Біблія » Пераклады » Пераклад праваслаўнай царквы

Дзеянні Апосталаў 19 Дзеянні Апосталаў 19 разьдзел

1 І ста́лася, калі Апало́с знахо́дзіўся ў Кары́нфе, Павел, прайшоўшы го́рныя вобласці, прыбы́ў у Эфе́с і, знайшоўшы некато́рых вучняў,
2 спыта́ў іх: ці прынялí вы Духа Святога, калі ўве́равалí Яны ж адказа́лі яму́: мы нават і не чулі, што ёсць Дух Святы́.
3 Тады ён спытаў іх: у што ж вы хрысцíліся́ Яны адказалі: у Іаа́нава хрышчэ́нне.
4 Павел сказаў: Іаан хрысцíў хрышчэ́ннем пакая́ння, ка́жучы лю́дзям, каб ве́равалі ў Таго, Хто пры́йдзе пасля яго, гэта значыць, у Хрыста Іісуса.
5 Пачуўшы гэта, яны ахрысцíліся ў імя́ Госпада Іісуса,
6 і калі Павел ускла́ў на іх ру́кі, сышоў на іх Дух Святы́, і яны сталі гавары́ць на іншых мовах і праро́чыць.
7 А было́ іх усіх каля двана́ццаці чалавек.
8 Прыйшоўшы ў сінагогу, Ён адважна прапаве́даваў тры месяцы, даво́дзячы і перако́нваючы пра Царства Божае.
9 А калі некато́рыя ўпа́рціліся і не ве́равалі, зласло́вячы шлях Гасподні перад народам, то ён, пакíнуўшы іх, аддзялíў ву́чняў і штодзе́нь прапаве́даваў у вучы́лішчы нейкага Тыра́на.
10 Гэта праця́гвалася два гады́, так што ўсе жыхары́ Асíі чу́лі про́паведзь пра Госпада Іісуса, як Іудзеі, так і Э́ліны.
11 І небыва́лыя цу́ды твары́ў Бог рукамі Паўла,
12 так што на хворых усклада́лі ху́сты і паясы́ ад це́ла яго, і адступа́лі ад іх хваро́бы, і ду́хі злыя выхо́дзілі з іх.
13 Спрабава́лі і некато́рыя з вандро́ўных Іудзейскіх закліна́льнікаў прамаўля́ць над тымі, хто меў злых ду́хаў, імя́ Госпада Іісуса, гаво́рачы: закліна́ем вас Іісусам, Якога Павел прапаве́дуе.
14 І былí нейкія сем сыноў Ске́вы, Іудзейскага першасвятара́, якія гэта рабíлі.
15 Але злы дух сказаў у адказ: Іісуса зна́ю і Паўла ве́даю, а вы хто такія?
16 І накíнуўся на іх чалавек, у якім быў злы дух, і, адо́леўшы іх, узяў над імі такую сілу, што яны го́лыя і пара́неныя вы́беглі з дома таго.
17 Гэта стала вядо́ма ўсім Іудзеям і Э́лінам, якія жылí ў Эфе́се, і страх напаў на ўсіх іх, і ўзвялíчвалася імя́ Госпада Іісуса;
18 і многія з тых, што ўве́равалі, прыхо́дзілі, спавяда́ючыся і адкрыва́ючы ўчы́нкі свае;
19 а няма́ла з тых, што займа́ліся чарадзе́йствам, сабра́ўшы кнігі свае, спалíлі перад усімі; і падлічы́лі кошт іх, і атрыма́лася пяцьдзеся́т тысяч серабро́м.
20 З такою сілаю сло́ва Гасподняе ўзраста́ла і ўмацо́ўвалася.
21 Калі ж гэта адбыло́ся, вы́рашыў у ду́ху Павел прайсці праз Македо́нію і Аха́ію і адпра́віцца ў Іерусалім, і сказаў ён: пасля таго, як я пабу́ду там, трэба мне і Рым уба́чыць.
22 І, пасла́ўшы ў Македо́нію дваіх з тых, што служы́лі яму, Цімафе́я і Эра́ста, сам на нейкі час заста́ўся ў Асíі.
23 Узняло́ся ж у той час немало́е абурэ́нне су́праць шля́ху Гасподняга,
24 бо нейкі майстар па серабры́, íмем Дзімітрый, што рабіў сярэ́браныя храмы Артэмíды і даваў немалы́ заро́бак раме́снікам,
25 сабра́ўшы іх і іншых такіх работнікаў, сказаў: людзі, вы ве́даеце, што ад гэтага заро́бку зале́жыць наш дабрабы́т;
26 і вы бачыце і чуеце, што не толькі ў Эфе́се, але амаль ва ўсёй Асíі гэты Павел перакана́ў і адвярну́ў шмат людзей, ка́жучы, што зро́бленае рука́мі чалаве́чымі — не багí;
27 а гэта пагража́е нам, што не толькі рамяство́ гэтае будзе знясла́ўлена, але і храм вялікай багіні Артэмíды стане лічы́цца за нішто, і будзе зве́ргнута ве́ліч той, якую ўшано́ўвае ўся Асíя і ўвесь свет.
28 Пачуўшы гэта і напо́ўніўшыся лю́тасцю, яны закрыча́лі, ка́жучы: Артэмíда Эфе́ская — вялікая!
29 Увесь горад быў ахо́плены сму́таю; і яны кíнуліся аднаду́шна да тэа́тра, схапіўшы Га́ія і Арыста́рха Македо́нян, спадаро́жнікаў Паўла.
30 Калі ж Павел хацеў пайсці да народу, вучні не пуска́лі яго;
31 і некато́рыя з начальнікаў Асійскіх, якія былí яму пры́яцелямі, паслаўшы да яго, прасілі не з’яўля́цца ў тэатры.
32 Тым часам адны крычалі адно, другія — другое, бо сход быў бязла́дны, і многія не ведалі, дзе́ля чаго сышлíся.
33 Тады з натоўпу вы́ставілі напе́рад Алякса́ндра, якога прапанава́лі Іудзеі. Аляксандр, да́ўшы знак рукою, хацеў апраўда́цца перад народам.
34 Але, даве́даўшыся, што ён Іудзей, усе ў адзін голас амаль дзве гадзíны крычалі: Артэмíда Эфе́ская — вялікая!
35 Тады гарадскí сакрата́р, супако́іўшы натоўп, сказаў: мужы́ Эфескія! хто з людзей не ве́дае, што горад Эфес з’яўля́ецца захава́льнікам храма вялікай багíні Артэмíды і выя́вы, якая ўпала з неба?
36 дык вось, паколькі гэта бясспрэ́чна, то трэба вам захоўваць спакой і не рабіць нічога безразва́жна;
37 вы прывялі гэтых людзей, якія ні храм не рабава́лі, ні багíні вашай не зневажа́лі;
38 калі ж Дзімітрый і раме́снікі, што з ім, ма́юць ска́ргу на каго-не́будзь, то дзе́йнічаюць суды́ і ёсць прако́нсулы, няхай ска́рдзяцца адны на другіх;
39 а калі вы дамага́ецеся яшчэ нечага, то гэта вы́рашана будзе на законным сходзе;
40 мы ж рызыку́ем быць абвінава́чанымі ў бу́нце за сённяшняе, бо няма ніякай прычыны, каб апраўда́ць гэтае збо́рышча. Сказаўшы гэта, ён распусцíў сход.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Дзеянні Святых Апосталаў, 19 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.