Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

Да галятаў 6 Да галятаў 6 разьдзел

1 Браты! калі б і быў заўважаны чалавек у нейкім праступку, вы, духовыя, папраўляйце такога ў духу лагоднасьці, наглядаючы кожны за сабою, каб і самому ня быць спаку́шаным.
2 Насіце цяжары адзін воднага, і такім чынам выканайце Закон Хрыста.
3 Бо калі хто думае быць чым-небудзь, будучы нічым, той ашуквае самога сябе.
4 Хай кожны выпрабоўвае справу сваю, то і пахвалу атрымае сваю, а ня каго-небудзь другога;
5 бо кожны панясе ношу сваю.
6 Хай навучаемы словам (праўды) дзеліцца ўсякім дабром з тым, хто яго навучае.
7 Ня памыляйцеся: Бог ня можа быць абманутым. Бо што сее чалавек, тое і пажне,
8 таму што той, хто сее ў плоць сваю, ад плоці пажне парахненьне; а той, хто сее ў Дух — ад Духа пажне жыцьцё вечнае.
9 А робячы дабро, ня будзем журыцца; бо ў свой час пажнём, калі ня аслабнем.
10 Таму, пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім па веры.
11 Глядзіце, які вялікі ліст я напісаў вам сваёй рукою.
12 Усе тыя, якія хочуць пахваліцца целам, гэта яны прынука́юць вас абрэзвацца толькі дзеля таго, каб ня быць перасьледаванымі за крыж Хрыста,
13 бо нават тыя, што абрэзваюцца, самі ня спаўняюць Закон, але хочуць, каб вы абрэзваліся, каб пахваліцца ў вашым целе.
14 А са мной хай ня станецца такога! Я буду хваліцца хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, якім для мяне раскрыжаваны гэты сьвет, і я для гэтага сьвету.
15 Бо таму, што ў Хрысьце Ісусе, ні абразаньне, ні няабразаньне ня мае ніякай сілы, але новае стварэньне.
16 І ўсім, хто будзе жыць паводля гэтага правіла: мір ім і міласэрнасьць, і Ізраэлю Бога.
17 Урэшце, хай ніхто мяне ня абцяжарвае, бо я нашу раны Госпада Ісуса на цела маім.
18 Багадаць Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амін.

Каментары ці зноскі:

Да галятаў напісана з Рыму.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Пасланьне Апостала Паўлы да галятаў, 6 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020