Лікі 7 разьдзел

Лікі
Пераклад Антонія Бокуна → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка

 
 

І сталася ў дзень, калі Майсей скончыў будаваць Сялібу і памазаў яе, і пасьвяціў яе і ўсе прыналежнасьці ейныя, і ахвярнік, і ўсе прылады ягоныя, і памазаў іх, і пасьвяціў іх,
 

прыйшлі князі Ізраіля, галовы дамоў бацькоў сваіх, князі пакаленьняў, якія стаялі на чале перапісаных,
 

і прынесьлі дары свае перад аблічча ГОСПАДА: шэсьць крытых вазоў і дванаццаць валоў, па адным возе ад двух князёў і па аднаму валу ад кожнага, і паставілі гэта перад Сялібай.
 

І сказаў ГОСПАД Майсею:
 

«Вазьмі [гэта] ад іх; і няхай будзе на службу пры Намёце Спатканьня. І дасі гэта лявітам адпаведна да іх паслугі».
 

І ўзяў Майсей вазы і валоў, і аддаў іх лявітам.
 

Адпаведна да іх паслугі сынам Гершона даў два вазы і чатыры валы.
 

Восем валоў і чатыры вазы даў сынам Мэрары, адпаведна да іхняй паслугі пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара.
 

А сынам Кегата ня даў нічога, бо іх паслуга пры [рэчах] сьвятых, каб насіць іх на рамёнах сваіх.
 

І прынесьлі князі дары свае на пасьвячэньне ахвярніка перад ахвярніка ў дзень пасьвячэньня ягонага.
 

І сказаў ГОСПАД Майсею: «Няхай кожны з князёў штодзень прыносіць дар свой на пасьвячэньне ахвярніка».
 

У першы дзень прынёс дар свой Нахшон, сын Амінадава, з пакаленьня Юды.
 

Ягоным дарам ахвярным былі міса срэбная ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чаша срэбная ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
 

залатая чаша ў дзесяць [сыкляў], напоўненая кадзілам,
 

адзін бычок, адзін баран і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
 

казёл у ахвяру за грэх,
 

і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта дар ахвярны Нахшона, сына Амінадава.
 

У другі дзень прынёс [дар]Натанаэль, сын Цуара, князь Ісахара.
 

Ён прынёс свой дар ахвярны: місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
 

залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам;
 

аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
 

казла ў ахвяру за грэх,
 

і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта дар ахвярны Натанаэля, сына Цуара.
 

У трэці дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Завулёна Эліяў, сын Хэлёна.
 

Ягоным дарам [былі]: міса срэбная ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чаша срэбная ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
 

залатая чаша ў дзесяць [сыкляў], напоўненая кадзілам,
 

адзін бычок, адзін баран і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
 

казёл у ахвяру за грэх,
 

і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліява, сына Хэлёна.
 

У чацьвёрты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Рубэна Эліцур, сын Шэдэура.
 

Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
 

залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
 

аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
 

казла ў ахвяру за грэх,
 

і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліцура, сына Шэдэура.
 

У пяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Сымона Шэлюміэль, сын Цурышадая.
 

Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
 

залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
 

аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
 

казла ў ахвяру за грэх,
 

і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Шэлюміэля, сына Цурышадая.
 

У шосты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Гада Эліясаф, сын Дэўэля.
 

Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
 

залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
 

аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
 

казла ў ахвяру за грэх,
 

і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліясафа, сына Дэўэля.
 

У сёмы дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Эфраіма Элішама, сын Амігуда.
 

Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
 

залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
 

аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
 

казла ў ахвяру за грэх,
 

і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Элішамы, сына Амігуда.
 

У восьмы дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Манасы Гамаліэль, сын Пэдагсура.
 

Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
 

залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
 

аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
 

казла ў ахвяру за грэх,
 

і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Гамаліэля, сына Пэдагсура.
 

У дзявяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Бэн’яміна Абідан, сын Гідэоні.
 

Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
 

залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
 

аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
 

казла ў ахвяру за грэх,
 

і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Абідана, сына Гідэоні.
 

У дзясяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Дана Ахіезэр, сын Амішадая.
 

Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
 

залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
 

аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
 

казла ў ахвяру за грэх,
 

і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Ахіезэра, сына Амішадая.
 

У адзінаццаты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Асэра Пагіэль, сын Акрана.
 

Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
 

залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
 

аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
 

казла ў ахвяру за грэх,
 

і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Пагіэля, сына Акрана.
 

У дванаццаты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Нэфталі Ахіра, сын Энана.
 

Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
 

залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
 

аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
 

казла ў ахвяру за грэх,
 

і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Ахіры, сына Энана.
 

Вось [дары] ад князёў Ізраіля пры пасьвячэньні ахвярніка, у дзень яго памазаньня: дванаццаць срэбных місаў, дванаццаць срэбных чашаў, дванаццаць залатых чашаў.
 

Кожная міса важыла сто трыццаць [сыкляў] срэбра, а кожная чаша — семдзясят [сыкляў]. Усяго срэбра начыньняў — дзьве тысячы чатырыста [сыкляў], паводле сыклю сьвятыні.
 

Чашаў залатых, напоўненых кадзілам, [было] дванаццаць; кожная чаша важыла дзесяць [сыкляў], паводле сыклю сьвятыні. Усяго золата чашаў [было] сто дваццаць [сыкляў].
 

Усяго быдла для цэласпаленьня, [было]: дванаццаць бычкоў, дванаццаць бараноў, дванаццаць аднагадовых ягнят, і [належныя] ахвяры хлебныя, і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх.
 

Усяго быдла, прызначанага ў ахвяру мірную, [было]: дваццаць чатыры валы, шэсьцьдзясят бараноў, шэсьцьдзясят казлоў і шэсьцьдзясят аднагадовых ягнят. Гэта [дары] на пасьвячэньне ахвярніка, калі ён быў памазаны.
 

І калі Майсей уваходзіў у Намёт Спатканьня, каб гаварыць з [Богам], ён чуў голас, які прамаўляў да яго з-над накрыўкі, якая была над Каўчэгам Сьведчаньня паміж двума херувімамі, і [Бог] прамаўляў да яго.