Ісуса сына Нава 19 разьдзел
Кніга Ісуса сына Нава
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2017
Другое жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Сымона паводле сем’яў іхніх. І спадчына іхняя была сярод спадчыны сыноў Юды.
І другое жэрабя выпала сынам Сімяона па родах іх;
І былі ў спадчыне іхняй Бээр-Шэва, Шэва, Малада,
і ўласнасць іх знаходзілася сярод уласнасці сыноў Юды. Бээр-Сэба, або Сама, і Малада,
Хацар-Шуал, Бала і Эцэм,
і Асарсуал, і Бала, і Эсэм,
Эльталяд, Бэтул, Харма,
і Эльталад, і Бэтул, і Хорма,
Цыклаг, Бэт-Маркабот, Хацар-Суса,
і Сікэлаг, і Бэтмархабот, і Асарсуса,
Бэт-Лебаот, Шарухен — трынаццаць гарадоў і вёскі іхнія.
і Бэтлебаот, і Сараген: трынаццаць гарадоў з іх навакольнымі вёскамі.
Аін, Рымон, Этэр і Ашан — чатыры гарады і вёскі іхнія.
Аін, і Рэмон, і Этэр, і Асан: чатыры гарады з іх навакольнымі вёскамі.
І ўсе вёскі вакол гэтых гарадоў аж да Баалат-Бээру і Рамат-Нэгеву. Гэта спадчына пакаленьня сыноў Сымона паводле сем’яў іхніх.
Усе вёскі вакол гэтых гарадоў аж да Баалат-Бээра, значыць Рамот-Нагэба: гэта ўласнасць сыноў Сімяона па родах іх.
Частка сыноў Сымона [ўзятая] са спадчыны сыноў Юды, бо частка сыноў Юды была вялікая для іх, і сыны Сымона атрымалі спадчыну сярод іх.
Частка для сыноў Сімяона ўзятая была з уласнасці сыноў Юды, якая была даволі вялікай; і таму сыны Сімяона атрымалі ўласнасць між іх.
Трэцяе жэрабя выпала на сыноў Завулёна паводле сем’яў іхніх. Мяжа спадчыны іхняй сягала да Сарыду.
І трэцяе жэрабя выпала сынам Забулона па родах іх; мяжа іх уладання была аж да Сарыда,
Мяжа іхняя ішла да мора, да Марэалу, і даходзіла да Дабэшэту, і аж да ручая, які насупраць Ёкнэаму.
і ішла на захад да Мэралы, і даходзіла да Дэбасэта аж да ручая, які насупраць Екнаама,
Ад Сарыду паварочвала мяжа на ўсход у бок узыходу сонца аж да мяжы Кіслот-Табору, а адтуль ішла да Дабэрату і ўзьнімалася да Яфіі.
ад Сарыда паварочвала на ўсход у напрамку Кэсэлет-Табора, і ішла да Дабэрэта і падымалася да Яфіі.
Адтуль мяжа пераходзіла на ўсход, у бок узыходу [сонца], да Гат-Хэфэру і да Эт-Кацыну, і выходзіла да Рымон-Мэтаару, да Нэі.
І адтуль мяжа пераходзіла на ўсход, да Гет-Хефэра, да Этакасіна, і выходзіла да Рэмона, і ўхілялася да Ноа,
Далей мяжа ішла на поўнач каля Ханатону і сканчвалася ў даліне Іфтах-Эль.
і ішла на поўнач каля Ханатона. І былі ў яе выхады да даліны Эфтагэл;
[Таксама] Катат, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Бэтлеем — дванаццаць гарадоў і вёскі іхнія.
і Катэт, і Наалол, і Сэмрон, і Едала, і Бэтлехэм: дванаццаць гарадоў разам з іх вёскамі.
Гэта спадчына сыноў Завулёна паводле сем’яў іхніх, гарады іхнія і вёскі.
Такая ўласнасць пакалення сыноў Забулона па родах іх, гарады з іх навакольнымі вёскамі.
Чацьвёртае жэрабя выпала на сыноў Ісахара паводле сем’яў іхніх.
Чацвёртае жэрабя выпала на пакаленне Ісахара па родах яго.
І былі ў межах іхніх Езрээль, Кесулот, Шунэм,
І ўласнасцю яго былі Езрагэль, і Хасалот, і Сунам,
Хафараім, Шыон, Анахарат,
і Хафараім, і Сэон, і Анахарат,
Рабіт, Кішыён, Эбэц,
і Рабіт, і Кэслон, і Абэс,
Рэмэт, Эн-Ганім, Эн-Хада, Бэт-Пацэц.
і Рамэт, і Эн-Ганім, Эн-Гадзі, і Бэтпэсас.
І дасягала мяжа да Табору і Шахацымы, і Бэт-Шэмэшу і спынялася на Ярдане — шаснаццаць гарадоў і вёскі іхнія.
І дасягала мяжа яго аж да Табора, і Сэгасімы, і Бэтсамэса, і былі ў яе выхады да Ярдана; шаснаццаць гарадоў з іх навакольнымі вёскамі.
Гэта спадчына пакаленьня сыноў Ісахара паводле сем’яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.
Такая ўласнасць сыноў Ісахара па родах іх, гарады і іх навакольныя вёскі.
Пятае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Асэра паводле сем’яў іхніх.
І пятае жэрабя выпала пакаленню сыноў Асэра па родах іх.
І былі ў межах іхніх Хэлькат, Халі, Бэтэн і Ахшаф,
І мяжой іх былі: Хэлькат, і Халі, і Бэтэн, і Ахсаф,
Алам-Мэлех, Амад і Мішаль, і даходзіла [мяжа] да Кармэлю на захадзе і да Шыхор-Лібнату,
і Эльмэлех, і Амаад, і Масал, і даходзіла мяжа аж да Кармэля на захадзе і аж да Сігор-Лабаната;
і паварочвала на ўсход сонца да Бэт-Дагону, і дасягала Завулёна і лагчыны Іфтах-Эль на поўначы, і [ішла] праз Бэт-Эмэк і Нэель, і выходзіла да Кабулу з паўночнага боку.
і паварочвала на ўсход да Бэтдагона, і дасягала Забулона і даліны Эфтагэл на поўначы, і ішла далей праз Бэтэмэк і Наэль. І выходзіла да левага боку Кабула,
[Таксама] Эброн, Рэхоў, Хамон і Кана аж да Вялікага Сідону.
і да Абрана, і Рагоба, і Хамона, і Кана аж да вялікага Сідона;
І заварочвала мяжа да Рамы і аж да ўмацаванага гораду Тыру, і вярталася да Хосы, і спынялася пры моры. [А таксама] Махалеб, Ахзіў,
і заварочвала да Рамы аж да вельмі ўмацаванага горада Тыра, і вярталася да Госы; і былі ў яе выхады ў мора; Махалеб і Ахзіб,
Умма, Афэк і Рэхоў — дваццаць два гарады і вёскі іхнія.
і Ама, і Афэк, і Рагоб: дваццаць два гарады з іх навакольнымі вёскамі.
Гэта спадчына пакаленьня сыноў Асэра паводле сем’яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.
Гэта ўласнасць пакалення сыноў Асэра па родах іх; гарады і сёлы іх.
Шостае жэрабя выпала на сыноў Нэфталі паводле сем’яў іхніх.
Шостае жэрабя выпала сынам Нэфталі па родах іх.
Мяжа іхняя ішла з Хэлефа і ад Элён-Бе-Цаананіму да Адамі-Га-Нэкебу і Ябнээлю, і да Лакуму, і сканчвалася пры Ярдане.
І мяжа іх ішла з Гэлефа і ад дуба ў Саананіме і да Адамі-Нагэба і Ібнээля, аж да Лекума, і выхады ў яе былі аж да Ярдана;
І заварочвала мяжа на захад да Азнот-Табору, а адтуль выходзіла на Хукок і датыкалася Завулёна з поўдня, Асэра — з захаду, а Юды — каля Ярдану з усходу.
і на захадзе мяжа ішла да Азнот-Табора, і адтуль выходзіла на Хукок і датыкалася Забулона на поўдні, і Асэра на захадзе, і Ярдана — на ўсходзе сонца;
Гарадамі ўмацаванымі ў іх былі Цыддым, Цэр, Хамат, Ракат, Кінэрэт,
гарадамі самымі ўмацаванымі былі: Асэдым, Сэр і Амат, Рэкат і Кінэрэт,
Адама, Рама, Хацор,
і Адама, і Рама, і Асор,
Кадэш, Эдрэя, Эн-Хацор,
і Кадэс, і Эдраі, і Эн-Асор,
Ірон, Мігдал-Эль, Харэм, Бэт-Анат і Бэт-Шэмэш — дзевятнаццаць гарадоў і вёскі іхнія.
Ярон і Магдалэль, Харэм, і Бэтанат, і Бэтсамэс: дзевятнаццаць гарадоў з іх навакольнымі вёскамі.
Гэта спадчына пакаленьня сыноў Нэфталі паводле сем’яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.
Такая ўласнасць пакалення сыноў Нэфталі па родах іх; гарады з іх навакольнымі вёскамі.
Сёмае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Дана паводле сем’яў іхніх.
Сёмае жэрабя выпала сынам Дана па родах іх.
Межамі спадчыны іхняй былі Цора, Эштаол, Ір-Шэмэш,
І мяжою яго ўласнасці былі: Цора, і Эстаол, Гір-Самэсa.
Шаалабім, Аялон, Ітла,
і Сэлебін, і Аялон, Ятэла,
Элён, Тымна, Экрон,
і Элон, і Тамна, і Акарон,
Эльтэке, Гібэтон і Баалат,
і Эльтэк, і Габэтон, і Баалат,
Егуд, Бэнэ-Бэрак, Гат-Рымон,
і Юда, і Бэнэбарах, і Гет-Рэмон,
Мэ-Яркон, Ракон з мяжою каля Яфы.
і Мэяркон, і Арэкон з мяжою, што глядзіць на Ёпэ.
І межы для Дана былі завузкія, і выйшлі сыны Дана, і ваявалі супраць Лешэму, і здабылі яго, і выбілі яго вострывам мяча, і захапілі яго, і абжыліся ў ім, і назвалі яго Лешэм-Дан, ад імя Дана, бацькі свайго.
І мяжа сыноў Дана ўцякае ад іх. І выправіліся сыны Дана, і ўступілі ў бой з Ласэмам, і занялі яго; і забілі яго вастрыём меча, і апанавалі яго, і абжыліся там, і назвалі яго Ласэм-Дан, ад імя Дана, бацькі свайго.
Гэта спадчына пакаленьня сыноў Дана паводле сем’яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.
Такое ўладанне пакалення сыноў Дана па родах іх, гарады і сёлы іх.
І скончылі сыны Ізраіля дзяленьне зямлі, і сыны Ізраіля далі частку Егошуа, сыну Нуна, пасярод сябе.
І калі сыны Ізраэля скончылі падзел зямлі жэрабем для кожнага з пакаленняў сваіх, тады сыны Ізраэля далі ўласнасць Ешуа, сыну Нуна, пасярод сябе;
Паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА далі яму горад, і ён зажадаў Тымнат-Сэрах на гары Эфраіма. Ён адбудаваў гэты горад і абжыўся ў ім.
па загадзе Госпада далі яму горад, які ён запатрабаваў для сябе: Тамнатсар на гары Эфраім. І ён адбудаваў гэты горад і абжыўся ў ім.
Гэта спадчына, якую падзялілі Элеазар сьвятар і Егошуа, сын Нуна, і галовы бацькоў пакаленьняў сыноў Ізраіля, кідаючы жэрабя ў Шыло перад абліччам ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня. І скончылі падзел зямлі.
Гэта ўладанні, якія падзялілі жэрабем Элеязэр святар, і Ешуа, сын Нуна, і князі пакаленняў сыноў Ізраэля ў Сіло ў прысутнасці Госпада пры ўваходзе ў палатку сустрэчы; і быў скончаны падзел зямлі.