Ісуса сына Нава 21 разьдзел
Кніга Ісуса сына Нава
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча
І прыйшлі галовы бацькоў лявітаў да Элеазара сьвятара і да Егошуа, сына Нуна, і да галоваў бацькоў пакаленьняў сыноў Ізраіля
І дабліжыліся галавы айцоў Левітаў да Елеазара сьвятара а да Ігошуі Нунянка а да галоў айцоў плямёнаў сыноў Ізраелявых,
ў Шыло ў зямлі Ханаан, і прамовілі да іх, кажучы: «Праз Майсея ГОСПАД загадаў, каб далі нам гарады на пражываньне і пашы для быдла нашага».
І гукалі ім у Шыле, у зямлі Канаанскай, і сказалі: «СПАДАР расказаў Масеям даць нам месты жыць і перадмесьці іх статку нашаму».
І сыны Ізраіля далі лявітам са спадчыны сваёй паводле загаду ГОСПАДА гарады і пашы іхнія.
І далі сынове Ізраелявы Левітам із спадкаў сваіх, з расказаньня СПАДАРОВАГА гэтыя месты зь перадмесьцямі іх.
І выпала жэрабя для сем’яў Кегата, і атрымалі сыны Аарона сьвятара, лявіты, ад пакаленьняў Юды, Сымона і Бэн’яміна трынаццаць гарадоў.
І вышла жэрабя радзімам Когафовым; і было сыном Аарона сьвятара, зь Левітаў, ад плямені Юдзінага, і ад плямені Сымонавага, і ад плямені Веняміновага трынанцаць местаў.
Астатнія сыны Кегата атрымалі ад пакаленьняў Эфраіма, Дана і паловы пакаленьня Манасы дзесяць гарадоў.
А засталым сыном Когафовым было ад радзімаў плямені Яхрэмавага, і ад плямені Дановага, і ад палавіцы плямені Манасавага, жэрабям дзесяць местаў.
Сынам Гершона жэрабям выпала атрымаць трынаццаць гарадоў ад пакаленьняў Ісахара, Асэра і Нэфталі і паловы пакаленьня Манасы ў Башане.
І сыном Ґіршонавым — ад радзімаў плямені Іссасхаровага, і ад плямені Ашэравага, і ад плямені Неффалімовага, і ад палавіцы плямені Манасавага ў Вашане, жэрабям, трынанцаць местаў.
Сынам Мэрары паводле сем’яў іхніх жэрабям выпала дванаццаць гарадоў ад пакаленьняў Рубэна, Гада і Завулёна.
Сыном Мераравым, па радзімах іхных, ад плямені Рувінавага, і ад плямені Ґадовага, і ад плямені Завулонавага, двананцаць местаў.
Сыны Ізраіля далі лявітам, кідаючы жэрабя, гарады гэтыя і пашы іхнія, як загадаў ГОСПАД праз Майсея.
І аддалі сынове Ізраелявы Левітам гэтыя месты зь перадмесьцямі іх, як расказаў СПАДАР Масеям, жэрабям.
З пакаленьня сыноў Юды і з пакаленьня сыноў Сымона далі гарады, якія названыя паіменна.
І далі ад плямені сыноў Юдзіных і ад плямені сыноў Сымонавых месты гэтыя, каторыя ён менаваў імёнамі:
Сынам Аарона з роду Кегата, сына Левія, бо на іх выпала першае жэрабя,
І былі сыном Ааронавым, з радзімаў Когафовых, із сыноў Лева, — бо ім было жэрабя першае, —
далі Кірыят-Арбу бацькі Анака, значыць Хеўрон, на гары Юды, з навакольнымі палямі.
І далі ім Кіраф-Арбу, айца Енаковага, накш Гэўрон, на гары Юдзінай, і перадмесьці яго наўкола яго.
А палі гораду і вёскі ягоныя аддалі на ўласнасьць Халеву, сыну Ефунны.
А поле гэтага места й сёлы яго аддалі Калеву Ефунёнку ў дзяржаньне.
Сынам Аарона сьвятара далі горад прыбежышча для забойцаў Хеўрон і пашы ягоныя, Лібну і пашы ейныя,
І сыном Аарона сьвятара далі места схову ўбіўцы, Гэўрон а перадмесьці яго, і Ліўну а перадмесьці яе,
Яттыр і пашы ягоныя, Эштэмоа і пашы ягоныя,
І Ятыр а перадмесьці яго, Ештэму а перадмесьці яе,
Халон і пашы ягоныя, Дэбір і пашы ягоныя,
Голон а перадмесьці яго, Дэвір а перадмесьці яго,
Аін, Юту і Бэт-Шэмэш і пашы іхнія — дзевяць гарадоў ад двух пакаленьняў гэтых.
І Аін а перадмесьці яго, Юту а перадмесьці яе, Веф-Шэмеш а перадмесьці яго: дзевяць местаў ад двух плямёнаў гэтых.
Ад пакаленьня Бэн’яміна [далі] Гібэон і пашы ягоныя, Геву і пашы ейныя,
І ад плямені Веняміновага: Ґівеон а перадмесьці яго, Ґеву а перадмесьці яе,
Анатот і пашы ягоныя, Альмон і пашы ягоныя — чатыры гарады.
Анафоф а перадмесьці яго, Алмон а перадмесьці яго: чатыры месты.
Усіх гарадоў для сыноў Аарона сьвятара — трынаццаць гарадоў і пашы іхнія.
Усіх местаў сыном Ааронавым, сьвятаром, трынанцаць местаў ізь перадмесьцямі іх.
Для сем’яў сыноў Кегата, лявітаў, астатніх сыноў Кегата, выпала жэрабя на гарады ад пакаленьня Эфраіма.
А што да радзімаў сыноў Когафовых, Левітаў, засталых із сыноў Когафовых, то былі месты жэрабя іхнага ад плямені Яхрэмавага.
З пакаленьня Эфраіма далі горад прыбежышча для забойцаў Сыхем і пашы ягоныя на гары Эфраіма, Гезэр і пашы ягоныя,
І далі ім места ўцёку ўбіўцы — Сыхем а перадмесьці яго, на гары Яхрэмавай, і Ґезэр а перадмесьці яго,
Кібцаім і пашы ягоныя, Бэт-Харон і пашы ягоныя — чатыры гарады.
І Кіўцаім а перадмесьці яго, і Веф-Горон а перадмесьці яго: чатыры месты.
Ад пакаленьня Дана [далі] Эльтэке і пашы ягоныя, Гібэон і пашы ягоныя,
І ад плямені Дановага: Елфеке а перадмесьці яго, Ґіўвефон а перадмесьці яго,
Аялон і пашы ягоныя, Гат-Рымон і пашы ягоныя — чатыры гарады.
Айлон а перадмесьці яго, Гаф-Рымон а перадмесьці яго: чатыры месты.
Ад паловы пакаленьня Манасы [далі] Таанах і пашы ягоныя, Гіт-Рымон і пашы ягоныя — два гарады.
І ад палавіцы плямені Манасавага: Фаанах а перадмесьці яго, Ґаф-Рымон а перадмесьці яго: два месты.
Усіх гарадоў з пашамі іхнімі было дадзена дзесяць астатнім сынам Кегата.
Усіх местаў дзесяць і перадмесьці іх засталым радзімам сыноў Когафовых.
Для сыноў Гершона з сем’яў Левія [далі] ад паловы пакаленьня Манасы горад прыбежышча для забойцаў Галян у Башане і пашы ягоныя, Аштарот і пашы ягоныя — два гарады.
А сыном Ґіршонавым із радзімаў Левіцкіх: ад палавіцы плямені Манасавага места ўцёку ўбіўцы, Ґолан у Вашане а перадмесьці яго, і Беештэру а перадмесьці яе: два месты.
Ад пакаленьня Ісахара [далі] Кішыён і пашы ягоныя, Дабэрат і пашы ягоныя,
І ад плямені Іссасхаровага: Кіш’ён а перадмесьці яго, Давераф а перадмесьці яго,
Ярмут і пашы ягоныя, Эн-Ганім і пашы ягоныя — чатыры гарады.
Ярмуф а перадмесьці яго, Ен-Ґанін а перадмесьці яго: чатыры месты.
Ад пакаленьня Асэра [далі] Мішэаль і пашы ягоныя, Абдон і пашы ягоныя,
І ад плямені Ашэравага: Мішал а перадмесьці яго, Аўдон а перадмесьці яго,
Хэлькат і пашы ягоныя, Рэхоў і пашы ягоныя — чатыры гарады.
Гэлкаф а перадмесьці яго, і Рэгоў а перадмесьці яго: чатыры месты.
Ад пакаленьня Нэфталі [далі] горад прыбежышча для забойцаў Кадэш у Галілеі і пашы ягоныя, Хамот-Дор і пашы ягоныя, Картан і пашы ягоныя — тры гарады.
Ад плямені Неффалімовага места ўцёку ўбіўцу, Кедэш у Ґалілеі а перадмесьці яго, і Гамоф-Дор а перадмесьці яго, і Карфан а перадмесьці яго: тры месты.
Усіх гарадоў [сыноў] Гершона паводле сем’яў іхніх — трынаццаць гарадоў і пашы іхнія.
Усіх местаў Ґіршонавых па радзімах іхных — трынанцаць местаў ізь перадмесьцямі іхнымі.
Для сем’яў сыноў Мэрары, рэшце лявітаў, [далі] ад пакаленьня Завулёна Ёкнэам і пашы ягоныя, Карту і пашы ягоныя,
І радзімам сыноў Мераравых, засталым Левітам: ад плямені Завулонавага Ёкнеам а перадмесьці яго, Карфа а перадмесьці яе,
Дымну і пашы ягоныя, Нагалал і пашы ягоныя — чатыры гарады.
Дымна а перадмесьці яе, Нагалал а перадмесьці яго: чатыры месты.
Ад пакаленьня Рубэна [далі] Бэцэр і пашы ягоныя, Ягцу і пашы ейныя,
Ад плямені Рувінавага: Бецэр а перадмесьці яго, Ягац а перадмесьці яго,
Кедэмот і пашы ягоныя, Мэфаат і пашы ягоныя — чатыры гарады.
Кедэмоф а перадмесьці яго, Мефааф а перадмесьці яго: чатыры месты.
Ад пакаленьня Гада [далі] горад прыбежышча для забойцаў Рамот у Гілеадзе і пашы ягоныя, Маханаім і пашы ягоныя,
Ад плямені Ґадовага: месты ўцёку ўбіўцы — Рамоф у Ґілеадзе а перадмесьці яго, Маганаім а перадмесьці яго,
Хешбон і пашы ягоныя, Язэр і пашы ягоныя — чатыры гарады.
Гэшбон а перадмесьці яго, Язэр а перадмесьці яго: усіх местаў чатыры.
Усіх гарадоў сыноў Мэрары паводле сем’яў іхніх, рэшты сем’яў лявітаў, — дванаццаць гарадоў.
Усіх местаў сыном Мераравым, па радзімах іхных, засталым із радзімаў Левіцкіх, і было жэрабям іхным двананцаць местаў.
Усіх гарадоў лявітаў паміж сыноў Ізраіля было сорак восем, і пашы іхнія.
Усіх местаў Левіцкіх сярод дзяржавы сыноў Ізраелявых — сорак восьмі местаў ізь перадмесьцямі іх.
І быў кожны горад з пашамі сваімі вакол гораду.
Гэтак былі тыя месты: кажнае места а перадмесьце яго навокал яго; гэтак у вусіх местаў тых.
Так даў ГОСПАД Ізраілю ўсю зямлю, якую запрысяг даць бацькам іхнім, і яны атрымалі яе на ўласнасьць і абжыліся на ёй.
І даў СПАДАР Ізраелю ўсю зямлю, каторую Ён прысягаў айцом іхным даць, і яны адзяржалі яе на спадак, і асяліліся на ёй.
І даў ім ГОСПАД супакой з усіх бакоў, як запрысяг бацькам іхнім, і ніхто з ворагаў іхніх ня мог устаяць супраць іх, і ўсіх ворагаў аддаў ГОСПАД у руку іхнюю.
І даў СПАДАР супакой ім навокал, подле ўсёга, што прысягаў айцом іхным; і ня вытрываў ніхто перад імі з усіх варагоў іхных — усіх варагоў іхных даў СПАДАР у рукі іхныя.
І ніводнае слова добрае, якое прамовіў ГОСПАД дому Ізраіля, не было пустым, але ўсё споўнілася.
Не прамінула нічагусенькі з усёга добрага, каторае СПАДАР казаў дому Ізраеляваму: усе спраўдзілася.