Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Гарошка

Марка 10 Эвангельле Марка 10 разьдзел

1 І выйшаўшы адтуль, прыйшоў у Юдэйскія межы за Іарданам. І зноў зыйшліся да Яго грамады і Ён свайм звычаем зноў навучаў іх.
2 І падыйшоўшы фарысэі ды спакушаючы Яго, спыталіся: ці дазволена мужу адпусьціць жонку?
3 Ён-жа адказваючы, сказаў ім: што загадаў вам Майсей?
4 Яны-ж сказалі: Майсей дазволіў напісаць разводны ліст і адпусьціць.
5 Тады Ісус сказаў ім: дзеля закамянеласьці вашага сэрца напісаў ён вам той прыпіс.
6 Бо на пачатку тварэньня Бог стварыў іх мужчынаю і жанчынаю.
7 Дзеля гэтага пакіне чалавек бацьку свайго і матку сваю
8 і прыгорнецца да свае жонкі і будуць удвох адным целам; дык ужо іх ня двое, але адно цела.
9 Вось-жа, што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае.
10 А ўжома вучні Яго зноў спыталіся аб тым-жа.
11 І сказаў ім: хто пакідае сваю жонку ды ажэніцца з другою — чужаложыць з ёю;
12 і калі жонка разьвядзецца з сваім мужам ды выйдзе замуж за другого — чужаложыць!
13 Прыносілі-ж да Яго дзяцей, каб ён дакрануўся да іх; вучні-ж забаранялі ім.
14 Убачыўшы гэтае, Ісус абурыўся і сказаў ім: пусьцеце дзяцей прыходзіць да Мяне і не забараняйце ім, бо гэткіх ёсьць Божае Валадарства.
15 Сапраўды кажу вам, калі хто ня прыйме Божага Валадарства, як дзіця, той ня ўвойдзе ў яго.
16 І абыймаючы іх, ускладаў на іх рукі і багаславіў іх.
17 І калі выходзіў у дарогу, падбег нехта, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: "Настаўнік добры! што мне рабіць, каб здабыць вечнае жыцьцё?"
18 Ісус-жа сказаў яму: "Чаму называеш Мяне добрым? Ніхто ня добры, толькі адзін Бог.
19 Ведаеш прыказаньні: не забівай, ня чужалож, не радзі, ня сьведчы фальшыва, не ашуквай, паважай твайго бацьку і матку".
20 Той-жа ў адказ сказаў Яму: "Настаўнік, усяго гэтага я пільнаваўся ад мае маладосьці".
21 Ісус-жа глянуўшы на яго, падабаў яго і сказаў яму: "Аднаго табе не хапае: пайдзі прадай усё, што маеш, ды раздай убогім і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь ды йдзі за Мною, узяўшы крыж".
22 Той-жа, засмучаны гэтым словам, адыйшоў прыгноблены, бо меў вялікую маемасьць.
23 І глянуўшы наўкола, Ісус сказаў Сваім вучням: "Як цяжка будзе тым, што маюць багацьце, увайсьці ў Божае Валадарства".
24 Вучні аслупянелі ад Ягоных слоў. Але Ісус зноў сказаў ім у адказ: "Дзеці, як цяжка ўвайсьці ў Божае Вададарства тым, што ўскладаюць надзею на багацьце.
25 Лягчэй вярблюду прайсьці праз голчына вушка, чым багатаму ўвайсьці ў Божае Валадарства".
26 Яны яшчэ болей зьдзівіліся ды гаварылі між сабою: "Хто-ж можа збавіцца?"
27 Ісус, паўзіраўшыся на іх, сказаў: "У людзей гэта немагчыма, але ня ў Бога; бо ў Бога ўсё магчыма".
28 І загаварыў да Яго Пятро: "Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою".
29 Ісус, адказваюча сказаў: "Сапраўды кажу вам: няма нікога, хто пакінуў-бы дом, ці братоў, ці сёстраў, ці матку, ці бацьку, ці дзяцей, ці землі дзеля Мяне і Эвангельля
30 і не атрымаў-бы цяпер у сто разоў болей дамоў, братоў, і сёстраў, і матак, і дзяцей, і земляў разам з прасьледаваньнямі, а ў бучым веку — вечнае жыцьцё".
31 адсутнічае
32 _______ _______ _______. Ісус узяў дванаццацёх і пачаў ім гаварыць, што мае з Ім стацца.
33 Вось увайходзім ў Ерузалім і Сын Чалавечы мае быць выданы архірэям і кніжнікам, і засудзяць Яго на смерць і выдадуць Яго паганам.
34 І назьдзекуюцца над Ім, і зняволяць Яго, і аплююць Яго ды заб’юць Яго і на трэці дзень уваскросьне.
35 Тады падыйшлі да Яго Якаў і Іван сыны Завэдзявы, кажучы: Настаўнік, мы хочам, каб Ты зрабіў нам, чаго мы просім.
36 Ён сказаў ім: што хочаце, каб Я зрабіў вам?
37 Яны-ж сказалі Яму: Дай нам сесьці ля Цябе аднаму праваруч, а другому леваруч у Тваёй славе.
38 Але Ісус сказаў ім: ня ведаеце, чаго просіце. Ці-ж можаце піць чашу, якую Я п’ю і хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся? Яны адказалі Яму: можам.
39 Ісус-жа сказаў ім: чашу, якую Я п’ю, будзеце піць, і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца,
40 але сесьці праваруч і леваруч Мяне, ня Мне даваць, але каму прыгатавана.
41 І пачуўшы дзесяць, пачалі злавацца на Якава і Івана.
42 Ісус-жа, прыклікаўшы іх, сказаў ім: Ведаеце, што тыя, якія лічацца князямі народаў, пануюць над народамі і іхныя вялікія валадараць над імі.
43 У вас-жа няхай будзе ня гэтак, але хто хоча стацца большым між вамі, няхай будзе вам слугою.
44 І хто хоча стацца першым між вамі, няхай будзе слугою ўсіх.
45 Бо Сын Чалавечы прыйшоў, не каб Яму служілі, але каб паслужыць і аддаць сваю душу за збаўленьне многіх.
46 І прыйшоў у Ерыхон, і калі Ён выходзіў з Ерыхону з сваімі вучнямі і мноствам народу, сьляпы Вартымэй сын Тымэяў сядзеў пры дарозе жабруючы.
47 І пачуўны, што гэта Ісус Назарэй, ён пачаў крычаць і казаць: "Ісусе, сыне Давідаў, зьлітуйся нада мною!"
48 І многія сварыліся на яго, каб змоўк, але ён яшчэ больш крычаў: "Сыне Давідаў, зьлітуйся нада мною!"
49 І Ісус, затрымаўшыся казаў: "Паклічце яго". І клічуць сьляпога і кажуць яму: "Бадрыся, уставай, кліча цябе".
50 Ён-жа скінуўшы з сябе верхнюю вопратку, схапіўся і прыйшоў да Ісуса.
51 І ў адказ яму Ісус сказаў: “Што хочаш, каб Я зрабіў табе?" Сьляпы сказаў Яму: "Мой Настаўнік, каб я стаў відушчым".
52 Ісус-жа сказаў яму: "Ідзі, вера твая збавіла цябе". І ён зараз-жа пачаў бачыць і пайшоў за Ім па дарозе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Святое Эвангельле Марка, 10 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.