Мацьвея 12 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка
У той час праходзіў Іісус у суботу праз пасе́вы, а вучні Яго згалада́ліся і пачалí зрываць каласы́ і есці.
У той час ішоў Ісус у суботу збажыною; а вучні Яго прагаладаліся, дык пачалі зрываць калоссе і есці.
Фарысеі, убачыўшы гэта, сказалі Яму: вось, вучні Твае робяць тое, што не дазволена рабіць у суботу.
Фарысеі ж, убачыўшы гэта, сказалі Яму: вось, Твае вучні робяць тое, чаго нельга рабіць у суботу.
А Ён сказаў ім: хіба́ вы не чыталі, што́ зрабіў Давід, калі згалада́ўся сам і тыя, што былí з ім?
А Ен сказаў ім: хіба вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі прагаладаўся сам і тыя, што былі з ім?
Як ён увайшоў у дом Божы і еў хлябы́ выстаўле́ння, якіх нельга было́ есці ні яму, ні тым, што былí з ім, а толькі адным святара́м?
Як ён увайшоў у Божы дом і еў ахвярныя хлябы, якіх нельга было есці ні яму, ні тым, што былі з ім, а толькі адным святарам?
І хіба́ не чыталі вы ў законе, што па суботах святары́ ў храме паруша́юць суботу, аднак невінава́тыя?
Або ці не чыталі вы ў законе, што суботамі святары ў святыні апаганьваюць суботу ды невінаватыя яны?
Але кажу вам, што тут Той, Хто бо́льшы за храм.
А Я кажу вам, што тут ёсць Болышы, чым святыня.
Калі б ведалі вы, што́ азначае: «мíласці хачу, а не ахвяры», то не асудзíлі б невінава́тых.
Калі б вы разумелі, што значыць: «міласэрнасці хачу, а не ахвяры», то не асуджалі б невінаватых.
Бо Сын Чалавечы ёсць Гаспадар і суботы.
Бо Сын Чалавечы — гаспадар і суботы.
І, адышоўшы адтуль, увайшоў Ён у сінагогу іхнюю.
I, выйшаўшы адтуль, прыйшоў Ен у іх сінагогу.
І вось, там быў чалавек, які меў сухую руку́. І спыталіся ў Яго: ці можна ацаля́ць у суботы? — каб абвінава́ціць Яго.
I вось быў там чалавек, што меў сухую руку. I спыталіся ў Яго, кажучы: ці можна суботамі лячыць? — каб абвінаваціць Яго.
А Ён сказаў ім: ці ёсць сярод вас чалавек, які, ма́ючы адну авечку, калі яна ў суботу ўпадзе́ ў яму, не во́зьме і не вы́цягне яе?
А Ен сказаў ім: ці ёсць між вас чалавек, што, меўшы адну авечку, калі яна ўпадзе ў суботу ў яму, не возьме яе і не выцягне?
Наколькі ж чалавек больш ва́рты за авечку! Так што можна ў суботы дабро рабіць.
Наколькі ж чалавек лепшы за авечку? Значыць, можна ў суботы рабіць дабро.
Тады кажа чалавеку таму: працягні руку́ тваю. І той працягнуў; і стала яна здаровай, як другая.
Тады кажа чалавеку: выцягні сваю руку; і той выцягнуў, і зрабілася яна здаровая, як другая.
А фарысеі, выйшаўшы, учынíлі змову су́праць Яго, як Яго загубíць. Але Іісус, даведаўшыся, пайшоў адтуль.
Фарысеі ж, выйшаўшы, учынілі раду супроць Яго, як бы яго загубіць.
І пайшло ўслед за Ім мноства народу, і Ён ацалíў іх усіх,
Але Ісус, уведаўшы, адышоў адтуль.
і забараніў ім абвяшча́ць пра Яго;
каб збыло́ся ска́занае праз прарока Ісаію, які кажа:
I Ен наказаў ім сурова, каб не аб’яўлялі пра Яго;
«Вось, Слуга Мой, Якога Я вы́браў; Узлю́блены Мой, Якога ўпадаба́ла душа́ Мая. Ускладу́ Дух Мой на Яго, і Ён суд народам абве́сціць;
Каб спраўдзілася сказанае праз Ісаю, прарока, які кажа:
не будзе пярэ́чыць, і не будзе крычаць, і ніхто не пачуе на вуліцах голасу Яго;
«Вось Мой Сын, Якога Я абраў, Мой улюбёны, якому спрыяе душа Мая. Ускладу Мой дух на Яго, і Ен абвесціць суд народам.
трысцíны надлама́най не перало́міць, і кно́та, які тле́е, не пату́шыць, пакуль не давядзе правасу́ддзе да перамогі;
Ен не будзе сварыцца, ані крычаць; ніхто не пачуе на вуліцах Яго голасу.
і на імя́ Яго будуць спадзява́цца народы».
Ен надломленай чараціны не даломіць і кноту, што тлее, не загасіць, аж пакуль не давядзе суд да перамогі.
Тады прывялі да Яго апанава́нага дэманам сляпога і нямога; і Ён ацаліў яго, так што сляпы і нямы́ пачаў гаварыць і ба́чыць.
I на Яго імя будуць спадзявацца народы».
І здзіўляўся ўвесь люд і казаў: ці не гэта Хрыстос, Сын Давідаў?
Тады прывялі да Яго апантанага — сляпога і нямога; і Ен вылечыў яго, так што сляпы і нямы пачаў і гаварыць. і бачыць.
А фарысеі, пачуўшы гэта, сказалі: Ён выганя́е дэманаў не інакш, як сілаю веельзеву́ла, князя дэманскага.
I дзівіўся ўвесь народ і казаў: ці ж гэта не Сын Давідаў?
Але Іісус, ведаючы по́мыслы іх, сказаў ім: усякае царства, раздзе́ленае само́е су́праць сябе, запусце́е; і ўсякі горад або дом, раздзе́лены сам су́праць сябе, не ўстаíць.
Фарысеі ж, пачуўшы, сказалі: Ен выганяе дэманаў не інакш, як Вельзевулам, князем дэманаў.
І калі сатана сатану выганя́е, то ён раздзялíўся сам у сабе, як жа ўстаíць царства яго?
Але Ісус, ведаючы іх думкі, сказаў ім: кожнае царства, падзяліўшыся само супроць сябе, спустошыцца; і кожны горад і дом, падзяліўшыся сам супроць сябе, не ўтрымаецца.
І калі Я сілаю веельзеву́ла выганя́ю дэманаў, то сыны́ вашы чыёю сілаю выганя́юць? Таму яны вам будуць су́ддзямі.
I калі сатана сатану выганяе, то ён раздзяліўся сам супроць сябе: як жа ўтрымаецца яго царства?
Калі ж Я Духам Божым выганя́ю дэманаў, значыць, прыйшло да вас Царства Божае.
I калі Я Вельзевулам выганяю дэманаў, то вашы сыны кім выганяюць? Таму яны будуць вашымі суддзямі.
Альбо, як можа хто ўвайсці ў дом дужага і нарабава́ць дабра яго, калі перш не звя́жа дужага, і тады дом яго абрабу́е?
А калі Я Божым Духам выганяю дэманаў, .значыць, дасягла вас Божае Царства.
Хто не са Мною, той су́праць Мяне; і хто не збірае са Мною, той раскіда́е.
Або як можа хто ўвайсці ў дом дужага і захапіць яго скарб, калі раней не звяжа дужага? I тады абрабуе яго дом.
Таму кажу вам: усякі грэх і блюзне́рства дару́юцца лю́дзям; а супраць Духа блюзне́рства не дару́ецца лю́дзям.
Хто не са Мною, той супроць Мяне; і хто не збірае са Мною, той раскідае.
Калі хто скажа слова супраць Сына Чалавечага, дару́ецца яму; а калі хто скажа супраць Духа Святога, не дару́ецца яму ні ў гэтым веку, ні ў будучым.
Таму кажу вам: кожны грэх і знявага даруюцца людзям; а знявага Духа не даруецца.
Альбо прызна́йце дрэва добрым і плод яго добрым; альбо прызна́йце дрэва кепскім і плод яго кепскім, бо дрэва па плодзе пазнае́цца.
I калі хто скажа слова супроць Сына Чалавечага, даруецца яму; а хто скажа супроць Святога Духа, не даруецца яму ані ў гэтым веку, ані ў будучым.
Адроддзе яхíдніна?! як вы можаце добрае казаць, бу́дучы ліхíмі? Бо ад перапоўненасці сэ́рца гавораць ву́сны.
Або прызнайце дрэва добрым і яго плод добрым; або прызнайце дрэва благім і плод яго благім, бо з плоду пазнаецца дрэва.
Добры чалавек з добрай ска́рбніцы выносіць добрае; а ліхí чалавек з ліхо́й ска́рбніцы выно́сіць ліхо́е.
Выпладкі гадзючыя, як вы можаце казаць добрае, калі вы ліхія? Бо ад перапоўненасці сэрца вусны гавораць.
Кажу ж вам, што за кожнае ма́рнае слова, якое прамо́вяць людзі, дадуць яны адказ у дзень су́дны.
Добры чалавек з добрага скарбу сэрца выносіць добрае; а ліхі чалавек з ліхога скарбу выносіць ліхое.
Бо з-за слоў сваіх будзеш апраўда́ны і з-за слоў сваіх будзеш асу́джаны.
Кажу ж вам, што за кожнае пустое слова, якое скажуць людзі, дадуць яны адказ у судны дзень;
Тады ў адказ некаторыя кніжнікі і фарысеі сказалі: Настаўнік! мы хочам ад Цябе знаме́нне ўбачыць.
Бо паводле сваіх слоў будзеш апраўданы і паводле сваіх слоў будзеш асуджаны.
А Ён сказаў ім у адказ: род ліхí і пралюбадзе́йны знаме́ння шукае; ды знаме́нне не будзе да́дзена яму, акрамя́ знаме́ння Іоны прарока.
Тады ў адказ некаторыя з кніжнікаў і фарыееяў сказалі: Настаўнік, хочам ад Цябе знак бачыць.
Бо як Іона быў у чэ́раве ў кіта́ тры дні і тры ночы, так і Сын Чалавечы будзе ў сэ́рцы зямлі тры дні і тры ночы.
А Ен у адказ сказаў ім: род ліхі і пералюбны шукае знаку; ды знаку яму не дадуць, апроч знаку Іоны прарока;
Людзі Ніневíйскія ўстануць на судзе́ з родам гэтым і асу́дзяць яго, бо яны пака́яліся праз пропаведзь Іонаву; і вось, тут бо́льшае за Іону.
Бо як быў Іона ўсярэдзіне кіта тры дні і тры ночы, так будзе Сын Чалавечы ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.
Царыца по́ўдня ўстане на судзе́ з родам гэтым і асу́дзіць яго, бо яна прыхо́дзіла з кра́ю зямлі паслухаць мудрасці Саламонавай, і вось, тут большае за Саламона.
Людзі ніневійскія ўстануць на суд з гэтым родам і асудзяць яго; бо яны пакаяліся ад Іонавай казані; і вось тут Большы, чым Іона.
Калі нячысты дух вы́йдзе з чалавека, то блука́е па бязводных мясцінах, шукаючы спакою, і не знаходзіць.
Царыца з поўдня стане на суд з гэтым родам і асудзіць яго; бо яна з краю зямлі прыйшла паслухаць Саламонаву мудрасць; і вось тут Большы, чым Саламон.
Тады ён кажа: вярнуся ў дом мой, адкуль я выйшаў. І, прыйшоўшы, застае́ яго пустым, падме́ценым і прыбра́ным.
А калі нячысты дух выходзіць з чалавека, то блукае бязводнымі мясцінамі, шукаючы спакою, і не знаходзіць.
Тады ідзе і бярэ з сабою сем іншых духаў, люце́йшых за сябе, і, ўвайшоўшы, яны жывуць там; і бывае апошняе для чалавека таго горшым за першае. Так будзе і роду гэтаму ліхо́му.
Тады кажа: вярнуся ў мой дом, з якога выйшаў; але, прыйшоўшы, знаходзіць яго парожнім, вымеценым і прыбраным.
Калі ж Ён яшчэ прамаўляў да людзей, вось, Маці і браты Яго стаялі звонку, хочучы пагаварыць з Ім.
Тады ён ідзе і прыводзіць з сабою сем іншых духаў, больш ліхіх, чым сам, і, увайшоўшы, яны жывуць там; і зробіцца для таго чалавека апошняе горш за першае. Так будзе і гэтаму ліхому роду.
І нехта сказаў Яму: вось Маці Твая і браты Твае на дварэ́ стаяць, хочучы пагаварыць з Табою.
Калі Ен яшчэ казаў да народу, вось Маці і Яго браты стаялі на дварэ, хочучы з Ім гаварыць.
Ён жа ў адказ таму, хто гаварыў Яму, сказаў: хто маці Мая́? і хто браты Мае́?
I сказаў нехта Яму: вось, Твая Маці і Твае браты стаяць на дварэ і хочуць гаварыць з Табою.
І, паказаўшы рукою Сваёю на вучняў Сваіх, сказаў: вось маці Мая́ і браты Мае́.
А Ен у адказ сказаў таму, хто гаварыў да Яго: хто Мая маці? I хто Мае браты?
Бо хто будзе выко́нваць волю Айца Майго, Які на нябёсах, той Мне брат, і сястра, і маці.
I, паказаўшы Сваёю рукой на вучняў Сваіх, сказаў: вось Мая маці і Мае браты.