Мацьвея 16 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка
І прыступіліся фарысэі і садуке́і і, спакушаючы Яго, прасілі паказаць ім знак з не́ба,
I, падышоўшы, фарысеі і садукеі, выпрабоўваючы, прасілі Яго паказаць ім знак з неба.
Ён жа сказаў ім у адказ: уве́чары вы ка́жаце: будзе пагода, бо не́ба чырвана.
Ен жа сказаў ім у адказ: увечары вы кажаце: «будзе пагода, бо неба палымнее»;
А ўраньні: сяньня не́пагадзь, бо не́ба пахмурнае. Крывадушныя! аблічча не́ба распазнаць уме́еце, а знакоў часу ня мо́жаце?
I ўранку: «сёння будзе непагадзь, бо барвавее пахмурнае неба». Крывадушнікі! Аблічча неба вы распазнаць умееце, а знакаў часу не можаце;
Род нягодны й чужало́жны знако́ў шукае, і знакі ня будуць да́дзены яму, апрача знаку Іоны прарока. І, пакінуўшы іх, адыйшоў.
Род ліхі і пералюбны шукае знаку; ды знаку яму не дадуць, апроч знаку Іоны прарока. I, пакінуўшы іх, Ен адышоў.
Перабраўшыся на той бок, вучні Яго забыліся ўзяць хле́ба.
Ды, перапраўляючыся на другі бок, Яго вучні забыліся ўзяць хлябоў.
Ісус сказаў ім: глядзе́це, сьцеражы́цеся кісьлі фарысэйскай і садуке́йскай.
Ісус жа сказаў ім: глядзіце і сцеражыцеся фарысейскай і садукейскай кіслі.
Яны-ж разважалі ў сабе́ і гаварылі: бо хлябоў мы не ўзялі.
А яны разважалі самі сабе, кажучы: мы хлябоў не ўзялі.
Ве́даючы-ж тое, Ісус сказаў ім: чаму разважаеце ў сабе́, малаве́рныя: бо хлябоў не ўзялі?
Ісус жа, зразумеўшы, сказаў ім: чаму разважаеце самі сабе, малаверныя, што хлябоў не ўзялі;
Ці яшчэ не разуме́еце і ня помніце аб пяцёх хлябох на пяць тысячаў душ? і колькі карабоў вы набралі?
Няўжо яшчэ не разумееце і не помніце пра пяць хлябоў на пяць тысяч і колькі кошыкаў назбіралі?
Ані аб сямёх хлябох на чатыры тысячы, і колькі карабоў вы набралі?
I ані пра сем хлябоў на чатыры тысячы і колькі кашоў назбіралі?
Як не разуме́еце, што не́ аб хле́бе сказаў Я вам: сьцеражы́цеся кісьлі фарысэйскай і садуке́йскай?
Як вы не разумееце, што не пра хлеб казаў вам, а каб сцерагліся фарысейскай і садукейскай кіслі?
Тады яны зразуме́лі, што Ён гаварыў ім сьцерагчы́ся ня кісьлі хле́бнае, але навукі фарысэйскае і судуке́йскае.
Тады яны зразумелі, што Ен казаў, каб асцерагаліся не хлебнай рошчыны, але фарысейскай і садукейскай навукі.
Прыйшоўшы-ж у зе́млі Кесарыі Філіпавай, Ісус пытаўся ў вучняў Сваіх: за каго людзі лічаць Мяне́, Сына Чалаве́чага?
Прыйшоўшы ж у межы Кесарыі Філіпавай, Ісус спытаўся ў Сваіх вучняў, кажучы: за каго ўважаюць людзі Мяне, Сына Чалавечага?
Яны сказалі: адны за Іоана Хрысьціцеля, другія за Ільлю, а іншыя за Ерамію, ці за аднаго з прарокаў.
Яны ж сказалі: адны за Іаана Хрысціцеля; другія ж за Ілію; іншыя ж
Ён кажа ім: а вы за каго Мяне́ ўважа́еце?
Сымон жа Пётр, адказваючы, сказаў: Ты — Хрыстос, Сын Бога Жывога.
Ен кажа ім: а вы за каго ўважаеце Мяне?
Тады Ісус сказаў яму ў адказ: шчасьлівы ты, Сымон, сын Іонін; бо ня цела́ і кроў адкрылі табе́ гэтае, але Аце́ц Мой, што ў Нябёсах.
Сіман жа Пётр сказаў у адказ: Ты — Хрыстос, Сын Бога жывога.
І Я кажу табе́: ты — скала, і на гэтай скале́ Я збудую Царкву́ Маю́, і вароты пяке́льныя не перамогуць яе́.
I ў адказ Ісус казаў яму: шчаслівы ты, Сымоне, сыне Іонаў, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Бацька Мой, што ў нябёсах.
І дам табе́ ключы Царства Нябе́снага; і што зьвя́жаш на зямлі, тое будзе зьвя́зана на не́бе; і што разьвя́жаш на зямлі, тое будзе разьвя́зана на не́бе.
Я кажу табе, што ты Пётр, і на гэтай скале збудую Царкву Маю, і брамы пякельныя не адолеюць яе.
Тады загадаў Ісус вучням Сваім, каб нікому не казалі, што Ён ёсьць Ісус Хрыстос.
I дам табе ключы ад Нябеснага Царства: і калі што звяжаш на зямлі, будзе звязана і ў нябёсах; а калі што развяжаш на зямлі, будзе развязана і ў нябёсах.
З таго часу Ісус пачаў адкрываць вучням Сваім, што Ён мусіць ісьці ў Ерузалім і шмат перацярпе́ць ад старэйшын ды архірэяў і кніжнікаў, ды быць забітым і на трэці дзе́нь уваскрэснуць.
Тады Ен загадаў Сваім вучням, каб нікому не казалі, што Ен Ісус Хрыстос.
І, узяўшы Яго, Пётр пачаў кары́ць Яго: пашкадуй Сябе́, Госпадзе! Няхай ня ста́нецца гэтага з Табою!
З таго часу пачаў Ісус адкрываць Сваім вучням, што Ен павінен пайсці ў Іерусалім, і шмат перацярпець ад старэйшын і першасвятароў і кніжнікаў, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць.
Ён жа, зьвярнуўшыся, сказаў Пятру: адыйдзі ад Мяне́, шата́н! ты Мне́ спакуса; бо думаеш не аб тым, што Божае, але што чалаве́чае.
I, адклікаўшы Яго, Пётр пачаў адгаворваць Яго, кажучы: будзь літасцівы да Сябе, Госпадзе! Няхай не будзе гэтага з Табою.
Тады Ісус сказаў вучням Сваім: калі хто хоча ісьці за Мною, адракіся ад сябе́ і вазьмі крыж свой і сьле́дуй за Мною.
А Ен, адвярнуўшыся, сказаў Пятру: адыдзі ад Мяне, сатана! ты спакуса Мне; бо думаеш не пра Божае, а пра чалавечае.
Бо хто хоча душу сваю ўсьцерагчы, той згубіць яе́, а хто згубіць душу сваю дзеля Мяне́, той знойдзе яе́.
Тады Ісус казаў да Сваіх вучняў: калі хто хоча за Мною ісці, няхай адрачэцца ад сябе і возьме крыж свой і ідзе за Мною.
Якая-ж бо кары́сьць чалаве́ку, калі ён здабудзе ўве́сь сьве́т, а душы сваёй пашкодзіць? Дый які выкуп дасьць чалаве́к за душу сваю?
Бо хто хоча ўратаваць сваё жыццё, той страціць яго; хто ж страціць сваё жыццё дзеля Мяне, той знойдзе яго.
Бо прыйдзе Сын Чалаве́чы ў славе Айца Свайго з Ангеламі Сваімі; і тады аддасьць кожнаму водле дзе́яньняў яго.
Бо што выгадае чалавек, калі ён увесь свет здабудзе, а сваёй душы пашкодзіць? Ці дасць што чалавек у абмен за сваю душу?
Запраўды кажу вам: ёсьць некато́рыя з стая́чых тут, якія не спазнаюць сьме́рці, пакуль ня ўбачаць Сына Чалаве́чага, як прыйдзе ў царстве Сваім.
Бо суджана прыйсці Сыну Чалавечаму ў славе Бацькі Свайго са Сваімі Анёламі; і тады Ен аддасць кожнаму паводле яго ўчынкаў.