Марка 5 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Міхася Міцкевіча
І прыбылі на другі бераг мора ў край геразенаў.
I прыплылі на другі бок мора ў краіну Гадарынскую.
А калі Езус выйшаў з чоўна, Яму адразу насустрач выйшаў чалавек з магільных пячор, апанаваны нячыстым духам,
I калі Ён выйшаў з лодкі, зараз-жа сустрэў Яго чалавек, выбегшы з магільніку, які быў апанаваны духам нечысьці.
які жыў у магільных пячорах. Ніхто не мог звязаць яго нават ланцугом,
Ён меў прыстанішча ў магілах, і ніхто нічым ня мог яго зьвязаць, нават ланцугамі.
бо часта яго звязвалі кайданамі і ланцугамі, але ён разрываў ланцугі і разбіваў кайданы, і ніхто не мог яго ўтаймаваць.
Бо няраз скоўвалі яго кайданамі і ланцугамі, але ён разрываў ланцугі і разьбіваў кайданы, і ніхто ня мог уціхамірыць яго.
Увесь дзень і ўсю ноч, будучы ў магільных пячорах і ў гарах, ён крычаў і біў самога сябе камянямі.
Заўсёды, і дзень і ноч ён быў між гробаў і ў горах, і крычаў і біўся аб каменьні.
Калі ён здалёк убачыў Езуса, падбег, пакланіўся Яму
Убачыўшы-ж Ісуса здалёк, прыбег і пакланіўся Яму.
і закрычаў моцным голасам, кажучы: «Што Табе да мяне, Езусе, Сыне Бога Найвышэйшага? Богам заклінаю Цябе, не муч мяне».
І закрычаўшы моцным голасам, сказаў: — што Табе да мяне, Ісусе, Сыне Бога Найвышэйшага? заклікаю Цябе Богам, ня муч мяне.
Бо Езус сказаў яму: «Выйдзі, нячысты дух, з гэтага чалавека».
Бо Iсус сказаў яму: — выйдзі, дух нячысты, з чалавека.
Тады Езус спытаўся ў яго: «Як тваё імя?» Той адказаў: «Маё імя легіён, бо нас шмат».
I спытаў у яго: — як тваё імя? ён-жа сказаў у адказ: — маё імя — легіён, бо нас многа.
І ён моцна прасіў Яго не выганяць іх з гэтай краіны.
I вельмі прасілі Яго злыдухі, каб ня высылаў іх вон з краіны тэй.
Пасвіўся там каля гары вялікі статак свіней.
Пасьвіўся-ж там пры гары вялікі гурт сьвіней.
І прасілі Яго нячыстыя духі, кажучы: «Пашлі нас у свіней, каб мы ўвайшлі ў іх».
I прасілі ў Яго ўсе злыдухі, кажучы: — пашлі нас у сьвіньні, каб мы маглі ўвайсьці ў іх.
І Ён дазволіў ім. Выйшаўшы, увайшлі гэтыя нячыстыя духі ў свіней, і кінуўся статак каля дзвюх тысяч з кручы ў мора, і патанулі яны ў моры.
Ісус ураз-жа дазволіў ім, і, выйшаўшы, злыдухі ўвайшлі ў сьвіньні, і памкнуў увесь гурт, і рынуўся з кручы ў мора, — а было-ж іх да дзьвёх тысячаў, — і затанулі ў моры.
А свінапасы паўцякалі і расказалі ў горадзе і ў вёсках, і людзі выйшлі паглядзець, што сталася.
Пастухі-ж сьвіней пабеглі і расказалі ў месьце і ў вёсках, і жыхары павыйходзілі паглядзець, што сталася
Прыйшоўшы да Езуса, яны ўбачылі, што той апанаваны злым духам, у якім быў легіён, сядзіць апрануты і пры здаровым розуме, і спалохаліся.
Прыходзяць да Iсуса і бачаць, што звар'яваны, у якім быў легіён, сядзіць адзеты і пры добрым розуме, і абняў іх страх.
А тыя, хто бачыў, расказалі ім, што сталася з апанаваным злым духам, і пра свіней.
Тыя-ж, якія бачылі ўсё, расказалі ім, што усе адбылося з апанаваным злыдухам, а таксама і пра сьвіньні.
Тады пачалі прасіць Езуса, каб адышоў з іхніх межаў.
І тыя пачалі прасіць Яго, каб адыйшоў з іхнае аколіцы.
Калі Ён сядаў у човен, апанаваны злым духам прасіўся ў Яго застацца з Ім.
Калі-ж Ісус увайшоў у лодку, чалавек, які меў злыдухаў, прасіўся, каб быць з Ім.
Але Ён не дазволіў яму і сказаў: «Вярніся да свайго дому і да сваіх і раскажы ім усё, што Пан учыніў табе і як змілаваўся над табою».
Але Ісус не дазволіў яму, а сказаў яму: — ідзі дадому да сваіх і раскажы ім усё, што зрабіў табе Госпад, і як памілаваў цябе.
Той адышоў і пачаў абвяшчаць у Дэкаполісе ўсё, што ўчыніў яму Езус, і ўсе здзіўляліся.
I ён пайшоў і пачаў абвяшчаць у Дзесяціградзьдзі, што стварыў над ім Ісус; і ўсе дзівіліся.
Калі Езус ізноў пераправіўся ў чоўне на другі бераг, сабралася да Яго мноства народу. А быў Ён каля мора.
Калі Iсус зноў пераплыў на лодцы на другі бераг, зыйшлося да Яго многа народу; і быў Ён пры моры.
Прыйшоў таксама адзін з кіраўнікоў сінагогі па імені Яір і, убачыўшы Езуса, упаў да Ягоных ног і моцна прасіў, кажучы:
I вось прыходзіць адзін з начальнікаў сынагогі, на імя Іаір, і ўгледзеўшы Яго, прыпадае да ног Яго.
«Дачушка мая памірае, прыйдзі, ускладзі на яе рукі, каб яна ўратавалася і жыла».
I моцна просіць Яго, кажучы: — дачка мая пры сьмерці, прыйдзі і ўзлажы рукі на яе, каб яна ачуняла і жыла.
І Ён пайшоў з ім. А вялікі натоўп ішоў за Езусам і ціснуўся да Яго.
І Ісус пайшоў з ім. I за Ім ішло многа народу, і сьціскалі Яго.
Таксама жанчына, якая хварэла на крывацёк дванаццаць гадоў і шмат выцерпела ад многіх лекараў,
Жанчына-ж адна, якая цярпела ад крывяцечы дванаццаць гадоў,
патраціла на іх усю маёмасць сваю, аднак нішто не дапамагло, і ёй станавілася нават горш,
— і шмат страты панесла на дактароў многіх, раздаўшы на іх ўсё, што мела, і не знайшла палёгкі, але яшчэ горш заняпала.
пачуўшы пра Езуса, падышла ў натоўпе ззаду і дакранулася да Ягонага плашча.
Дачуўшыся пра Ісуса, падыйшла ззаду між народу і дакранулася да адзеньня Ягонага.
Бо казала сама сабе: «Калі дакрануся хаця б да плашча Ягонага, выздаравею».
Бо яна казала: — калі хоць да адзеньня Яго дакрануся — ачуняю.
І ў тую ж хвіліну спыніўся ў яе крывацёк, і яна адчула ў целе, што вызвалілася ад хваробы.
I ўраз запынілася ў яе крывацеча, і яна адчула ў целе сваім, што выбавілася ад нядугу.
Езус, адразу адчуўшы, што моц выйшла з Яго, звярнуўся да народу і сказаў: «Хто дакрануўся да Майго плашча?»
У той-жа час Ісус, адчуўшы Сам у Сабе, што зыйшла ад Яго сіла, абярнуўся да народу і сказаў: — хто дакрануўся да адзеньня Майго?
А вучні Ягоныя сказалі Яму: «Ты бачыш, што народ ціснецца да Цябе, і пытаешся “хто дакрануўся да Мяне?”»
Вучні-ж Ягоныя сказалі Яму: — бачыш, як народ цісьнецца да Цябе, і кажаш, — хто дакрануўся да Мяне?
Але Ён аглядаўся, каб убачыць тую, якая гэта зрабіла.
Але Ён глядзеў навокал, каб убачыць тую, якая ўчыніла гэта.
А жанчына спалохалася і задрыжэла, бо ведала, што з ёй сталася. Яна падышла, упала перад Ім і сказала Яму ўсю праўду.
Жанчына-ж у страху і трывозе, ведаючы, што з ёю сталася, падыйшла і пала прад Ім, і сказала Яму ўсю праўду.
Ён жа сказаў ёй: «Дачка, вера твая ўратавала цябе. Ідзі ў спакоі і будзь вольная ад сваёй хваробы».
Ён-жа сказаў ей: — дачка! вера твая выбавіла цябе, ідзі ў супакоі і будзь ацаленая ад нядугу твайго.
Калі Ён яшчэ гаварыў, прыйшлі ад кіраўніка сінагогі і сказалі: «Дачка твая памерла, навошта ты яшчэ турбуеш Настаўніка?»
Калі Ён яшчэ гаварыў, і прыходзяць ад начальніка сынагогі і кажуць: — дачка твая памерла, нашто яшчэ турбуеш Вучыцеля?
Але Езус, пачуўшы гэтыя словы, сказаў кіраўніку сінагогі: «Не бойся, толькі вер!»
Але Ісус, пачуўшы гэтыя словы, сказаў начальніку: — ня бойся, толькі вер.
І не дазволіў нікому ісці за сабою, акрамя Пятра, Якуба і Яна, брата Якуба.
I не дазволіў нікому іці за Сабою, апрача Пятра, Якуба і Яна, брата Якубавага.
Калі прыйшоў у дом кіраўніка сінагогі, убачыў мітусню і тых, хто плакаў і моцна галасіў.
I прыходзіць ў дом начальніка сынагогі, і Ён убачыў хваляваньне, і плач і лямэнт вялікі.
Увайшоўшы, Ён сказаў ім: «Чаго мітусіцеся і плачаце? Дзіця не памерла, а спіць».
I, увайшоўшы, кажа ім: — чаго хвалюецеся і плачаце? дзяўчынка не памерла, але сьпіць.
І насміхаліся з Яго. Але Ён, выгнаўшы ўсіх, узяў з сабою бацьку і маці дзіцяці і тых, хто быў з Ім, і ўвайшоў туды, дзе было дзіця.
Тыя-ж зьдзекліва кнілі з Яго, Ён-жа, выправіўшы ўсіх, бярэ бацьку і маці дзяўчынкі і тых, якія прыйшлі з Ім, і уваходзіць туды, дзе дзяўчынка ляжала.
Узяўшы дзяўчынку за руку, сказаў ёй: «Таліта, кум!», што значыць: «Дзяўчынка, табе кажу, устань!»
I узяўшы дзяўчынку за руку, гаворыць да яе: — таліфа кумі! — гэта значыць: — дзяўчынка, табе кажу, устань!
Дзяўчынка адразу ўстала і пачала хадзіць. А было ёй дванаццаць гадоў. І замерлі яны ў вялікім здзіўленні.
I дзяўчынка ўраз устала і пачала хадзіць; было ёй гадоў дванаццаць, і жахнуліся ўсе ад вялікага дзіва.
А Ён строга загадаў ім, каб ніхто пра гэта не ведаў, і сказаў даць ёй есці.
І Ён цьвёрда заказаў, каб ніхто пра гэта ня ведаў, і заказаў ім: — дайце ёй есьці.