Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Да Галатаў 6 Ліст да Галатаў 6 разьдзел

1 Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы, духоўныя, навучайце такога ў духу ласкавасці, зважаючы на саміх сябе, каб і табе не быць спакушаным.
2 Насіце цяжары адзін аднаго і гэтым выканайце закон Хрыстоў.
3 Бо калі хто думае, што ён штосьці, хоць ён нішто, той самога сябе ашуквае.
4 Хай кожны праверыць сваю дзейнасць, і так толькі ў самім сабе будзе мець славу, а не ў іншым.
5 Кожны бо панясе свой уласны цяжар.
6 Хай той, хто навучаецца словам, дзеліцца ўсякім дабром з тым, які яго навучае.
7 Не падманвайце сябе: з Бога не пасмяешся. Што чалавек пасее, тое і пажне;
8 бо хто сее ў цела сваё, з цела і пажне знішчэнне; а хто сее ў дух, з духа пажне жыццё вечнае.
9 Не журымася, робячы дабро, бо ў свой час і жаць будзем, калі не саслабеем.
10 Дык вось, пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім па веры.
11 Гляньце, якімі вялікімі літарамі напісаў я вам сваёй рукою.
12 Тыя, што хочуць хваліцца паводле цела, змушаюць вас абразацца, каб толькі не цярпець пераследу за крыж Хрыстоў.
13 Але і тыя, што абразаюцца, самі не пільнуюць закону, а хочуць вас абрэзаць, каб толькі пахваліцца целам вашым.
14 А мне не трэба хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз які для мяне свет укрыжаваны і я для свету.
15 Бо ў Ісусе Хрысце не мае значэння ані абразанне, ані неабразанне, але новае стварэнне.
16 І хто будзе трымацца гэтага правіла, таму супакой і міласэрнасць, і Ізраэлю Божаму.
17 Урэшце, няхай ніхто мне не робіць цяжару, бо я нашу на сваім целе раны Госпада Ісуса.
18 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амін.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Ліст да Галатаў, 6 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017