Мацьвея 23 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Міхася Міцкевіча → Пераклад Праваслаўнай Царквы
Тады Ісус прамовіў да народу і да вучняў Сваіх, кажучы:
Тады Іісус прамовіў да народу і да вучняў Сваіх,
на Майсеевым пасадзе заселі кніжнікі і фарысеі.
ка́жучы: на Маісеевым паса́дзе селі кніжнікі і фарысеі.
Вось-жа, уважайце на ўсё, што яны кажуць вам, і выконвайце, але не рабеце подля ўчынкаў іхных, бо яны гавораць, а ня выконваюць.
Дык вось, усё, што яны кажуць вам захоўваць, захоўвайце і рабіце; а паводле ўчынкаў іхніх не рабіце, бо яны гавораць, ды не робяць.
Бо яны навязваюць ношы цяжкія і прыгнятальныя, і ўскладаюць на плечы людзкія, а самі пальцам крануць іх ня хочуць.
Яны звя́зваюць цяжа́ры вялікія і непасíльныя і ўсклада́юць на плечы лю́дзям, а самі не хочуць і пальцам зру́шыць іх.
Усе-ж учынкі свае яны свае яны ладзяць дзеля таго.ю каб бачылі іх людзі; павялічваюць слоўныя скарбонкі свае і пашыраюць полы вопраткі свае.
Усе справы свае яны робяць дзе́ля таго, каб бачылі іх людзі; пашыра́юць філактэ́рыі свае ды павялічваюць кутасы́ на адзенні сваім.
І любяць першыя месцы на банкетах і першыя лавы ў сынагогах.
Лю́бяць таксама узляжа́ць напе́радзе на гасцінах, і напе́радзе сядзе́ць у сінагогах,
І вітаньні на рынкавых пляцох і вялічаньні ад людзей: вучыцель, вучыцель!
і каб віталі іх на плошчах, і каб людзі клíкалі іх: «вучыцель! вучыцель!»
А вы не называйцеся вучыцелямі, бо адзін у вас Вучыцель — Хрыстос, а вы ўсе — браты.
А вы не называйцеся вучы́целямі, бо адзін у вас Вучыцель — Хрыстос, а ўсе вы — браты́.
І айцом сабе нікога не называйце на зямлі, бо адзін у вас Айцец, Хто ў небе ёсьць.
І айцом сваім не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец, Які на нябёсах.
І не называйцеся настаўнікамі, бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос.
І не называ́йцеся настаўнікамі, бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос.
Большы з вас няхай будзе вам слугою.
Бо́льшы з вас няхай будзе вам слугою.
Бо хто ўзвышаецца, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, павышаны будзе.
Бо хто ўзвыша́е сябе, той прынíжаны будзе; а хто прыніжа́е сябе, будзе ўзвы́шаны.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі-крывадушнікі, што зачыняеце Ўладарства Нябеснае прад людзьмі; бо самі не ўваходзіце, і тых, каторыя хучуць увайсьці, не дапускаеце.
Го́ра вам, кніжнікі і фарысеі, крываду́шнікі, што зачыня́еце Царства Нябеснае перад людзьмí; бо самі не ўвахо́дзіце і тым, што ўвахо́дзяць, не даяце́ ўвайсцí.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі-крывадушнікі, што аб'ядаеце домы ўдавіцаў і няшчыра доўга моліцеся; за гэта цяжэйшы прысуд дастанеце.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што паяда́еце дамы́ ўдоў і напака́з доўга моліцеся: за тое пры́меце тым большае асуджэ́нне.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі-крывадушнікі, што праходзіце мора і сушу, каб навярнуць хоць аднаго, і калі здабудзеце, робіце яго сынам пекла, удвая горшым за вас.
Го́ра вам, кніжнікі і фарысеі, крываду́шнікі, што прахо́дзіце мора і су́шу, каб прыдба́ць хоць аднаго новага верніка; і калі гэта адбываецца, вы ро́біце яго сы́нам гее́ны, удвая́ горшым за вас.
Гора вам, правадыры сьляпыя, калі кажаце: — хто паклянецца царквою — гэта нічога, а хто паклянецца золатам царкоўным, — ёсьць правінны.
Го́ра вам, павадыры́ сляпыя, што кажаце: «калі хто пакляне́цца храмам, гэта нічога; а калі хто пакляне́цца золатам храма, то вінаваты».
Збуялыя і сьляпыя! што-ж большае, золата ці царква, якім асьвячае золата?
Неразумныя і сляпыя! што большае: золата ці храм, які асвячае золата?
Таксама: — калі хто паклянецца ахвярнікам, гэта — нічога, але калі паклянецца ахвяраю, якая на ім, — то правінны.
І яшчэ ка́жаце: «калі хто пакляне́цца ахвя́рнікам, гэта нічога; а калі хто пакляне́цца да́рам, які на ім, то вінава́ты».
Збуялыя і сьляпыя! што-ж большае, ахвяра ці ахвярнік, які асьвячае ахвяру?
Неразумныя і сляпыя! што бо́льшае: дар ці ахвя́рнік, які асвяча́е дар?
Але-ж той, хто паклянецца ахвярнікам, клянецца і ім і ўсім тым, што на ім.
Дык вось, хто кляне́цца ахвя́рнікам, той кляне́цца ім і ўсім, што на ім;
І калі хто паклянецца царквою, то клянецца ёю і Тым, Хто прабывае ў ёй.
і хто кляне́цца храмам, той кляне́цца ім і Тым, Хто жыве́ ў ім;
А хто клянецца небам, клянецца Прастолам Божым і Тым, Хто пасядае на ім.
і хто кляне́цца небам, той кляне́цца Прастолам Божым і Тым, Хто сядзíць на ім.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі-крывадушнікі, што даяце дзесяціну з мяты, анісу і кмену, а зьневажаеце найважнейшае ў законе: суд, міласьць і веру; гэтае належала выконваць і таго не пакідаць.
Го́ра вам, кніжнікі і фарысеі, крываду́шнікі, што даяце́ дзесяціну з мя́ты, анíсу і кме́ну, і адкінулі больш важнае ў законе: суд, міласць і веру; і гэта трэба было рабіць, і таго не пакіда́ць.
Правадыры сьляпыя, што камара адцэджваеце, а вярблюда глытаеце.
Павадыры́ сляпыя, што адцэ́джваеце камара́, а вярблю́да праглына́еце!
Гора вам, кніжнікі і фарысеі-крывадушнікі, што ачышчаеце звонку кубкі і міскі звонку, а ўсярэдзіне поўныя дзярлівасьці і нячыстоты.
Го́ра вам, кніжнікі і фарысеі, крываду́шнікі, што ачышча́еце зво́нку ча́шы і мíсы, а усярэ́дзіне яны поўныя хцíвасці і няўстры́манасці.
Фарысей сьляпы! ачысьць перш нутро кубка і місы, каб чыстымі сталіся і звонку.
Фарысей сляпы! ачысці перш сярэ́дзіну ча́шы і мíсы, каб і звонку яны былí чыстымі.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі-крывадушнікі, што прыпадабняецеся да гробаў пабяляных, якія звонку выдаюцца прыгожымі, а ўсяродку поўныя трупяных касьцей і ўсякага бруду.
Го́ра вам, кніжнікі і фарысеі, крываду́шнікі, што робіцеся падобнымі да пабе́леных магіл, якія зво́нку здаюцца прыгожымі, а ўсярэ́дзіне поўныя касцей мерцвякоў і ўсялякага бруду;
Гэтак і вы: звонку паказваецеся людзям справядлівымі, а нутро поўнае крывадушнасьці і беззаконьня.
так і вы знешне здаяце́ся лю́дзям праведнымі, а ўсярэ́дзіне поўныя крываду́шнасці і беззаконня.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі-крывадушнікі, што будуеце грабніцы прарокам і ўпрыгожваеце памятнікі праведнікам.
Го́ра вам, кніжнікі і фарысеі, крываду́шнікі, што будуеце грабнíцы прарокам і ўпрыгожваеце помнікі праведнікам,
І кажаце: калі-б мы былі ў дні айцоў нашых, то ня былі-б супольнікамі ў праліцьці крыві прарокаў.
і кажаце: «калі б мы жылí ў дні бацькоў нашых, то не былí б саўдзе́льнікамі іх у праліццí крыві прарокаў»;
Гэтым вы самі супраць сябе сьветчыце, што вы сыны тых, якія пабівалі прарокаў.
гэтым вы самі све́дчыце су́праць сябе, што вы сыны́ тых, якія забілі прарокаў.
Дапоўняйце-ж меру айцоў вашых.
Дапаўняйце і вы меру бацькоў вашых.
Гады, пароджаньне гадаўя! Як унікнеце вы асуджэньня у геену?
Зме́і, адро́ддзе яхíдніна! як пазбе́гнеце вы асуджэ́ння на гее́ну?
Дзеля гэтага Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрых, і кніжнікаў; вы-ж адных заб'яце і укрыжуеце, іншых будзеце пабіваць у сынагогах вашых і гнаць будзеце з места да места.
Таму, вось, Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрацоў, і кніжнікаў; і некаторых з іх вы заб’яце́ і распняце́, а некаторых будзеце біць у сінагогах вашых і гнаць з горада ў горад;
Няхай падзеля вас уся кроў праведная, пралітая на зямлі, ад крыві Авеля праведнага да крыві Захара, сына Варахііна, якога вы забілі між царквою і алтаром.
каб прыйшла на вас уся кроў праведная, пралíтая на зямлі, ад крывí Авеля праведнага да крывí Заха́рыі, сына Варахíевага, якога вы забілі паміж храмам і ахвярнікам.
Папраўдзе, кажу вам, што ўсё гэта прыйдзе на род гэты.
Праўду кажу вам: усё гэта пры́йдзе на род гэты.
Ерусалім, Ерусалім, пабіўшы прарокаў і каменяваўшы пасланых да цябе! колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крыльлі, і вы не захацелі.
Іерусаліме, Іерусаліме, які забіваеш прарокаў і каме́ннем пабіва́еш пасла́ных да цябе! колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка збірае птушанят сваіх пад кры́лы, і вы не захацелі!
І вось пакідаецца дом ваш парожны. Бо кажу Я вам: ня будзеце бачыць Мяне ад сёньня, дакуль ня ўсклікнеце: — Дабраславёны, Хто йдзе ў Імя Гасподняе.
Вось, пакіда́ецца вам дом ваш пусты.