1 І пачаў гукаць ім прыпавесьцьмі: «Якісь чалавек засадзіў вінішча, і агарадзіў яго агарожаю, і выкапаў таўчэльню, і пастанавіў вежу, і аддаў яго ў ранду вінаром, і ад’ехаў.
2 І ў пару паслаў да вінароў слугу, каб адзяржаць ад вінароў плады зь вінішча.
3 А яны, узяўшы, зьбілі й адаслалі бязь нічога.
4 І ўзноў паслаў да іх другога слугу; і таго каменьням ранілі ў галаву, і адаслалі асарамочанага.
5 І ўзноў паслаў іншага; і таго забілі, і шмат іншых, адных б’ючы, а другіх забіваючы.
6 Маючы ж яшчэ адзінага сына, любовага свайго, паслаў таксама яго да іх, кажучы: "Усьцяць сына майго".
7 Але тыя вінарове сказалі мяжсобку: "Гэта спадкаемца; пайдзіма, забіма яго, і спадак будзе нашы».
8 І ўзялі яго, і забілі, і выкінулі зь вінішча.
9 Дык што зробе гаспадар вінішча? Прыйдзе, і выгубе вінароў, і аддасьць вінішча іншым.
10 Ці ня чыталі вы гэтага ў Пісьме: Камень, што адкінулі будаўнічыя, стаў галавою вугла;
11 Гэта сталася ад Спадара, і дзіўна ў вачох нашых"?»
12 І шукалі прыгоды няць Яго, бо ведалі, што Ён празь іх сказаў прыпавесьць, але баяліся груду. І пакінуўшы Яго, адыйшлі.
13 І яны паслалі да Яго некатрых із фарысэяў а гіродзян, каб злавіць Яго ў слове.
14 Яны ж, прышоўшы, кажуць Яму: «Вучыцелю, мы ведаем, што Ты праўдзівы, і не азіраешся на нікога, бо не глядзіш на асобу людзкую, але дарогі Божае вучыш праўдзіва. Дазволена даваць падачкі цэсару, ці не?
15 Маем мы даваць, ці не даваць?» Але Ён, ведаючы двудушнасьць іхную, кажа ім: «Чаму прабуеце Мяне? Прынясіце Імне дынар, каб Я бачыў яго».
16 І прынесьлі. А Ён кажа ім: «Чый гэта абраз а напіс?» Яны сказалі Яму: «Цэсаравы».
17 І, адказуючы, Ісус сказаў ім: «Цэсарава аддавайце цэсару, а Божае Богу». І дзівіліся зь Яго.
18 Тады прышлі да Яго садукеі, каторыя кажуць, што няма ўскрысеньня, і пыталіся ў Яго, кажучы:
19 «Вучыцелю! Масей напісаў нам: "Калі чый брат памрэць і пакіне жонку, але не пакіне дзіцяці, гэты брат ягоны мае ўзяць жонку ягоную і даць насеньне брату свайму".
20 І было сямёх братоў: і першы ўзяў жонку, і, паміраючы, не пакінуў насеньня.
21 І другі ўзяў яе, і памер, і ён не пакінуў насеньня, таксама й трэйці.
22 І сямёх мела яе, і не пакінулі насеньня. Просьле ўсіх памерла й жонка.
23 Дык у ўскрысеньню, як ускрэснуць, чыёй зь іх будзе яна жонкаю? Бо сямёх мелі яе за жонку».
24 І Ісус, адказуючы, сказаў ім: «Ці затым вы мыляецеся, што ня знаеце Пісьмаў ані моцы Божае?
25 Бо як ускрэснуць ізь мертвых, ня будуць жаніцца ані выходзіць замуж, але будуць як ангілы на нябёсах.
26 А што да мертвых, што яны ўскрэснуць, ці ня чыталі вы ў кнізе Масеявай, у кусьце, як Бог казаў яму, кажучы: "Я Бог Абрагамоў а Бог Ісакоў а Бог Якаваў"?
27 Ня ё Бог мертвых, але жывых. Дык вы вельма мыляецеся».
28 І дабліжыўся адзін із кніжнікаў, чуючы сьпярэчку іхную, і пераканаўшыся, што Ён адказаў ім вельмі добра, папытаўся ў яго: «Каторае расказаньне першае з усіх?»
29 І Ісус адказаў яму: «Першае з усіх расказаньне: "Слухай Ізраелю! Спадар Бог наш ё Спадар адзін;
30 І любі Спадара Бога свайго з усяго сэрца свайго, і з усяе душы свае, і з усяе думкі свае, і з усяе моцы свае". Гэта першае расказаньне!
31 А другое падобнае да гэтага: "Любі прыяцеля свайго, як самога сябе". Няма іншага расказаньня большага за гэтыя».
32 І кніжнік сказаў Яму: «Добра, Вучыцелю! Ты сказаў праўду, бо адзін ё Бог, нямаш іншага, апрача Яго;
33 І любіць Яго з усяго сэрца, і з усяго розуму, і з усяе душы, і з усяе моцы, і любіць прыяцеля, як самога сябе, ё балей чымся ўсі ўсепаленьні а аброкі».
34 І Ісус, бачачы, што ён разумна адказаў, сказаў яму: «Недалёка ты ад гаспадарства Божага». І ніхто просьле гэтага ня сьмеў пытацца ў Яго.
35 І Ісус, адказуючы, сказаў, як вучыў у сьвятыні: «Як гэта кажуць кніжнікі, што Хрыстос ё сын Давідаў?
36 Бо сам Давід сказаў у Духу Сьвятым: "СПАДАР сказаў Спадару майму: сядзі па правіцы Маёй, пакуль Я зраблю непрыяцеляў Тваіх казулькаю пад ногі Твае".
37 Дык Давід сам кажа Яму "Спадар": як жа Ён сын ягоны?» І вялікі груд ахвотна Яго слухаў.
38 І казаў ім у навуццы Сваёй: «Уважайце на кніжнікаў, што любяць хадзіць у даўгім адзецьцю, і здарованьні на таргох,
39 І першыя седавы ў бажніцах, і першыя месцы на вячэрах;
40 Што зьядаюць дамы ўдоваў ды пад прыклепам даўгіх малітваў. Гэтыя адзяржаць цяжшае засуджэньне».
41 І Ісус сеў супроці скарбонкі, і глядзеў, як людзі кідалі медзякі ў скарбонку. І шмат хто багаты кідаў шмат.
42 І прышла адна бедная ўдава, і ўкінула два пенязі, што складаюць шэляг.
43 Пагука ўшы вучанікаў Сваіх, сказаў ім: «Запраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава ўкінула балей, чымся ўсі, што кідалі ў скарбонку;
44 Бо ўсі кідалі з дастатку свайго, але яна зь нястачы свае ўкінула ўсе, што мела, усе, што мела на жыцьцё свае».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Евангеля подле сьвятога Маркі, 12 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.