня цесьля, сын Марыі, брат Якубы, і Язэпа, і Юды, і Сымона? Ці-ж гэта не Ягоныя сёстры, што пасярод нас? І горшыліся з Яго.
4 Ісус жа сказаў ім: ня бывае прарока без пашаны, хіба толькі ў сваёй бацькаўшчыне і ў родных і ў сваім доме.
5 І ня мог там ўчыніць ніякага цуду; толькі некоторых хворых аздаравіў, усклаўшы на іх рукі.
6 І дзівіўся з іхняга недаверства. І хадзіў па ваколічных сёлах, навучаючы.
7 І паклікаў дзанаццацёх і пачаў іх рассылаць па двух; і даў і ўладу над нячыстымі духамі.
8 І сказаў ім нічога ня браць ў дарогу акрамя аднаго кія: ні торбы, ні хлеба, ні грошай у поясе
9 і каб абуваліся ў сандалы і не адзяваліся ў дзьве вопраткі.
10 І сказаў ім: калі ўвойдзеце ў дом, аставайцеся ў ім, пакуль выйдзеце адтуль.
11 І калі дзе ня прыймуць вас і ня будуць слухаць вас, выходзячы адтуль, абтрасеце пыл з вашых ног на сьведчаньне на іх.
12 І выйшаўшы прапаведвалі, каб каяліся
13 і выганялі многа дэманаў і многіх хворых мазалі аліваю і аздараўлялі.
14 І цар Ірад дачуўсл аб Ісусу, бо Ягонае імя стала вядомым, і сказаў: гэта Іван Хрысьціцель уваскрос і дзеля гэтага праз яго дзеюцца цуды.
15 Другія-ж гаварылі: гэта Ільля, а іншыя казалі: гэта прарок, ці адзін з прарокаў.
16 Ірад-жа, пачуўшы, сказаў: гэта Іван, якому я сьцяў галаву; ён устаў з мёртвых!.
17 Бо гэты Ірад, паслаўшы, быў схапіў Івана і зьвязаў яго ў астрозе за Ірадзіяду, жонку свайго брата Піліпа, што быў жанаты з ёю.
18 Бо Іван казаў Іраду: ня можна табе мець жонку твайго брата.
19 Ірадзіяда-ж злавалася на яго і хацела забіць яго, але не магла,
20 бо Ірад баяўся Івана, ведаючы яго, як чалавека справядлівага і сьвятога, і сьцярог яго, ды шмат рабіў, слухаючы яго, і слухаў яго ахвотна.
21 І як надарыўся дзень угодкаў сваіх народзінаў, калі Ірад справіў банкет сваім вяльножам і ваяводам і важнейшым Галілейскім мужом,
22 дык дачка Ірадзіяды ўвайшла і танцавала ды спадабалася Іраду і ягоным субяседнікам. І сказаў цар дзяўчыне: прасі ў мяне чаго хочац і дам табе.
23 І прысягнуў ёй: чаго папросіш у мяне, дам табе, хоць-бы палавіну майго царства.
24 Яна-ж выйшаўшы, сказала сваёй маці: чаго прасіць? Тая-ж адказала: галаву Івана Хрысьціцеля.
25 І ўраз-жа ўвайшоўшы борзда да цара папрасіла, кажучы: хачу, каб ты даў мне цяпер-жа на місе галаву Івана Хрысьціцеля.
26 І зажурыўся цар, але дзеля прысягі і дзеля субяседнікаў не хацеў ёй адмовіць.
27 І ўраз-жа цар паслаў ката, загадваючы прынесьці ягоную галаву.
28 Той, пайшоўшы, сьцяў яго ў астрозе і прынёс ягоную галаву на місе і аддаў яе дзяўчыне, а дзяўчына аддала яе сваёй матцы.
29 Іванавы вучні, пачуўшы аб гэтым, прыйшлі і ўзялі ягонае цела ды палажылі яго ў гробе.
30 І пасходзіліся апосталы да Ісуса і расказалі Яму ўсё, што рабілі і чаго навучылі!
31 І сказаў ім Ісус: пайдзеце вы адны ў адлюднае мейсца ды крыху супачыньце. Бо так многа было тых, што прыходзілі і адходзілі, што нават ня мелі часу, каб што перакусіць.
32 І адплылі адны ў лодцы ў пустыннае мейсца.
33 Але іх убачылі, ях адплывалі і многія пазналі іх; і беглі туды пехатою з усіх местаў і апярэдзілі іх.
34 Ісус, выйшаўшы, угледзеў мноства народу ды зьлітаваўся над імі, бо яны былі, як авечкі без пастуха; і пачаў навучаць іх многа.
35 адсутнічае
36 адсутнічае
37 адсутнічае
38 адсутнічае
39 адсутнічае
40 адсутнічае
41 адсутнічае
42 адсутнічае
43 адсутнічае
44 адсутнічае
45 адсутнічае
46 адсутнічае
47 адсутнічае
48 адсутнічае
49 адсутнічае
50 адсутнічае
51 адсутнічае
52 адсутнічае
53 адсутнічае
54 адсутнічае
55 адсутнічае
56 адсутнічае
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Святое Эвангельле Марка, 6 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.