Ісуса сына Нава 21 разьдзел

Кніга Ісуса сына Нава
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Васіля Сёмухі

 
 

І прыйшлі кіраўнікі родаў Левіевых да Элеязэра святара, і да Ешуа, сына Нуна, і да кіраўнікоў родаў кожнага з пакаленняў сыноў Ізраэля, і паведамілі ім
 
Правадыры пакаленьняў лявіцкіх прыйшлі да Элеазара сьвятара і да Ісуса, сына Нава, і да правадыроў пакаленьняў сыноў Ізраілевых,

у Сіло зямлі Ханаан, і сказалі: «Праз Майсея Госпад загадаў, каб дадзены былі нам гарады на пражыванне і наваколлі іх для выпасу жывёлы».
 
і казалі ім у Сіломе, у зямлі Ханаанскай, і сказалі: Гасподзь загадаў праз Майсея даць нам гарады на жыхарства і прадмесьці іх пад быдла наша.

І сыны Ізраэля далі левітам са сваёй уласнасці, па загадзе Госпада, гарады тыя з іх наваколлямі.
 
І далі сыны Ізраілевыя лявітам з надзелаў сваіх, паводле загаду Гасподняга, гэтыя гарады з прадмесьцямі іх.

І выпала жэрабя для родаў Кагата: і атрымалі сыны Аарона святара, ад пакалення Юды, і Сімяона, і Бэньяміна трынаццаць гарадоў.
 
Выпала жэрабя плямёнам Каатавым; і дасталася па жэрабі сынам Аарона сьвятара, лявітам, ад племя Юдавага і ад племя Сымонавага і ад племя Веньямінавага трынаццаць гарадоў;

І астатнія сыны Кагата атрымалі ад пакаленняў Эфраіма, і Дана, і паловы пакалення Манасы дзесяць гарадоў.
 
а астатнім сынам Каата ад родаў племя Яфрэмавага і ад племя Данавага і ад палавіны племя Манасіінага паводле жэрабя дзесяць гарадоў;

Далей сынам Гэрсона выпала жэрабем, каб атрымаць трынаццаць гарадоў ад пакаленняў Ісахара, і Асэра, і Нэфталі, і паловы пакалення Манасы ў Басане.
 
сынам Гірсонавым — ад родаў племя Ісахаравага і ад племя Асіравага і ад племя Нэфталімавага і ад палавіны племя Манасіінага ў Васане па жэрабі трынаццаць гадоў;

І сынам Мэрары па родах іх жэрабем выпала дванаццаць гарадоў ад пакаленняў Рубэна, і Гада, і Забулона.
 
сынам Мэрарыным, паводле іх родаў, ад племя Рувімавага, ад племя Гадавага і ад племя Завулонавага — дванаццаць гарадоў.

І сыны Ізраэля аддалі левітам гэтыя гарады разам з іх наваколлямі, як загадаў Госпад праз Майсея, даючы кожнаму па жэрабі.
 
І аддалі сыны Ізраілевыя лявітам гэтыя гарады з прадмесьцямі іх, як загадаў Гасподзь праз Майсея, паводле жэрабя.

Ад пакаленняў сыноў Юды і Сімяона
 
Ад племя сыноў Юдавых і ад племя сыноў Сымонавых далі гарады, якія названы паводле імя:

сынам Аарона з роду Кагата, левіцкага паходжання, — бо на іх выпала першае жэрабя, — аддалі гарады, назвы якіх наступныя:
 
сынам Аарона, з родаў Каатавых, з сыноў Лявіі,

Карыят-Арбаa, бацькі Анака, які інакш называецца Геброн, на гары Юды, разам з наваколлямі яго.
 
далі Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон, на гары Юдавай, і прадмесьці яго вакол яго;

Палі, аднак, і вёскі яго аддалі ва ўласнасць Калебу, сыну Ефоны.
 
а поле гэтага горада і сёлы яго аддалі ва ўласнасьць Халеву, сыну Ефаніінаму.

Такім чынам, сынам святара Аарона ў Геброне далі горад для ўцёкаў і наваколлі яго, і Лебну разам з яе наваколлямі,
 
І вось сынам Аарона сьвятара далі горад сховішча забойцаў, Хэўрон і прадмесьці яго, Ліўну і прадмесьці яе,

і Ятэр, і Эстэмо,
 
Іятыр і прадмесьці яго, Эштэмо і прадмесьці яго,

і Хелон, і Дабір,
 
Халон і прадмесьці яго, Давір і прадмесьці яго,

і Аін, і Юту, і Бэтсамэс з іх наваколлямі: дзевяць гарадоў ад двух гэтых пакаленняў.
 
Аін і прадмесьці яго, Юту і прадмесьці яе, Бэт-Шэшэм і прадмесьці яго: дзевяць гарадоў ад двух плямёнаў гэтых;

А ад пакалення Бэньяміна Габаон, і Габу,
 
а ад племя Веньямінавага: Гаваон і прадмесьці яго, Геву і прадмесьці яе,

і Анатот, і Алмат з іх наваколлямі: чатыры гарады.
 
Анатот і прадмесьці яго, Алмон і прадмесьці яго: чатыры гарады.

Усіх разам гарадоў для сыноў Аарона святара трынаццаць разам з іх наваколлямі.
 
Усіх гарадоў сынам Ааронавым, сьвятарам, трынаццаць гарадоў з прадмесьцямі іх.

А астатнім з родаў сыноў Кагата, левітам, была дадзена наступная ўласнасць:
 
І родам сыноў Каатавых, лявітаў, астатнім з сыноў Каатавых, паводле жэрабя іхняга, дасталіся гарады ад племя Яфрэмавага;

ад пакалення Эфраіма — горад для ўцёкаў Сіхэм з наваколлямі яго на гары Эфраім, і Газэр,
 
далі ім горад сховішча забойцаў, Сіхем і прадмесьці яго, на гары Яфрэмавай, Газэр і прадмесьці яго;

і Кібцаім, і Бэтарон з іх наваколлямі: чатыры гарады.
 
Кіўцаім і прадмесьці яго, Бэт-Арон і прадмесьці яго: чатыры гарады;

Таксама ад пакалення Дана — Эльтэк, і Габэтон,
 
ад племя Данавага: Элтэке і прадмесьці яго, Гівэтон і прадмесьці яго,

і Аялон, і Гет-Рэмон з іх наваколлямі: чатыры гарады.
 
Аялон і прадмесьці яго, Гат-Рымон і прадмесьці яго: чатыры гарады;

А ад паловы пакалення Манасы — Танах і Гет-Рэмон з іх наваколлямі: два гарады.
 
ад палавіны племя Манасіінага: Фаанах і прадмесьці яго, Гат-Рымон і прадмесьці яго: два гарады.

Усіх гарадоў з іх наваколлямі дадзена было дзесяць астатнім сынам Кагата.
 
Усіх гарадоў з прадмесьцямі іх пастатнім родам сыноў Каатавых дзесяць.

Таксама сынам Гэрсона з роду Леві далі ад паловы пакалення Манасы горад для ўцёкаў Галан у Басане і Атарот з наваколлямі іх: два гарады.
 
А сынам Гірсонавым, з родаў лявіцкіх: ад палавіны племя Манасіінага горад сховішча забойцам, Галан у Васане і прадмесьці яго, і Бээштэру і прадмесьці яе: два гарады;

Далей ад пакалення Ісахара — Кэслон, Дабэрэт,
 
ад племя Ісахаравага: Кішыён і прадмесьці яго, Даўрат і прадмесьці яго,

і Ярмут, і Эн-Ганім з наваколлямі іх: чатыры гарады.
 
Ярмут і прадмесьці яго, Эн-Ганім і прадмесьці яго: чатыры гарады;

А ад пакалення Асэра — Масал, і Абдон,
 
ад племя Асіравага: Мішал і прадмесьці яго, Аўдон і прадмесьці яго,

і Хэлькат, і Рагоб з наваколлямі іх: чатыры гарады.
 
Хэлкат і прадмесьці яго, Рэхаў і прадмесьці яго: чатыры гарады;

Таксама ад пакалення Нэфталі — горад для ўцёкаў Кадэс у Галілеі, і Аматдор, і Картан з наваколлямі іх: тры гарады.
 
ад племя Нэфталімавага горад сховішча забойцам, Кедэс у Галілеі і прадмесьці яго, Хамот-Дор і прадмесьці яго, Картан і прадмесьці яго: тры гарады.

Усіх гарадоў родаў Гэрсона — трынаццаць разам з іх наваколлямі.
 
Усіх гарадоў сынам Гірсонавым, паводле родаў іхніх, трынаццаць гарадоў з прадмесьцямі іх.

А сынам Мэрары, астатнім левітам, далі па родах іх ад пакалення Забулона: Екнаам, і Карту,
 
Родам сыноў Мэрарыных, астатнім лявітам: ад племя Завулонавага Ёкнэам і прадмесьці яго, Карту і прадмесьці яе,

і Рэмон, і Наалол з іх наваколлямі: чатыры гарады.
 
Дымну і прадмесьці яе, Нагалал і прадмесьці яго: чатыры гарады;

Ад пакалення Рубэна за Ярданам насупраць Ерыхона горад для ўцёкаў Басор у пустыні, і Ясу,
 
ад племя Рувімавага Бэцэр і прадмесьці яго, Яаца і прадмесьці яе,

і Кадэмот, і Мэфаат: чатыры гарады з іх наваколлямі.
 
Кедэмот і прадмесьці яго, Мэфаат і прадмесьці яго: чатыры гарады;

І ад пакалення Гада — горад для ўцёкаў Рамот у Галаадзе, і Маханаім,
 
ад племя Гадавага: гарады сховішчы забойцаў — Рамот у Галаадзе і прадмесьці яго, Маханаім і прадмесьці яго,

і Хесебон, і Язэр: чатыры гарады з іх наваколлямі.
 
Эсэвон і прадмесьці яго, Язэр і прадмесьці яго: усіх гарадоў чатыры,

Усіх гарадоў сыноў Мэрары астатніх па родах ад родаў левітаў — дванаццаць.
 
Усіх гарадоў сынам Мэрарыным паводле родаў іхніх, астатнім родам лявіцкім, паводле жэрабя дасталася дванаццаць гарадоў.

Дык усіх гарадоў сыноў Леві паміж уладання сыноў Ізраэля было сорак восем разам з іх наваколлямі,
 
Усіх гарадоў лявіцкіх сярод валоданьняў сыноў Ізраілевых было сорак восем гарадоў з прадмесьцямі іх.

кожны горад са сваімі наваколлямі кругом.
 
Пры гарадах гэтых былі каля кожнага горада прадмесьці вакол яго: так было пры ўсіх гарадах гэтых.

І даў Госпад Ізраэлю ўсю зямлю, якую прысягнуў даць бацькам іх, і яны атрымалі яе ва ўладанне і абжыліся на ёй.
 
Такім чынам аддаў Гасподзь Ізраілю ўсю зямлю, якую даць прысягаўся бацькам іхнім, і яны атрымалі яе ў спадчыну і пасяліліся на ёй.

І даў ім Госпад супакой з усіх бакоў, і ніхто з ворагаў не адважыўся ваяваць з імі, але ўсіх ворагаў Госпад падпарадкаваў Ізраэлю.
 
І даў ім Гасподзь спакой з усіх бакоў, як прысягаўся бацькам іхнім, і ніхто з усіх ворагаў іхніх ня ўстояў супроць іх; усіх ворагаў іхніх аддаў Гасподзь у рукі ім.

І ні адно слова добрае, якое сказаў Ён дому Ізраэля, не было пустым, але ўсё споўнілася.
 
Не засталося няспраўджанае ніводнае слова з усіх добрых слоў, якія Гасподзь казаў дому Ізраілеваму: усё збылося.