Да Галятаў 6 разьдзел

Пасланьне да Галятаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага — арыгінал

 
 

Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы, духоўныя, навучайце такога ў духу ласкавасці, зважаючы на саміх сябе, каб і табе не быць спакушаным.
 
Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы людзі духоўныя павучыце такога ў духу ласкавасьці, зважаючы сам на сябе, каб і самому ня ўпасьці.

Насіце цяжары адзін аднаго і гэтым выканайце закон Хрыстоў.
 
Адзін аднаго цяжкасьці пераносьце, каб гэтым выпаўнілі Закон Хрыстоў.

Бо калі хто думае, што ён штосьці, хоць ён нішто, той самога сябе ашуквае.
 
Бо калі хто думае, што ён лепшы, а ня ёсьць такім, той самога сябе ашуквае.

Хай кожны праверыць сваю дзейнасць, і так толькі ў самім сабе будзе мець славу, а не ў іншым.
 
Хай кожны праверыць сваю дзейнасьць і так толькі ў самым сабе пачуе славу, а не ў другім.

Кожны бо панясе свой уласны цяжар.
 
Кожны бо свой ўласны панясе цяжар.

Хай той, хто навучаецца словам, дзеліцца ўсякім дабром з тым, які яго навучае.
 
Хай жа павучаны дзеліцца ўсякім даброт з тым, які яго навучае.

Не падманвайце сябе: з Бога не пасмяешся. Што чалавек пасее, тое і пажне;
 
Не памыляйцеся; Бог не дасца ў пасьмешышча. Што чалавек пасее, тое і сажне.

бо хто сее ў цела сваё, з цела і пажне знішчэнне; а хто сее ў дух, з духа пажне жыццё вечнае.
 
Хто сее ў целе сваім, з цела і пажне — загубу; а хто сее ў духу, пажне жыцьцё вечнае.

Не журымася, робячы дабро, бо ў свой час і жаць будзем, калі не саслабеем.
 
Дабро рабіць не спыняймася, у свой бо час і жаць будзем, калі не прыстанем.

Дык вось, пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім па веры.
 
Дык вось, пакуль дадзен час, пастараймася рабіць добра ўсім, а найбольш блізкім па веры.

Гляньце, якімі вялікімі літарамі напісаў я вам сваёй рукою.
 
Гляньце, якімі літарамі напісаў я вам сваёй рукой.

Тыя, што хочуць хваліцца паводле цела, змушаюць вас абразацца, каб толькі не цярпець пераследу за крыж Хрыстоў.
 
Каторыя хочуць падабацца вам целам, тыя змушаюць вас абразацца, каб толькі усьцерагчыся не выпаўняюць закону, а хочуць вас абрэзаць, каб толькі ў крыжы Госпада нашага Езуса Хрустуса, дзеля якога для мяне сьвет укрыжаваны, а я для сьвету.

Але і тыя, што абразаюцца, самі не пільнуюць закону, а хочуць вас абрэзаць, каб толькі пахваліцца целам вашым.
 
Для Езуса Хрыстуса не мае важнасьці і абрэзаньне і неабрэзаньне, а новая пастанова.

А мне не трэба хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз які для мяне свет укрыжаваны і я для свету.
 
I хто будзе трымацца гэтае пастановы, таму супакой і міласэрдзе і Iзраелю Божаму.

Бо ў Ісусе Хрысце не мае значэння ані абразанне, ані неабразанне, але новае стварэнне.
 
На канец няхай на мяне нўхто не крыўдуе, бо я нашу на сваім целе стыгматы (раны) Госпада Езуса.

І хто будзе трымацца гэтага правіла, таму супакой і міласэрнасць, і Ізраэлю Божаму.
 
Хай Ласка Госпада нашага Езуса Хрустуса прабывае ў душах вашых, браты. Аман.

Урэшце, няхай ніхто мне не робіць цяжару, бо я нашу на сваім целе раны Госпада Ісуса.
 

Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амін.