ПАДАРОЖЖА Ў ЕРУЗАЛЕМ
Непарушнасць сужэнства
1 Выйшаўшы адтуль, Езус прыйшоў у межы Юдэі за Ярданам. Зноў сабраліся каля Яго натоўпы, а Ён, як звычайна, зноў навучаў іх.
Непарушнасць сужэнства
1 Выйшаўшы адтуль, Езус прыйшоў у межы Юдэі за Ярданам. Зноў сабраліся каля Яго натоўпы, а Ён, як звычайна, зноў навучаў іх.
2 Тады падышлі да Езуса фарысеі і, выпрабоўваючы Яго, спыталіся, ці дазволена мужу разводзіцца з жонкаю?
3 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Што наказаў вам Майсей?»
4 Яны сказалі: «Майсей дазволіў напісаць разводны ліст і разводзіцца».
5 А Езус адказаў ім: «Дзеля жорсткасці сэрца вашага ён напісаў вам гэты наказ,
6 бо на пачатку стварэння Бог стварыў іх мужчынам і жанчынай.
7 Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці і злучыцца з жонкай сваёй,
8 і будуць двое адным целам. Так што яны ўжо не двое, але адно цела.
9 Таму, што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае».
10 У доме вучні зноў спыталіся ў Яго пра гэта.
11 Ён сказаў ім: «Хто развядзецца з жонкаю сваёю і ажэніцца з іншай, той чужаложыць супраць яе.
12 І калі жонка развядзецца з мужам сваім і выйдзе замуж за іншага, чужаложыць».
Езус і дзеці
13 Прыносілі да Езуса дзяцей, каб Ён дакрануўся да іх. Але вучні забаранялі ім.
13 Прыносілі да Езуса дзяцей, каб Ён дакрануўся да іх. Але вучні забаранялі ім.
14 Убачыўшы гэта, Езус абурыўся і сказаў ім: «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, не забараняйце ім, бо такім належыць Валадарства Божае.
15 Сапраўды кажу вам: хто не прыме Валадарства Божага, як дзіця, той не ўвойдзе ў яго».
16 І, абняўшы іх, благаславіў, ускладаючы на іх рукі.
Багаты чалавек
17 Калі Езус выходзіў у дарогу, падбег да Яго адзін чалавек, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: «Настаўнік добры, што мне рабіць, каб унаследаваць жыццё вечнае?»
17 Калі Езус выходзіў у дарогу, падбег да Яго адзін чалавек, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: «Настаўнік добры, што мне рабіць, каб унаследаваць жыццё вечнае?»
18 Езус сказаў яму: «Чаму называеш Мяне добрым? Ніхто не ёсць добрым, толькі адзін Бог.
19 Ведаеш запаведзі: не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва, не ашуквай, шануй бацьку свайго і маці».
20 А той адказаў Яму: «Настаўнік, усё гэта я захоўваў з юнацтва майго».
21 Езус паглядзеў на яго з любоўю і сказаў: «Табе не хапае аднаго: ідзі, прадай усё, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе. Потым прыходзь і ідзі за Мною».
22 Але ён засмуціўся ад гэтых словаў і адышоў маркотны, бо меў вялікую маёмасць.
Небяспека багаццяў
23 Езус паглядзеў навокал і сказаў сваім вучням: «Як цяжка тым, хто мае багацце, увайсці ў Валадарства Божае».
23 Езус паглядзеў навокал і сказаў сваім вучням: «Як цяжка тым, хто мае багацце, увайсці ў Валадарства Божае».
24 Вучні дзівіліся з Ягоных словаў. Але Езус зноў сказаў ім у адказ: «Дзеці, як цяжка ўвайсці ў Валадарства Божае.
25 Лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае».
26 А яны яшчэ больш здзіўляліся і казалі адзін аднаму: «Хто ж можа збавіцца?»
27 Езус, зірнуўшы на іх, сказаў: «У людзей гэта немагчыма, але не ў Бога; бо ў Бога ўсё магчыма».
Узнагарода для тых, хто пакінуў усё
28 І пачаў Пётр казаць Яму: «Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою».
28 І пачаў Пётр казаць Яму: «Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою».
29 Езус адказаў: «Сапраўды кажу вам, няма нікога, хто б пакінуў дом свой, ці братоў, ці сясцёр, ці маці, ці бацьку, ці дзяцей, ці поле дзеля Мяне і дзеля Евангелля,
30 і не атрымаў бы ў сто разоў больш цяпер, у гэты час, дамоў, братоў, сясцёр, маці, дзяцей і палёў сярод пераследу, а ў будучым веку — жыццё вечнае.
31 Але шмат першых будзе апошнімі, і апошніх — першымі».
Трэцяе прадказанне мукі і ўваскрасення
32 Калі вучні былі ў дарозе і ўзыходзілі ў Ерузалем, Езус ішоў наперадзе іх. Яны дзівіліся, а тыя, хто ішоў за Ім, былі спалоханыя. Ён зноў узяў Дванаццаць і пачаў казаць ім пра тое, што з Ім павінна здарыцца:

33 «Вось, мы ўзыходзім у Ерузалем, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам. Яны асудзяць Яго на смерць і аддадуць язычнікам.
34 Будуць здзекавацца з Яго, аплёўваць Яго і бічаваць Яго, і заб’юць, а праз тры дні Ён уваскрэсне».
Сыны Зэбэдэя
35 Падышлі да Езуса Якуб і Ян, сыны Зэбэдэя, і сказалі Яму: «Настаўнік, мы хочам, каб Ты зрабіў нам тое, пра што Цябе папросім».
35 Падышлі да Езуса Якуб і Ян, сыны Зэбэдэя, і сказалі Яму: «Настаўнік, мы хочам, каб Ты зрабіў нам тое, пра што Цябе папросім».
36 Ён жа адказаў ім: «Што хочаце, каб Я зрабіў вам?»
37 Яны сказалі Яму: «Дай нам сесці аднаму праваруч, а другому леваруч Цябе ў славе Тваёй».
38 Але Езус сказаў ім: «Не ведаеце, аб чым просіце. Ці можаце піць келіх, які Я п’ю, і прыняць хрост, якім Я ахрышчаны?»
39 Яны адказалі Яму: «Можам». А Езус сказаў ім: «Келіх, які Я п’ю, піць будзеце, і хростам, якім Я хрышчуся, будзеце ахрышчаны,
40 але даць сесці праваруч ці леваруч Мяне не ад Мяне залежыць, а каму падрыхтавана».
Веліч — у служэнні
41 Пачуўшы, дзесяць вучняў пачалі абурацца на Якуба і Яна.
41 Пачуўшы, дзесяць вучняў пачалі абурацца на Якуба і Яна.
42 А Езус, паклікаўшы іх, сказаў ім: «Вы ведаеце, што тыя, хто лічыцца кіраўнікамі народаў, пануюць над імі, і вяльможы іх валадараць над імі.
43 Але не так няхай будзе сярод вас: хто хоча быць большым сярод вас, няхай будзе вам слугою;
44 і хто хоча сярод вас быць першым, няхай будзе нявольнікам усіх.
45 Бо і Сын Чалавечы не для таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх».
Аздараўленне сляпога ля Ерыхона
46 І прыйшлі яны ў Ерыхон. А калі Езус выходзіў з Ерыхона са сваімі вучнямі і з вялікім натоўпам, Бартымэй, сын Тымэя, сляпы жабрак, сядзеў каля дарогі.
46 І прыйшлі яны ў Ерыхон. А калі Езус выходзіў з Ерыхона са сваімі вучнямі і з вялікім натоўпам, Бартымэй, сын Тымэя, сляпы жабрак, сядзеў каля дарогі.
47 Пачуўшы, што гэта Езус Назаранін, ён пачаў крычаць: «Сыне Давіда, Езусе, змілуйся нада мною!»
48 Многія загадвалі яму змоўкнуць, але ён яшчэ мацней крычаў: «Сыне Давіда, змілуйся нада мною!»
49 Езус спыніўся і сказаў: «Паклічце яго». Тады паклікалі сляпога, кажучы яму: «Смялей, уставай, Ён кліча цябе».
50 Ён жа, скінуўшы вопратку сваю, устаў і падышоў да Езуса.
51 Адказваючы яму, Езус сказаў: «Што хочаш, каб Я зрабіў табе?» Сляпы сказаў Яму: «Настаўнік, каб я зноў бачыў».
52 І Езус сказаў яму: «Ідзі, вера твая ўратавала цябе». І той адразу стаў бачыць, і пайшоў за Езусам па дарозе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Евангелле паводле святога Марка, 10 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019