1 да Карынфянаў 11 разьдзел
Першае пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага 2003
Насьлядуйце мяне́, як і я Хрыста.
Будзьце пераймальнікамі маімі, як я — Хрыста.
Хвалю вас, браты, што вы ўсе маё помніце і дзе́ржыце наказы, як я наказаў вам.
Хвалю вас, што ва ўсім памятаеце пра мяне, ды трымаецеся маіх наказаў.
Хачу-ж, каб вы ве́далі, што ўсякаму мужу галава Хрыстос, жонцы галава — муж, а Хрысту галава — Бог.
Хачу, каб вы ведалі, што галава кожнага мужчыны — Хрыстос, а кожнае жонкі галава — муж, а галава Хрыста — Бог.
Усякі муж, што моліцца або прарочыць з пакрытаю галавою, сароміць сваю галаву;
Кожны мужчына, калі моліцца або праракуе з накрытай галавой, ганьбіць сваю галаву.
і ўсякая жанчына, што моліцца або прарочыць з непакрытаю галавою, сароміць сваю галаву, бо гэта адно і тое-ж, як-бы яна аголена;
Кожная ж жанчына, калі моліцца або праракуе з ненакрытай галавой, ганьбіць сваю галаву, бо гэта тое самае, быццам яна паголена.
бо, калі жанчына не пакрываецца, дык няхай і стрыжэцца; а калі жанчыне сорамна стрыгчыся ці галіцца, няхай пакрываецца.
Дык калі якая жанчына не накрывае галавы, хай абстрыжэ свае валасы. А калі ганебна для жанчыны быць пастрыжанай або паголенай, дык хай накрывае галаву.
Дык мужу ня трэба накрываць галаву, бо ён абраз і слава Божая; жонка-ж ёсьць слава мужава.
Мужчыне не належыцца накрываць галавы, бо ён — вобраз і слава Бога, а жанчына — слава мужчыны.
Бо ня муж ад жаны, але жана́ ад мужа.
Бо не мужчына ад жанчыны, але жанчына ад мужчыны;
І ня муж створаны дзеля жаны, але жана́ дзеля мужа.
і не мужчына створаны для жанчыны, але жанчына для мужчыны.
Дзеля гэтага жана́ і павінна ме́ць на галаве́ знак улады над ёю, дзеля Ангелаў.
Таму жанчына мусіць мець на галаве знак падданасці дзеля анёлаў.
Дый ні муж бяз жонкі, ні жана́ бяз мужа, у Госпадзе.
Зрэшты, ані жанчына без мужчыны, ані мужчына без жанчыны ў Госпада.
Бо, як жана́ ад мужа, так і муж праз жану; усе́-ж ад Бога.
Бо як жанчына з мужчыны, так і мужчына праз жанчыну, а ўсе — ад Бога!
Судзіце самі ў сабе́: ці прыстойна жане́ маліцца Богу з непакрытаю галавою?
Рассудзіце самі з сабой: ці належыцца жанчыне маліцца да Бога з ненакрытай галавой?
Або ці сама прырода ня вучыць вас, што, калі муж расьціць валасы, дык ганьба яму,
Ці не сама прырода вучыць нас, што ганьба для мужчыны, калі ён гадуе валасы,
але, калі жанчына расьціць валасы, для яе́ гэта чэсьць, бо валасы дадзены ей заме́ст пакрыцьця.
а калі жанчына гадуе валасы, то ёй слава. Бо валасы дадзены ёй на пакрыццё.
А калі-б хто захаце́ў спрачацца, то мы ня маем гэткага звычаю, ані цэрквы Божыя.
А калі хто аб гэтым хоча спрачацца, дык ані мы не маем такога звычаю, ані цэрквы Божыя.
Запаве́дываючы-ж гэтае, не хвалю вас, што зьбіраецеся не на ле́пшае, але на горшае.
Робячы вам гэтыя заўвагі, не хвалю за тое, што збіраецеся не на лепшае, але на горшае.
Бо, напе́рш, калі зьбіраецеся ў царкву, дык, чую, між вамі бывае падзе́л, дый я крыху ве́ру,
Перад усім чую, што, калі сходзіцеся разам у царкве, бываюць у вас спрэчкі, і я крыху веру.
бо мусяць быць між вамі і гэрэзіі, каб ве́рныя выявіліся міжы вамі.
Бо мусяць быць сярод вас і герэзіі, каб выявіліся сярод вас тыя, што выпрабаваны.
Дый, калі вы зьбіраецеся разам, гэта ня ёсьць спажываці вячэру Гасподнюю:
Ды калі вы збіраецеся разам, няма ў вас спажывання Вячэры Госпадавай.
бо кожны хапаецца перад другімі зье́сьці ўласную вячэру, дык адзін бывае галодны, а іншы ўпіваецца.
Кожны бо з вас спяшаецца першым з’есці сваю вячэру, і таму адзін галодны, а ў той час другі ўпіваецца.
Хіба-ж дамоў ня маеце, каб есьці й піць? Або ганьбіце царкву Божую і сароміце тых, што ня маюць? Што сказаць вам? Ці пахваліць вас за гэтае? Не́ пахвалю.
Ці не маеце дамоў, каб там есці і піць? Ці мо ганьбіце Царкву Божую, ды сароміце тых, што нічога не маюць? Што ж вам скажу? Можа, буду вас хваліць? За гэта не пахвалю!
Бо я ад Госпада прыняў, ды тое й вам перадаў, што Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выданы, узяў хле́б
Бо я гэта атрымаў ад Госпада і перадаў гэта вам, што Госпад Ісус у тую ноч, калі меў быць выдадзены, узяў хлеб,
і, аддаўшы хвалу, паламаў ды сказаў: прыме́це, е́шце, гэта ёсьць Це́ла Мае́, за вас ламанае; рабе́це гэта на ўспамін аба Мне́.
і, склаўшы падзяку, паламаў, і сказаў: «Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас [даецца]. Рабіце гэта ў Маю памяць!»
Таксама й чару пасьля вячэры, кажучы: гэта чара есьць новы запаве́т у Мае́й крыві; гэтае рабе́це, калі будзеце піць, на ўспамін аба Мне́.
Падобным спосабам па вячэры Ён узяў келіх і сказаў: «Гэты келіх ёсць Новы Запавет у Крыві Маёй. Рабіце гэта, калі толькі будзеце піць, у Маю памяць».
Бо кожны раз, калі вы ясьцё хле́б гэты і п’ецё чару гэтую, сьме́рць Гасподнюю абвяшчаеце, дакуль (Ён) прыйдзе.
Бо колькі разоў будзеце есці гэты хлеб і піць гэты келіх, будзеце абвяшчаць смерць Госпада, пакуль не прыйдзе.
Дзеля гэтага, хто будзе е́сьці хле́б гэты ці піць чару Гасподню няпрыстойна, вінны будзе Це́ла й Крыві Гасподняе.
Значыць, той, хто нягодна будзе есці хлеб ды піць келіх Божы, той будзе вінаваты супраць Цела і Крыві Госпадавай.
Няхай жа паўзіраецца на сябе́ чалаве́к ды гэтак няхай е́сьць з хле́ба гэтага і п’е́ з чары гэтае.
Дык хай выпрабуе чалавек сябе самога, і тады хай есць ад таго хлеба ды п’е з келіха таго.
Бо хто е́сьць і п’е́ няпрыстойна, той е́сьць і п’е́ прысуд сабе́, не разважаючы аб Це́ле Гасподнім.
Бо хто есць і п’е, той есць і п’е прысуд сабе, не асуджаючы цела.
Дзеля гэтага сярод вас многа слабых ды хворых, і даволі ўмірае.
Таму шмат у вас кволых і хворых, ды многа памірае.
Бо, каб мы судзілі самых сябе́, дык ня былі-б засуджанымі.
А калі мы самі сябе асудзім, дык не будзем суджаны.
Суджаныя-ж, Госпадам караны бываем, каб ня быць разам з сьве́там засуджанымі.
А так нас Бог асуджае і карае, каб не былі мы асуджаны разам з усім светам.
Гэтак, браты маі, зьбіраючыся на вячэру, адзін на аднаго чакайце;
Таму, браты мае, калі збіраецеся есці [Вячэру], пачакайце адзін аднаго.
калі-ж хто галодны, няхай е́сьць дома, каб зьбірацца вам не на асуджэньне. Рэшту ўладжу, калі прыду.
Калі хто галодны, хай есць дома, каб вам не збірацца на асуджэнне. Іншыя справы наладжу, як прыйду.