1 да Карынфянаў 9 разьдзел
Першае пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага 2003
Ці я не апостал? Ці я ня вольны? Ці я ня бачыў Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці не маё вы дзе́ла ў Госпадзе?
Ці я не свабодны? Ці я не апостал? Ці ж я не бачыў Ісуса, Госпада нашага? Ці ж не вы — справа мая ў Госпадзе?
Калі для другіх я не апостал, дык-жа для вас; бо пячатка майго апостальства — вы ў Госпадзе.
Калі іншым я не апостал, вам я апостал; бо вы — пячатка майго апасталавання ў Госпадзе.
Вось гэткі адказ тым, што судзяць мяне́.
Вось жа мая абарона перад тымі, што мяне асуджаюць.
Ці мы ня маем улады е́сьці ды піць?
Ці ж мы не маем улады есці і піць?
Ці ня маем улады ме́ць снадарожніцаю сястру-жонку, як і рэшта Апосталаў, і браты Госпадавы, і Кіфа?
Або не маем улады браць з сабою жонку, сястру, падобна як гэта робяць іншыя апосталы, і браты Госпадавы, і Цэфа?
Ці адзін я і Варнава ня маем улады непрацаваць?
Ці толькі я адзін і Барнаба не маем улады не працаваць?
Хто калі служыць на свой кошт? Хто садзіць вінаград і ня е́сьць пладоў яго? Ці хто пасе́ць статак і ня е́сьць малака ад статку?
Хто ж служыць у войску за свае ўласныя грошы? Або хто садзіць вінаграднік і не есць яго пладоў? Або хто пасе статак ды не есць малака статка?
Ці толькі па-чалаве́чаму я гэтае гавару? Ці ня кажа гэтае самае і закон?
Ці толькі па-чалавечаму кажу я гэта? Ці ж не гаворыць пра гэта і закон?
Бо ў Майсе́явым законе напісана: не завязвай роту валу малоцячы (Другазаконьне 25:4). Ці аб валох клапоціцца Бог?
Вось жа ў законе Майсея напісана: «Не завязвай пыску валу, што малоціць». Ці пра валоў толькі рупіцца Бог?
Ці дзеля нас агулам гаворыцца? Бо гэта дзеля нас напісана, што, хто гарэ, павінен араць з надзе́яй, і, хто малоціць, — з надзе́яй атрымаць, на што спадзяе́цца.
Ці гэта не сказаў адносна нас? Так, дзеля нас напісана, што араты павінен з надзеяй араць, і малацьбіт [малаціць] з надзеяй атрымаць плод.
Калі мы пасе́ялі ў вас духоўнае, ці вялікая рэч, калі пажне́м у вас цяле́снае?
Калі мы пасеялі ў вас духоўнае, ці вялікая рэч, калі мы пажнём ваша цялеснае?
Калі другія — ўчасьнікі ўлады над вамі, дык ці мы не бале́й? Аднак, мы не скарысталі з гэтае ўлады, але ўсё це́рпім, каб не ўчыніць якое перашкоды Эвангельлю Хрыстоваму.
Калі ж іншыя маюць удзел ва ўладзе над вамі, дык чаму тым больш не мы? Аднак мы не карыстаемся гэтай уладай, але зносім усё, каб не прычыніць шкоды Евангеллю Хрыстоваму.
Ці-ж ня ве́даеце, што тыя, хто пры сьвятым працуе, ядуць із сьвятога? Што паслугуючыя пры ахварніку бяруць долю ад ахвярніка?
Ці ж не ведаеце, што тыя, што працуюць пры святыні, ядуць тое, што са святыні, а тыя, што паслугуюць пры алтары, бяруць долю з алтара?
Гэтак і Госпад загадаў тым, што Эвангельле абвяшчаюць, жыць ад Эвангельля.
Так і Госпад загадаў, каб тыя, што вясцяць Евангелле, з Евангелля жылі.
Але я нічым з гэтага не карыстаўся; напісаў жа гэтае не дзеля таго, каб гэтак рабілася для мяне́, бо для мяне́ ле́пей паме́рці, чым каб хто зьнішчыў славу маю.
Але я не карыстаўся анічым з гэтага. А напісаў я гэта, не каб гэтак сталася для мяне; добра было б мне лепш памерці, чым дазволіць, каб хто пазбавіў мяне гэтай славы.
Бо, калі я абвяшчаю Эвангельле, дык няма мне́ славы, бо на мне́ ляжыць абавязак, і гора мне́, калі я не абвяшчаю Эвангельля.
І, калі я нясу добрую вестку, няма мне славы; бо гэты абавязак ляжыць на мне. Бо гора мне, калі я не нясу добрую вестку.
Бо, калі ро́блю гэтае свае́й ахвотай, дастану маю нагароду; а калі супраць волі, дык выпаўню абавязак.
Калі я гэта раблю са сваёй волі, маю ўзнагароду; а калі я гэта раблю не па сваёй волі, дык выконваю толькі даручанае мне служэнне.
За што-ж мне́ нагарода? За тое, што, апавядаючы задарма́ Эвангельле, падаю ве́стку аб Хрысьце́, не карыстаючыся мае́ю ўладаю ў Эвангельлі.
Дык якая мне ўзнагарода? Вось, прапаведуючы, нясу добрую вестку без платы, не карыстаюся ўладаю, якую дае мне Евангелле.
Бо, будучы вольным ад усіх, я падняволіў сябе́ ўсім, каб больш прыдбаці:
Бо, будучы вольным ад усіх, стаўся я нявольнікам усіх, каб тым больш іх здабыць.
для Юдэяў я быў, як Юдэй, каб здабыць Юдэяў; для падзаконных я быў, як падзаконны, каб здабыць падзаконных;
Для Юдэяў быў я як Юдэй, каб прыцягнуць Юдэяў; для тых, што трымаюцца закону, стаўся слугою закону, хоць сам не ёсць пад законам, каб прыцягнуць тых, што пад законам;
для нямаючых закону — як беззаконны (ня будучы беззаконным перад Богам, але падзаконным Хрысту), — каб здабыць беззаконных;
для тых, што без закону, быў як без закону, хоць сам не без Божага закону, але пад законам Хрыста, каб здабыць тых, што без закону.
для нядужых быў, як нядужы, каб здабыць нядужых. Для ўсіх я стаўся ўсім, каб наагул збавіць не́кага.
Для кволых стаўся я кволым, каб пацягнуць кволых; стаўся ўсім для ўсіх, каб хоць некаторых збавіць.
Роблю-ж гэта дзеля Эвангельля, каб быць учасьнікам Яго.
Усё гэта раблю я дзеля Евангелля, каб быць удзельнікам яго.
Ці ня ве́даеце, што бе́гаючыя на стадыоне бягуць усе́, але нагароду дастае́ адзін? Дык бяжыце, каб дастаць.
Няўжо вы не ведаеце, што бягучыя на стадыёне ўсе бягуць, аднак адзін атрымлівае ўзнагароду? Дык бяжыце так, каб атрымаць.
Кожын, хто змагаецца, узьдзе́ржываецца ад усяго: тыя — каб дастаць вяне́ц тле́нны, а мы — нятле́нны.
Кожны, хто ідзе ў спаборніцтва, ва ўсім сабе адмаўляе; яны — каб атрымаць вянец знішчальны, а мы — незнішчальны.
Вось-жа я бягу, не як на няпэўнае, б’юся, не як паве́тра б’ючы;
Дык я бягу не як да няпэўнага, б’юся не так, як бы паветра б’ючы,
але я ўсьцішаю і няволю це́ла мае́, каб, прапаве́дываючы другім, самому не астацца нікчэмным.
але ўтаймоўваю ды няволю сваё цела, каб часам, навучаючы другіх, сам не стаўся нявартым.