1 да Цімафея 5 разьдзел
Першае пасланьне да Цімафея
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Старога не дакара́й, а ўгаворвай, як бацьку; малодшых — як братоў;
Старога не дакара́й, але малі, як бацьку; малодшых, як брато́ў;
старых жанчын — як маці; маладых — як сясцёр, з усёю чысцінёю.
старых жанчын, як матак; малодшых, як сёстраў, з усякаю чыстасьцяй.
Удоў шануй — тых, якія сапраўды ўдовы.
Удоваў паважай, тых, што ўдовы запраўды.
Калі ж якая ўдава ма́е дзяцей альбо ўнукаў, дык няхай яны вучацца спачатку шанаваць сваю сям’ю і аддаваць нале́жнае бацька́м, бо гэта ўгодна Богу.
Калі-ж якая ўдава ма́е дзяце́й, ці ўнукаў, дык яны насампе́рш няхай вучацца паважаць уласны дом і ў свой чарод аддзя́чыць бацьком: бо гэта добра і ўгодна перад Богам.
Сапраўдная ж удава,застаўшыся адзінокаю,ускладае надзею на Бога і праводзіцьупрашэннях і малітвах ноч і дзень;
Праўдзівая-ж удава і адзінокая спадзяе́цца на Бога і трывае ў малітвах і просьбах уначы і ўдзе́нь,
а якая раскашу́е, тая жывою памерла.
раскошніца-ж, жывучы, мёртвая.
І гэта наказвай, каб яны былі беззаганнымі.
І гэтае загадвай ім, каб былі беззаганнымі.
Калі ж хто пра сваіх і асабліва пра дамашніх неклапоціцца, той адрокся ад веры і горшы за няверуючага.
Калі-ж хто аб сваіх, а асабліва аб хатніх не клапо́ціцца, той адрокся ад ве́ры і горш за няве́рнага.
У спіс няхай уносіцца ўдава не менш як шасцідзесяцігадовая, якая была жонкаю аднаго мужа,
Удава-ж няхай выбіраецца ня ме́нш, як шасьцідзесяціго́дняя, якая была жонкаю аднаго мужа,
вядомая добрымі ўчынкамі, калі яна вы́гадавала дзяцей, калі была́гасціннаю, калі амыва́ла ногі святым, калі падтрымлівала гаротных,калі была стараннаюў кожнай добрай справе.
дазнаная з добрых учынкаў, ці дзяце́й узгадавала, ці прымала падарожных, ці абмывала ногі сьвятым, ці памагала нешчасьлівым, ці рупілася аб кожную добрую справу.
А маладых удоў не прымай, бо з-за раскошы яны аддаля́юцца ад Хрыста, хочуць замуж;
А маладых удоў ня прымай, бо яны, разласаваўшыся насупраць Хрысту, хочуць замуж;
яны заслугоўваюць асуджэ́ння, таму што адкінулі ранейшую веру;
яны падлягаюць асуджэньню, бо адкінулі ране́йшую ве́ру;
пры тым жа яны прывыка́юць да бяздзе́йнасці, ходзячы па дамах, і яны не толькі бяздзе́йныя, але і балбатлівыя, лезуць у чужыя справы і гавораць чаго не след.
да таго-ж яны, гуляючы, прывучаюцца хадзіць па дамох; дый ня толькі гуляшчыя, але й баўтлівыя, і цікавыя, і гавораць, чаго ня сьле́д.
Дык вось, я хачу, каб маладыя ўдовы выходзілі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам і не давалі праціўніку ніякай зачэпкі для ганьбава́ння;
Дык хачу, каб маладыя ўдовы йшлі замуж, радзілі дзяце́й, кіравалі домам і не давалі праціўніку ніякае падставы дзеля абмаўляньня:
бо некаторыя ўжо павярнуліўслед за сатаною.
бо некаторыя ўжо зьвярнулі на сьле́д шатана.
Калі які веруючы альбо веруючая ма́е ўдоў, няхайдапамага́е ім і не абцяжа́рвае Царкву, каб яна магла дапамага́ць сапраўдным удовам.
Калі які ве́рны ці ве́рная ма́е ўдовы, няхай памагае ім і не абцяжа́е Царквы, каб яна памагала запраўдным удовам.
Прасвітараў, якія добракіруюць, трэба удастойвацьпадво́енайпашаны, асабліва — найбольш руплівых у пропаведзі і навуча́нні.
Старшыя, якія старшынствуюць добра, варты падвойнае пашаны, асабліва тыя, што працуюць у слове і ў навуцы.
Бо Пісанне кажа: «незавязвайро́та валу, які малоціць» і «працаўнíк варты ўзнагароды сваёй».
Бо Пісаньне кажа: не закелза́й вала, які малоціць, і: работнік варты нагароды свае́й (Другазаконьне 25:4; Мацьвея 10:10).
Скаргу на прасвітара прымай неінакш, як пры двух альбо трох сведках.
Абвінава́чаньне на старшага ня йначай прымай, як пры двох ці трох сьве́дках.
Тых, якія граша́ць, выкрывай перад усімі, каб і іншыя страх ме́лі.
Тых, што граша́ць, дакара́й перад усімі, каб і іншыя страх ме́лі.
Перад Богам і Госпадам Іісусам Хрыстом і абра́нымі Ангеламі закліна́ю цябе захаваць гэта без прадузя́тасці, ні ў чым некіруючысяпрыхільнасцю.
Перад Богам і Госпадам Ісусам Хрыстом і выбранымі Ангеламі заклінаю цябе́ захаваць гэтае, не асуджаючы напе́рад, нічога ня робячы водле ўнады.
Рук ні на каго не ўскладай паспешліва і не ўдзельнічайу чужых грахах; захоўвай сябе чыстым.
Рук хутка ні на кога не ўскладай і ня будзь супольнікам у чужых грахох; хавай сябе́ чыстым.
Пі ўжо не толькі ваду, а спажыва́й патроху віно, з-за страўніка твайго і частых тваіх не́мачаў.
Дый ня пі адну ваду, але ўжывай крыху віна дзеля жывата твайго і частых тваіх недамаганьняў.
Грахі некаторых людзей яўныя і прама вядуць да асуджэння, а ў некаторых выяўля́юцца пазней.
Грахі ў іншых людзе́й яўныя, і напе́радзе вядуць на асуджэньне, а за іншымі ідуць сьле́дам.
Таксама і добрыя ўчынкі — яўныя; а калі і не, то застацца скрытымі не могуць.
Гэтак сама і добрыя ўчынкі напе́рад яўныя; а калі інакш, схавацца ня могуць.