1 І сказаў ім: сапраўды кажу вам: ёсьць некаторыя між тых, што тут стаяць, якія ня ймуць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Божага Валадарства, прыйшоўшага ў сіле.
2 І Пасьля шасьці дзён Ісус узяў Пятра, Якуба і Яна і завёў іх адных на высокую гару асобна і парамяніўся перад імі.
3 І Ягоные адзеньне зрабілася бліскучым і такім белым, як сьнег, дык як бялільшчык на зямлі ня можа выбеліць.
4 І зьявіўся ім Ільля і Майсей ды гаварылі з Ісусам.
5 І азваўшыся Пятро сказаў Ісусу. Настаўнік, добра што мы ёсьць тут, дык зробім тры шатры. Табе адзін, Майсею адзін і Ільлі адзін,
6 бо ня ведаў, што сказаць, бо іх агарнуў страх.
7 І паўстала хмара ды закрыла іх; і з хмары быў голас, які казаў: Гэты ёсьць Мой улюблены Сын, Яго слухайце.
8 І раптам аглянуўшыся наўкола нікога больш ня ўбачылі апрача аднаго Ісуса з сабою.
9 Калі-ж яны зыходзілі з гары, загадаў ім нікому не расказваць, што яны бачылі, аж пакуль Сын Чалавечы не ўваскросьне з мёртвых.
10 І захоўвалі гэтае слова, пытаючыся адзін у аднаго: што значыць уваскроснуць з мёртвых?
11 адсутнічае
12 адсутнічае
13 адсутнічае
14 адсутнічае
15 адсутнічае
16 адсутнічае
17 І адказваючы, адзін з народу сказаў: Настаўнік! я прывёў Табе майго сына, які мае нямога духа;
18 і дзе ні схопіць яго, разьбівае яго і ён пеніцца і скрыгоча сваімі зубамі, і пруцянее. І сказаў я Тваім вучням, каб выгналі яго, і ня здолелі.
19 Ён-жа адказваючы яму сказаў: о род няверны! дакуль буду з вамі? Дакуль буду цярпець вас? Прывядзеце яго да Мяне.
20 І прывялі яго да Ісуса. І ўбачыўшы Яго, дух затрос ім, і ён упаў на зямлю ды валяўся, пускаючы пену.
21 І спытаўся ў ягонага бацькі: колькі ўжо гадоў, як гэта сталася з ім? Той адказаў: з дзяцінства.
22 І шмат разоў дух кідаў яго ў агонь і ў ваду, каб загубіць яго, але калі што можаш, памажы нам, зьлітаваўшыся над намі.
23 Ісус-жа сказаў яму: калі можаш верыць, усё магчыма для веручага.
24 І зараз бацька хлапца, загаласіўшы сказаў праз сьлёзы: веру, Госпадзе, памажы майму недаверству!
25 Ісус-жа, бачучы што зьбіраецца народ, пагразіў нячыстаму духу, кажучы яму: дух нямы і глухі, Я загадваю табе: выйдзі з яго і больш не ўвайходзь у яго!
26 І загаласіўшы ды моцна затросшы ім, выйшаў; і зрабіўся як няжывы, так што многія гаварылі, што памёр.
27 Але Ісус, узяўшы яго за руку, падняў яго, і ён устаў.
28 І як увайшлі ў дом, Ягоныя вучні пыталіся ў Яго на адзіноце: чаму мы не змаглі выгнаць яго?
29 І сказаў ім: гэты род ня можа выйсьці, адно толькі ад малітвы ды посту.
30 І выйшаўшы адтуль, прайходзілі праз Галілею; і Ён не хацеў, каб хто даведаўся,
31 бо навучаў Сваіх вучняў і гаварыў ім, што Сын Чалавечы будзе выданы ў рукі людзей і заб’юць Яго, і забіты ўваскросьне на трэці дзень.
32 Але яны не разумелі тых слоў, а спытацца ў Яго баяліся.
33 І прыйшлі ў Капэрнаум. І як былі ў доме, спытаўся ў іх: аб чым вы талкавлі ў дарозе?
34 Яны-ж маўчалі, бо дарогаю спрачаліся між сабою, хто з іх большы.
35 І сеўшы, паклікаў дванаццацёх і сказаў ім: калі хто хоча быць першым, хай будзе з усіх апошнім і ўсім слугою.
36 І ўзяўшы дзіця, паставіў яго між імі ды, абняўшы яго, сказаў ім:
37 Хто прыйме адно з такіх дзяцей у Маё імя — Мяне прыйме, а хто прыймае Мяне, то не Мяне прыймае, але Таго, Хто паслаў Мяне.
38 Сказаў-жа Яму Ян: Настаўнік! мы бачылі нейкага, які Тваім іменем выганяў нячысьцікаў, а ня ходзіць з намі, дык мы забаранілі яму, бо ня ходзіць з намі.
39 Ісус-жа сказаў ім: не забараняўце яму, бо няма такога, хто ўчыніўшы цуд Маім іменем, мог-бы хутка дрэнна гаварыць аба Мне.
40 Бо хто ня проці нас, той за нас.
41 І хто напоіць вас кубкам вады ў Маё імя, затым што вы Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, ня страціць свае нагароды.
42 І хто спакусіць аднаго з гэтых малых, што вераць у Мяне, таму было-б лепш, каб яму павесілі на шыю жарновы камень ды ўкінулі ў мора.
43 Калі цябе спакушае твая рука, адсячы яе: ляпей табе калекаму ўвайсьці ў жыцьцё, чым з дзьвюмя рукамі йсьці ў гэенну, у агонь, які ня гасьне.
44 Дзе іхны чарвяк ня ўмірае і агонь ня гасьне.
45 І калі твая нага спакушае цябе, адсячы яе; ляпей табе ўвайсьці ў жыцьцё кульгаючы, чымся з дзьвюмя нагамі быць укіненым ў гэенну,
46 дзе іхны чарвяк ня ўмірае і агонь ня гасьне.
47 І калі твоё вока спакушае цябе, вырві яго; бо ляпей табе аднавокім увайсьці ў Божае Валадарства, чымся з дзьвюмя вачамі быць укіненым у гэенну вогненную,
48 дзе іх чарвяк ня ўмірае і агонь ня гасьне.
49 Бо кожны агнём асоліцца, а кожная ахвяра сольлю асоліцца.
50 Соль — добрая, але калі соль станецца несалёнаю, дык чым яе паправіць? Мейце ў сабе соль і мейце мір між сабою.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Святое Эвангельле Марка, 9 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.