Ісуса сына Нава 19 разьдзел

Кніга Ісуса сына Нава
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Васіля Сёмухі

 
 

Другое жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Сымона паводле сем’яў іхніх. І спадчына іхняя была сярод спадчыны сыноў Юды.
 
Другое жэрабя выпала Сымону, племю сыноў Сымонавых, паводле родаў іхніх: і быў надзел іхні сярод надзелу сыноў Юдавых.

І былі ў спадчыне іхняй Бээр-Шэва, Шэва, Малада,
 
У надзеле іхнім былі: Вірсавія альбо Шэва, Малада,

Хацар-Шуал, Бала і Эцэм,
 
Хацар-Шуал, Вала і Ацэм,

Эльталяд, Бэтул, Харма,
 
Элталад, Вэтул і Хорма,

Цыклаг, Бэт-Маркабот, Хацар-Суса,
 
Цыклаг, Бэт-Маркавот і Хацар-Суса,

Бэт-Лебаот, Шарухен — трынаццаць гарадоў і вёскі іхнія.
 
Бэт-Леваот і Шарухен: трынаццаць гарадоў зь іх сёламі,

Аін, Рымон, Этэр і Ашан — чатыры гарады і вёскі іхнія.
 
Аін, Рымон, Этэр і Ашан: чатыры гарады зь сёламі іх,

І ўсе вёскі вакол гэтых гарадоў аж да Баалат-Бээру і Рамат-Нэгеву. Гэта спадчына пакаленьня сыноў Сымона паводле сем’яў іхніх.
 
і ўсе сёлы, якія вакол гарадоў гэтых аж да Ваалат-Бээра, альбо паўднёвай Рамы. Вось надзел племю сыноў Сымонавых, паводле родаў іхніх.

Частка сыноў Сымона [ўзятая] са спадчыны сыноў Юды, бо частка сыноў Юды была вялікая для іх, і сыны Сымона атрымалі спадчыну сярод іх.
 
Ад дзялянкі сыноў Юдавых выдзелены надзел племю сыноў Сымонавых. Як што дзялянка сыноў Юдавых была надта вялікая для іх, дык сыны Сымонавыя і атрымалі надзел сярод іхняга надзелу.

Трэцяе жэрабя выпала на сыноў Завулёна паводле сем’яў іхніх. Мяжа спадчыны іхняй сягала да Сарыду.
 
Трэцяе жэрабя выпала сынам Завулонавым паводле родаў іхніх, і цягнулася мяжа надзелу іхняга да Сарыда;

Мяжа іхняя ішла да мора, да Марэалу, і даходзіла да Дабэшэту, і аж да ручая, які насупраць Ёкнэаму.
 
мяжа іх падымаецца да мора і да Маралы і прымыкае да Дабэшэта і прымыкае да патока, які перад Ёкнэамам;

Ад Сарыду паварочвала мяжа на ўсход у бок узыходу сонца аж да мяжы Кіслот-Табору, а адтуль ішла да Дабэрату і ўзьнімалася да Яфіі.
 
ад Сарыда ідзе назад да ўсходняга боку, на ўсход сонца, да мяжы Кіслот-Тавора; адсюль ідзе да Даўрата і падымаецца да Яфіі;

Адтуль мяжа пераходзіла на ўсход, у бок узыходу [сонца], да Гат-Хэфэру і да Эт-Кацыну, і выходзіла да Рымон-Мэтаару, да Нэі.
 
адсюль праходзіць на ўсход у Гет-Хэфэр, у Іту-Кацын, і йдзе да Рымона, Мітаара і Нэі;

Далей мяжа ішла на поўнач каля Ханатону і сканчвалася ў даліне Іфтах-Эль.
 
і паварочвае мяжа з поўначы да Ханатона і канчаецца далінаю Іфтах-Эл;

[Таксама] Катат, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Бэтлеем — дванаццаць гарадоў і вёскі іхнія.
 
далей: Катаф, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Віфляем: дванаццаць гарадоў зь іх сёламі.

Гэта спадчына сыноў Завулёна паводле сем’яў іхніх, гарады іхнія і вёскі.
 
Вось надзел сыноў Завулонавых, паводле іхніх родаў; вось гарады і сёлы іхнія.

Чацьвёртае жэрабя выпала на сыноў Ісахара паводле сем’яў іхніх.
 
Чацьвёртае жэрабя выпала Ісахару, сынам Ісахаравым, паводле родаў іхніх;

І былі ў межах іхніх Езрээль, Кесулот, Шунэм,
 
мяжою іх быў: Ізрээль, Кесулот і Сунэм,

Хафараім, Шыон, Анахарат,
 
Хафараім, Шыён і Анахаоат,

Рабіт, Кішыён, Эбэц,
 
Равіт, Кішыён і Авец,

Рэмэт, Эн-Ганім, Эн-Хада, Бэт-Пацэц.
 
Рэмэт, Эн-Ганім і Бэт-Пацэц;

І дасягала мяжа да Табору і Шахацымы, і Бэт-Шэмэшу і спынялася на Ярдане — шаснаццаць гарадоў і вёскі іхнія.
 
і прымыкае мяжа да Тавора і Шагацымы і Вэтсаміса, і канчаецца мяжа іхняя каля Ярдана: шаснаццаць гарадоў зь сёламі іх.

Гэта спадчына пакаленьня сыноў Ісахара паводле сем’яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.
 
Вось надзел сыноў племя Ісахаравага паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іхнія.

Пятае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Асэра паводле сем’яў іхніх.
 
Пятае жэрабя выпала племю сыноў Асіравых, паводле родаў іхніх;

І былі ў межах іхніх Хэлькат, Халі, Бэтэн і Ахшаф,
 
мяжою іх былі: Хэлкат, Халі, Вэтэн і Ахсаф,

Алам-Мэлех, Амад і Мішаль, і даходзіла [мяжа] да Кармэлю на захадзе і да Шыхор-Лібнату,
 
Аламэлэх, Амад і Мішал; і прылягае мяжа да Карміла з заходняга боку і да Шыхор-Ліўната;

і паварочвала на ўсход сонца да Бэт-Дагону, і дасягала Завулёна і лагчыны Іфтах-Эль на поўначы, і [ішла] праз Бэт-Эмэк і Нэель, і выходзіла да Кабулу з паўночнага боку.
 
потым ідзе назад на ўсход сонца ў Вэт-Дагон і прылягае да Завулона і да даліны Іфтах-Эл з поўначы, у Бэт-Эмэк і Нэеэл, і йдзе ў Кавула, зь левага боку;

[Таксама] Эброн, Рэхоў, Хамон і Кана аж да Вялікага Сідону.
 
далей: Эўрон, Рэхаў, Хамон і Кана, да Сідона вялікага;

І заварочвала мяжа да Рамы і аж да ўмацаванага гораду Тыру, і вярталася да Хосы, і спынялася пры моры. [А таксама] Махалеб, Ахзіў,
 
потым мяжа вяртаецца да Рамы да ўмацаванага горада Тыра, і паварочвае мяжа да Хосы і канчаецца каля мора, у мястэчку Ахзіў;

Умма, Афэк і Рэхоў — дваццаць два гарады і вёскі іхнія.
 
далей: Ума, Афэк і Рэхаў: дваццаць два гарады зь сёламі іх.

Гэта спадчына пакаленьня сыноў Асэра паводле сем’яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.
 
Вось надзел калена сыноў Асіравых, паводле плямёнаў іхніх; вось гарады і сёлы іх.

Шостае жэрабя выпала на сыноў Нэфталі паводле сем’яў іхніх.
 
Шостае жэрабя выпала сынам Нэфталімавым, сынам Нэфталіма паводле родаў іхніх;

Мяжа іхняя ішла з Хэлефа і ад Элён-Бе-Цаананіму да Адамі-Га-Нэкебу і Ябнээлю, і да Лакуму, і сканчвалася пры Ярдане.
 
мяжа ішла ад Хэлэфа ад дубровы, што ў Цананіме, да Адамі-Нэкева і Яўнэіла, да Лакума, і канчалася каля Ярдана;

І заварочвала мяжа на захад да Азнот-Табору, а адтуль выходзіла на Хукок і датыкалася Завулёна з поўдня, Асэра — з захаду, а Юды — каля Ярдану з усходу.
 
адсюль вяртаецца мяжа на захад да Азнот-Тавора і йдзе адтуль да Хукока, і прылягае да Завулона з поўдня, і да Асіра прылягае з захаду, і да Юды каля Ярдана, ад усходу сонца.

Гарадамі ўмацаванымі ў іх былі Цыддым, Цэр, Хамат, Ракат, Кінэрэт,
 
гарады ўмацаваныя: Цыдым, Цэр, Хамат, Ракат і Хінэрэт,

Адама, Рама, Хацор,
 
Адама, Рама і Асор,

Кадэш, Эдрэя, Эн-Хацор,
 
Кедэс, Эдрэя і Эн-Гацор,

Ірон, Мігдал-Эль, Харэм, Бэт-Анат і Бэт-Шэмэш — дзевятнаццаць гарадоў і вёскі іхнія.
 
Ірэон, Мігдал-Эл, Харэм, Бэт-Анат і Вэтсаміс: дзевятнаццаць гарадоў зь іх сёламі.

Гэта спадчына пакаленьня сыноў Нэфталі паводле сем’яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.
 
Вось надзел племю сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іх.

Сёмае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Дана паводле сем’яў іхніх.
 
Племю сыноў Данавых, паводле родаў іхніх, выпала жэрабя сёмае;

Межамі спадчыны іхняй былі Цора, Эштаол, Ір-Шэмэш,
 
мяжою надзелу іхняга былі: Цора, Эштаол і Ір-Шэмэш,

Шаалабім, Аялон, Ітла,
 
Шаалавін, Аялон і Ітла,

Элён, Тымна, Экрон,
 
Элон, Тымната і Экрон,

Эльтэке, Гібэтон і Баалат,
 
Элтэке, Гівэтон і Ваалат,

Егуд, Бэнэ-Бэрак, Гат-Рымон,
 
Ігуд, Бэнэ-Вэрак і Гат-Рымон,

Мэ-Яркон, Ракон з мяжою каля Яфы.
 
Мэ-Яркон і Ракон зь мяжою пабліз Ёпіі. І выпаў надзел сыноў Данавых малы для іх.

І межы для Дана былі завузкія, і выйшлі сыны Дана, і ваявалі супраць Лешэму, і здабылі яго, і выбілі яго вострывам мяча, і захапілі яго, і абжыліся ў ім, і назвалі яго Лешэм-Дан, ад імя Дана, бацькі свайго.
 
І сыны Данавыя пайшлі вайною на Ласэм і ўзялі яго, і пабілі яго мечам, і атрымалі яго ў спадчыну, і пасяліліся ў ім, і назвалі Ласэм-Данам, імем Дана, бацькі свайго.

Гэта спадчына пакаленьня сыноў Дана паводле сем’яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.
 
Вось надзел племю сыноў Данавых, паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іхнія.

І скончылі сыны Ізраіля дзяленьне зямлі, і сыны Ізраіля далі частку Егошуа, сыну Нуна, пасярод сябе.
 
Калі закончылі падзел зямлі, паводле межаў яе, тады сыны Ізраілевыя далі сярод сябе надзел Ісусу, сыну Нава:

Паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА далі яму горад, і ён зажадаў Тымнат-Сэрах на гары Эфраіма. Ён адбудаваў гэты горад і абжыўся ў ім.
 
паводле загаду Гасподняга далі яму горад Тамнат-Сараі, якога ён прасіў, на гары Яфрэмавай; і паставіў ён горад і жыў у ім.

Гэта спадчына, якую падзялілі Элеазар сьвятар і Егошуа, сын Нуна, і галовы бацькоў пакаленьняў сыноў Ізраіля, кідаючы жэрабя ў Шыло перад абліччам ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня. І скончылі падзел зямлі.
 
Вось надзелы, якія Элеазар сьвятар, Ісус, сын Наваў, і правадыры пакаленьняў падзялілі плямёнам сыноў Ізраілевых, паводле жэрабя, у Сіломе, перад абліччам Гасподнім, каля ўваходу ў скінію сходу. І закончылі падзел зямлі.