1 І, устаўшы стуль, прышоў да граніцаў Юдэйскіх пераз Заёрданьне. І ўзноў зьбіраюцца да Яго груды, і ўзноў, як было звычаём у Яго, Ён вучыў іх.
2 І дабліжыліся фарысэі да Яго і, прабуючы Яго, папыталіся ў Яго: «Ці мае права чалавек адпусьціць жонку?»
3 І, адказуючы, сказаў ім: «Што Масей расказаў вам?»
4 Яны сказалі: «Масей дазволіў напісаць разводны ліст і адпусьціць».
5 І Ісус, адказуючы, сказаў ім: «З прычыны калянасьці сэрца вашага ён напісаў вам гэта расказаньне;
6 Але ад пачатку стварэньня Бог учыніў іх мужчыну й жонку.
7 Затым пакіне чалавек свайго айца а маці, і прыліпне да жонкі свае,
8 І гэтыя двое будуць адно цела; дык гэтак яны ўжо ня двое, але адно цела,.
9 Дык, што Бог злучыў, няхай чалавек не разлучае».
10 І ў доме вучанікі Ягоныя ізноў папыталіся ў Яго праз тое ж.
11 І Ён сказаў ім: «Хто адпусьце жонку сваю й ажэніцца з другою, чужаложа зь ёю.
12 І калі яна разьвядзецца з мужам сваім, і выйдзе замуж за другога, чужаложа».
13 І прыносілі дзеткі да Яго, каб Ён даткнуўся да іх; вучанікі ж ганілі тых, каторыя прыносілі.
14 Але, абачыўшы, Ісус абурыўся й сказаў ім: «Дазвольце дзеткам прыходзіць да Мяне і не бараніце ім, бо таковых ё гаспадарства Божае.
15 Запраўды кажу вам: хто ня прыйме гаспадарства Божага, як дзецянё, тый ніяк ня ўвыйдзе ў яго».
16 І, узяўшы іх на ўлоньне, узлажыў рукі на іх, і дабраславіў іх.
17 І, як выходзіў Ён у дарогу, падбег хтось, і, уклякшы перад Ім, папытаўся ў Яго: «Вучыцелю добры, што я маю рабіць, каб жыцьцё вечнае спала імне?»
18 І Ісус сказаў яму: «Чаму ты завеш Мяне добрым? Ніхто ня добры, толькі адзін Бог.
19 Ведаеш расказаньні: не чужалож; не забівай; не крадзі; ня сьветч хвальшыва; не ашукуй; сьці айца свайго й маці.»
20 Ён жа, адказуючы, сказаў Яму: «Вучыцелю, усе гэта я заховаваў з маладосьці свае».
21 Тады Ісус, гледзячы на яго, палюбіў яго й сказаў яму: «Аднаго тэ не стаець: пайдзі, прадай, што маеш, і раздай бедным, і будзеш меці скарб у небе; і йдзі за Імною, узяўшы крыж свой».
22 Ён жа, засмуціўшыся на гэтае слова, адышоў зьнемарашчаны, бо ён меў вялікую маемасьць.
23 І Ісус, глянуўшы навокал, кажа вучанікам Сваім: «Як цяжка тым, што маюць багацьце, увыйсьці ў гаспадарства Божае!»
24 І вучанікі зумеліся на гэтыя словы. Але Ісус, ізноў адказуючы, кажа ім: «Дзеці! як цяжка тым, што здаюцца на багацьце, увыйсьці ў гаспадарства Божае!
25 Лягчэй вярблюду прайсьці пераз вушка голкі, чымся багатаму ўвыйсьці ў гаспадарства Божае».
26 І яны былі надзвычайна зумеўшыся, гукаючы мяжсобку: «Дык хто ж можа быць спасёны?»
27 І Ісус, глянуўшы на іх, кажа: «Людзём нельга, але ня Богу, бо Богу ўсе льга».
28 Тады Пётра пачаў казаць Яму: «Гля, мы пакінулі ўсе й пайшлі за Табою».
29 І Ісус, адказуючы, сказаў: «Запраўды кажу вам: няма нікога, хто пакінуў дом, альбо братоў, альбо сёстры, альбо айца, альбо маці, альбо жонку, альбо дзеці, альбо землі дзеля Мяне а Евангелі,
30 І не адзяржаў бы цяпер, у гэтым часе перасьледаваньняў, сто разоў балей дамоў а братоў а сёстраў а маткаў а дзяцей а земляў, а ў прыйдучым веку жыцьця вечнага.
31 Але шмат першых будуць апошнімі, і апошнія першымі».
32 І былі яны ў дарозе, узыходзячы да Ерузаліму, і Ісус ішоў сьпераду іх, а яны былі зумеўшыся і, ідучы за Ім, баяліся. І, узяўшы ізноў двананцацёх, пачаў паведамляць ім, што мае неўзабаве стацца Яму:
33 «Вось, мы ўзыходзім да Ерузаліму, і Сын Людзкі будзе выданы найвышшым сьвятаром а кніжнікам; і засудзяць Яго на сьмерць, і выдадуць Яго народам;
34 І будуць зьдзекавацца зь Яго, і біць розкамі Яго, і пліваць на Яго, заб’юць Яго; а на трэйці дзень ускрэсьне».
35 І прыступілі да Яго Якаў а Яан, сыны Заведэявы, кажучы Яму: «Вучыцелю! мы жадаем, каб Ты ўчыніў нам, чаго мы папросім».
36 І Ён сказаў ім: «Чаго жадаеце, каб Я ўчыніў вам?»
37 Яны сказалі Яму: «Дай нам сесьці аднаму паправе, а другому палеве ў славе Тваёй».
38 І Ісус сказаў ім: «Ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чару, што Я п’ю, і хрысьціцца хрыстом, што Я хрышчуся?»
39 І яны сказалі Яму: «Можам». Але Ісус сказаў ім: «Запраўды чару, што Я п’ю, будзеце піць, і хрыстом, што Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца;
40 Але сядзець у Мяне паправе й палеве, не ад Мяне даць, але каму прыгатавана».
41 І пачуўшы, дзесяцёх пачалі абурацца на Якава а Яана.
42 Але Ісус, пагука ўшы іх, сказаў ім: «Вы ведаеце, што ўважаныя за валадароў над народамі пануюць над імі, і вялікія зь іх маюць уладу над імі.
43 Але ня так памеж вас: а хто жадае быць вялікім, хай будзе вашым слугою;
44 І хто з вас жадае быць першым, хай будзе нявольнікам усіх.
45 Бо навет Сын Людзкі ня прышоў, каб Яму служылі, але служыць а даць жыцьцё Свае на выкуп за шмат».
46 І прышлі да Ерыхону. А як Ён выходзіў зь Ерыхону з вучанікамі Сваімі а з ладным грудам, нявісны Вартымей Тымяёнак сядзеў ля гасьцінцу, просячы.
47 Пачуўшы, што гэта Ісус Назарэцянін, ён пачаў гукаць а казаць: «Ісусе, Сыну Давідаў, зьмілуйся над імною!»
48 Шмат хто ганіў яго, кажучы маўчэць; але ён яшчэ балей пачаў гукаць: «Сыну Давідаў! зьмілуйся над імною».
49 Ісус адзержаўся й сказаў: «Прыгукайце яго». І гукаюць нявіснога, кажучы яму: «Пацешся, уставай, гукае цябе».
50 Ён ськінуў ізь сябе ахілім свой, устаў і прышоў да Ісуса.
51 І, адказуючы, Ісус сказаў яму: «Чаго ты хочаш, каб Я зрабіў табе?» Нявісны сказаў яму: «Вучыцелю, каб я празерыў».
52 І Ісус сказаў яму: «Ідзі, вера твая ўздаравіла цябе». І ён якга празерыў, і пайшоў за Ісусам па дарозе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Евангеля подле сьвятога Маркі, 10 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.