Ісуса сына Нава 12 разьдзел

Кніга Ісуса сына Нава
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Вось валадары той зямлі, якіх забілі сыны Ізраіля і завалодалі зямлёю іхняй за Ярданам, на ўсход сонца, ад ручая Арнон аж да гары Гермон, разам з усёй Арабай на ўсходзе.
 
І во каралі тае зямлі, каторых зразілі сынове Ізраелявы і ўзялі на спадак зямлю іхную па тым баку Ёрдану на ўсход сонца, ад цур’я Арнона аж да гары Гэрмону, і ўсю раўніну на ўсход:

Сыгон, валадар Амарэйцаў, які жыў у Хешбоне і валодаў паловай Гілеаду ад Араэру, што на беразе ручая Арнон, ад сярэдзіны даліны аж да ручая Ябок, мяжы сыноў Амона,
 
Сыгон, кароль Аморэйскі, што жыў у Гэшбоне, гаспадарстваваў ад Ароеру, каторы ля берагу цур’я Арнона, і ад сярэдзіны цур’я, і ад палавіцы Ґілеаду аж да цур’я Явока, граніцы сыноў Амонавых,

а на ўсходзе праз Арабу аж да мора Кінэрэт і мора Арабы або Мора Салёнага, у напрамку Бэт-Гаешымоту, і далей на поўдзень да падножжа Пісгі.
 
І на раўніне аж да мора Хінерофскага на ўсход і аж да мора раўніны, мора Салонага, на ўсход па дарозе да Беф-Ешымофу, а на паўдня пад усхонамі Пісґі;

Пасьля Ог, валадар Башану, апошні з Рэфаімаў, які жыў у Аштароце і ў Эдрэі,
 
І прасьцягі Оґа, караля Вашанскага, із засталых Рэфаімаў, што жыў у Аштарофе а ў Едрэі,

і панаваў у гарах Гермону, і ў Сальсе, а таксама над усім Башанам аж да мяжы з Гешурам і Маахай, і над паловай Гілеаду, аж да мяжы Сыгона, валадара Хешбону.
 
І гаспадарстваваў на гары Гэрмоне а Салесе ў вусім Вашане, аж да граніцы Ґешурскае а Мааскае, і ў палавіцы Ґілеаду, аж да граніцы Сыгона, караля Гэшбонскага.

Майсей, слуга ГОСПАДА, і сыны Ізраіля забілі іх. І аддаў зямлю іхнюю Майсей на пасяленьне [сынам] Рубэна і Гада, і палове калена Манасы.
 
Масей, слуга СПАДАРОЎ, і сынове Ізраелявы пабілі іх; і даў яе Масей, слуга СПАДАРОЎ, на спадак Рувінаваму а Ґадоваму а палавіцы плямені Манасавага.

А вось валадары зямлі, якіх забіў Егошуа і сыны Ізраіля за Ярданам на захад, ад Баал-Гаду ў даліне Лібану аж да гары Халак, якая падымаецца да Сэіру, якую аддаў Егошуа на ўласнасьць каленам Ізраіля, адпаведна да іх падзелу,
 
І во каралі зямлі, каторых зразіў Ігошуа а сынове Ізраелявы на гэтым баку Ёрдану на захад, ад Ваал-Ґаду на даліне Лібанскай аж да гары Галака, што ўзыходзе да Сэіру, — і аддаў Ігошуа яе плямёнам Ізраелявым на спадак, подле падзелу іх, —

на гары і ў Шэфэлі, у Арабе і на схілах гары, у стэпе і ў Нэгеве, зямлю Хетаў, Амарэйцаў, Хананейцаў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусэяў:
 
На гары й на нізіне, на раўніне, на схонах, і на пустыні, і на паўдні, Гэціча, Аморэя, Каананяніна, Ферэзэя, Гэвея а Евусэя:

валадар Ерыхону — адзін, валадар Гаю, што побач Бэтэлю — адзін;
 
Адзін кароль Ерыхону, адзін кароль Гаю, каторы ля Бэт-Элю,

валадар Ерусаліму — адзін, валадар Хеўрону — адзін,
 
Адзін кароль Ерузаліму, адзін кароль Гэўрону,

валадар Ярмуту — адзін, валадар Ляхішу — адзін,
 
Адзін кароль Ярмуфу, адзін кароль Лахісу,

валадар Эглёну — адзін, валадар Гезэру — адзін,
 
Адзін кароль Еґлону, адзін кароль Ґезэру,

валадар Дэбіру — адзін, валадар Гедэру — адзін,
 
Адзін кароль Дэвіру, адзін кароль Ґедэру,

валадар Хармы — адзін, валадар Араду — адзін,
 
Адзін кароль Гормы, адзін кароль Арада,

валадар Лібны — адзін, валадар Адуляму — адзін,
 
Адзін кароль Ліўны, адзін кароль Одуламу,

валадар Македы — адзін, валадар Бэтэлю — адзін,
 
Адзіл кароль Македу, адзін кароль Бэт-Элю,

валадар Тапуаху — адзін, валадар Хэфэру — адзін,
 
Адзін кароль Таппуагу, адзіну кароль Гэферу,

валадар Афэку — адзін, валадар Лашарону — адзін,
 
Адзін кароль Афеку, адзін кароль Лашарону,

валадар Мадону — адзін, валадар Хацору — адзін,
 
Адзін кароль Мадону, адзін кароль Гацору,

валадар Шымрону — адзін, валадар Ахшафу — адзін,
 
Адзін кароль Шымрон-Мерону, адзін кароль Ахшафу,

валадар Таанаху — адзін, валадар Мэгіддо — адзін,
 
Адзін кароль Фаанаху, адзін кароль Меґідда,

валадар Кадэшу — адзін, валадар Ёкнэаму, што каля Кармэлю — адзін,
 
Адзін кароль Кедэшу, адзін кароль Ёкнеаму ля Кармілу,

валадар Дору з узвышшаў Дор — адзін, валадар паганаў з Гільгалу — адзін,
 
Адзін кароль Дору ля Нафар Дору, адзін кароль Ґоіму ў Ґілґале,

валадар Тырцы — адзін; усіх валадароў — трыццаць адзін.
 
Адзін кароль Фірцы. Усіх каралёў трыццаць адзін.