Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Гарошка

Марка 2 Эвангельле Марка 2 разьдзел

1 Пасьля некалькі дзён вярнуўся ў Капэрнаўм, і разыйшлася вестка, што Ён у доме.
2 І сабралася столькі народу, што і ля дзьвярэй ня было мейсца; і гаварыў ім слова.
3 І прыйшлі да Яго і з спараліжаваным, нясучы яго ўчатырох.
4 І ня маючы магчымасьці падыйсьці да Яго дзеля скупленьня народу, раскрылі дах дому, дзе Ён быў, і зрабіўшы дзірку, спусьцілі пасьцель, на якой ляжаў спараліжаваны.
5 Ісус, бачучы іхнюю веру, кажа паралітыку: дзіця, табе даруюцца твае грахі.
6 Тут-жа сядзелі некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сваіх сэрцах:
7 Што гэты так блюзьніць? Хто можа дараваць грахі, апрача аднаго Бога?
8 Ісус ураз-жа даведаўся духам Сваім, што яны гэтак думаюць у сабе, сказаў ім: зачым гэтак думаеце ў вашых сэрцах?
9 Што лягчэй сказаць паралітыку: даруюцца табе грахі, ці сказаць: устаць, вазьмі твой ложак і хадзі?
10 Але хаб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі, кажа паралітыку:
11 табе кажу: устань, вазьмі твой ложак ды йдзі ў твой дом.
12 І зараз-жа ўстаў, і ўзяўшы ложак, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы: ніколі нічога такога мы ня бачылі.
13 адсутнічае
14 адсутнічае
15 адсутнічае
16 адсутнічае
17 адсутнічае
18 Янавыя і фарысэйскія вучні пасьцяца і прыйшлі да Ісуса і сказалі Яму: чаму Янавы і фарысэйскія вучні посьцяць, а Твае вучні ня посьцяць?
19 І сказаў ім Ісус: ці могуць пасьціць вясельныя госьці, калі з імі малады? Пакуль маюць з сабою маладога, ня могуць пасьціць.
20 Але прыйдуць дні, калі возьмуць ад іх маладога, і тады будуць пасьціць у тыя дні.
21 І ніхто ня прышывае лапіны з няваленага сукна да старое адзежыны, бо новая лапіна адарвецца ад старога і будзе яшчэ большая дзірка.
22 І ніхто не налівае новага віна ў старыя мяхі, бо новае віно парве мяхі і выцячэ, і мяхі прападуць; але новае віно трэба ўліваць у новыя мяхі.
23 Здарылася Яму праходзіць у суботу праз збожжа і Яговыя вучні пачалі на хаду рваць калосьсе.
24 Фарысэі сказалі Яму: глядзі, яны робяць у суботу тое, што не дазволена.
25 І сказаў ім: няўжо вы ня чыталі, што зрабіў Давід, калі быў у патрэбе, выгаладаўшыся сам і тыя, што былі з ім?
26 Як ён увайшоў у Божы дом за архірэя Авіятара ды еў ахвярныя хлябы, якіх ня можна было есьці нікому апрача сьвятароў, і даў тым, што былі з ім.
27 І сказаў ім: субота ўстаноўлена для чалавека, а не чалавек для суботы.
28 А Чалавечы Сын, ёсьць валадаром і над суботаю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Святое Эвангельле Марка, 2 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.