Мацьвея 26 разьдзел

Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка

 
 

І ста́лася: калі скончыў Іісус усе словы гэтыя, то сказаў вучням Сваім:
 
I было: калі закончыў Ісус усе гэтыя словы, сказаў Ен Сваім вучням:

вы ведаеце, што праз два дні Пасха будзе, і Сын Чалавечы вы́дадзены будзе на распя́цце.
 
Вы ведаеце, што праз два дні будзе Пасха, і Сын Чалавечы будзе выданы на ўскрыжаванне.

Тады сабра́ліся першасвятары́, і кніжнікі, і старэйшыны народа ў двор першасвятара́, якога звалі Каіа́фа,
 
Тады сабраліся першасвятары, і кніжнікі, і старэйшыны народа ў палац найвышэйшага святара, званага Каіафа,

і дамовіліся ўзяць Іісуса хітрасцю і забіць.
 
I дамовіліся хітрасцю схапіць Ісуса і зрабіць.

Але казалі: толькі не ў свята, каб не ўзнікла абурэ́нне ў народзе.
 
Але казалі: толькі не ў свята, каб не ўзнікла замяшанне ў народзе.

Калі ж Іісус быў у Віфа́ніі, у доме Сíмана пракажонага,
 
Калі ж Ісус быў у Віфаніі, у доме Сіманапракажонага,

прыступíла да Яго жанчына з алеба́стравай пасу́дзінай мíра шматкашто́ўнага і ўзліва́ла Яму на галаву́, калі Ён узляжа́ў за сталом.
 
Падышла да Яго жанчына, што мела алебастравую пляшачку шматкаштоўнага міра, і палілі на Яго галаву, калі Ен ўзлягаў за сталом.

Убачыўшы, вучні Яго абу́рыліся і казалі: навошта такая тра́та?
 
Яго вучні ж убачылі гэта і абурыліся, кажучы: навошта такое марнатраўства?

Бо можна было́ б прадаць гэтае мíра за вялікія грошы і даць убогім.
 
Бо можна было б гэта дорага прадаць і аддаць убогім.

Але Іісус, зразумеўшы гэта, сказаў ім: навошта бянтэ́жыце жанчыну? яна добрую справу зрабіла для Мяне;
 
Але Ісус, зразумеўшы, сказаў ім: навошта робіце прыкрасць жанчыне? бо добры ўчынак зрабіла яна для Мяне.

бо ўбогіх вы заўсёды ма́еце з сабою, а Мяне не заўсёды ма́еце.
 
Бо заўсёды ўбогіх вы маеце з сабою; а Мяне не заўсёды маеце.

Бо ўзліўшы гэтае мíра на Цела Маё, яна падрыхтавала Мяне да пахава́ння.
 
Бо, узліўшы гэтае міра на Маё цела, яна падрыхтавала Мяне на пахаванне.

Праўду кажу вам: дзе толькі будзе прапаве́дана Ева́нгелле гэтае ва ўсім свеце, ска́зана будзе і пра тое, што́ зрабіла яна, у памяць аб ёй.
 
Папраўдзе кажу вам: дзе ні будзе абвяшчацца гэтае Дабравесце па цэлым свеце, будуць казаць і пра тое, што зрабіла яна, — на ўспамін пра яе.

Тады адзін з двана́ццаці, якога звалі Іуда Іскарыёт, пайшоўшы да першасвятароў,
 
Тады адзін з Дванаццаці, які зваўся Юдаю Іскарыётам, падышоўшы да першасвятароў,

сказаў: што вы дасце́ мне, і я вам вы́дам Яго? Яны прапанава́лі яму трыццаць срэ́бранікаў.
 
Сказаў: што хочаце даць мне, і я вам выдам Яго? Яны вызначылі яму трыццаць срэбранікаў.

І з таго часу ён шукаў нагоды вы́даць Яго.
 
I з таго часу ён шукаў зручнага выпадку, каб выдаць Яго.

У першы ж дзень праснакоў прыступілі вучні да Іісуса і сказалі Яму: дзе хочаш, каб мы прыгатава́лі Табе есці пасху?
 
У першы ж дзень праснакоў падышлі вучні да Ісуса, кажучы Яму: дзе хочаш, каб мы падрыхтавалі Табе есці пасху?

Ён жа сказаў: ідзіце ў горад да такога і такога чалавека і скажыце яму: «Настаўнік кажа: час мой блізкі, у цябе спра́ўлю пасху з вучнямі Маімі».
 
Ен жа сказаў: ідзіце ў горад, да такога і такога і скажыце яму: «Настаўнік кажа: час Мой блізкі; у цябе Я зраблю пасху з Маімі вучнямі».

І зрабілі вучні, як загадаў ім Іісус, і прыгатава́лі пасху.
 
I зрабілі вучні, як загадаў ім Ісус, і падрыхтавалі пасху.

Калі ж звечарэ́ла, Ён узлёг з двана́ццацю вучнямі.
 
Калі ж надышоў вечар, Ен узлёг з дванаццаццю вучнямі.

І, калі яны елі, сказаў: праўду кажу вам, што адзін з вас вы́дасць Мяне.
 
I, калі яны елі, сказаў: папраўдзе кажу вам, што адзін з вас выдасць Мяне.

Яны вельмі засмуцíліся і пачалí гаварыць Яму, кожны з іх: ці не я, Госпадзі?
 
I, моцна зажурыўшыся, кожны з іх пачаў казаць Яму: ці не я, Госпадзе?

А Ён сказаў у адказ: хто апусціў са Мною руку́ ў блю́да, той вы́дасць Мяне.
 
А Ен казаў у адказ: той, хто абмакнуў са Мною руку ў місе, гэты выдасць Мяне.

Зрэ́шты, Сын Чалавечы ідзе, як напíсана пра Яго; але го́ра таму чалавеку, які выдае́ Сына Чалавечага: лепш было б таму чалавеку не радзíцца.
 
Сын Чалавечы адыходзіць, як напісана пра Яго, але бяда таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы прадаецца; лепей было б таму чалавеку не радзіцца.

У адказ жа Іуда, які меў вы́даць Яго, сказаў: ці не я, Раввí? Іісус кажа яму: ты сказаў.
 
У адказ жа Юда, што прадаў Яго, сказаў: ці не я, Равві? Кажа Ен яму: ты сказаў.

А калі яны елі: Іісус, узяўшы хлеб і благаславіўшы, пераламíў і, раздаючы́ вучням, сказаў: прыміце, ежце: гэта Цела Маё.
 
А калі яны елі, Ісус, узяўшы хлеб і паблаславіўшы, паламаў і даваў вучням ды казаў: прыміце, спажывайце; гэта — цела Маё.

І, узяўшы чашу, узнёс падзяку, пада́ў ім і сказаў: пíце з яе ўсе,
 
I, узяўшы чару і ўзнёсшы падзяку, падаў ім, кажучы: піце з яе ўсё;

бо гэта Кроў Мая́ новага запавету, якая за многіх праліва́ецца дзе́ля адпушчэ́ння грахоў.
 
Бо гэта кроў Мая Новага Запавету, што за многіх праліваецца дзеля даравання грахоў.

Кажу ж вам, што з гэтага часу не буду піць ад пло́ду гэтага вінагра́днага да таго дня, калі буду піць з вамі новае віно ў Царстве Айца Майго.
 
Кажу ж вам, што не буду піць з гэтага дня ад гэтага плоду лазы вінаграднай аж да таго дня, калі буду піць яго новым з вамі ў Царстве Майго Бацькі.

І, праспява́ўшы хвалу́, яны пайшлі на гару Елеонскую.
 
I, заспяваўшы хвалебную песню, пайшлі на Аліўную гару.

Тады кажа ім Іісус: усе вы ўсумніце́ся ўва Мне ў гэтую ноч, бо напíсана: «паражу́ пастыра, і рассе́юцца авечкі ста́да».
 
Тады кажа ім Ісус: усе вы з-за Мяне будзеце выпрабаваны ў гэтую ноч, бо напісана: «удару пастуха, і рассыплюцца авечыя чароды».

Пасля ж уваскрасе́ння Майго Я апярэ́джу вас у Галілеі.
 
Пасля Майго ўваскрэсення буду чакаць вас у Галілеі.

У адказ Пётр сказаў Яму: калі і ўсе ўсумня́цца ў Табе, я не ўсумню́ся.
 
У адказ жа Пётр сказаў Яму: калі і ўсе засумняваюцца ў Табе, я ніколі не паддамся сумненню.

Сказаў яму Іісус: праўду кажу табе, што ў гэтую ноч, перш чым заспявае певень, тройчы адрачэ́шся ад Мяне.
 
Ісус сказаў яму: папраўдзе кажу табе, што ў гэтую ноч, перш чым прапяе певень, тройчы адрачэшся ад Мяне.

Кажа Яму Пётр: калі б мне трэба было і паме́рці з Табою, не адраку́ся ад Цябе. Падобнае і ўсе вучні казалі.
 
Кажа Яму Пётр: хоць бы мне трэба было і памерці з Табою, не адракуся ад Цябе, Падобна і ўсе вучні сказалі.

Потым прыхо́дзіць з імі Іісус у мясціну, званую Гефсіма́нія, і кажа вучням: пасядзіце тут, пакуль Я пайду памалюся там.
 
Тады ідзе з імі Ісус у мясцовасць, званую Гефсіманіяй, і кажа вучням: пасядзіце вы тут, пакуль я пайду памалюся там.

І, узяўшы Пятра і абодвух сыноў Зевядзе́евых, пачаў смуткава́ць і тужы́ць.
 
I, узяўшы Пятра і двух сыноў Заведзеевых, пачаў журыцца і непакоіцца.

Тады кажа ім Іісус: душа Мая́ смуткуе смяротна; пабудзьце тут са Мною і не спíце.
 
Тады Ен кажа ім: ахоплена тугою душа Мая аж да смерці, пабудзьце тут і не спіце са Мною.

І, адышоўшы крыху́, прыпаў тварам Сваім да зямлі, маліўся і казаў: Ойча Мой! калі магчыма, няхай абміне́ Мяне чаша гэтая; але не як Я хачу, а як Ты.
 
I, адышоўшыся трошкі, упаў ніцма, молячыся і кажучы: Ойча Мой! калі можна, няхай абміне Мяне гэтая чара; і ўсё ж не як Я хачу, а як Ты.

І прыхо́дзіць да вучняў і знахо́дзіць, што яны спяць, і кажа Пятру: няўжо не маглі вы і адной гадзíны патрыва́ць са Мною?
 
I прыходзіць да вучняў і знаходзіць, што спяць яны, і кажа Пятру: так і не змаглі адной гадзіны не паспаць са Мною?

Не спíце і маліцеся, каб не ўпа́сці ў спакусу: дух бадзёры, а плоць не́мачная.
 
Не спіце і маліцеся, каб не ўпасці ў спакусу. Дух бадзёры, а цела слабое.

І зноў, другі раз адышоўшы, маліўся, ка́жучы: Ойча Мой! калі не можа чаша гэтая абміну́ць Мяне, каб Мне не піць яе, няхай будзе воля Твая.
 
Зноў, другі раз, адышоўшыся, маліўся, кажучы: Ойча Мой, калі не можа абмінуць Мяне гэтая чара, каб Мне не піць яе, няхай будзе воля Твая!

І, прыйшоўшы, знайшоў, што зноў яны спяць, бо ў іх вочы ацяжэ́лі.
 
I, прыйшоўшы, знайшоў, што яны зноў спалі: бо вочы іх абцяжэлі.

І, пакінуўшы іх, адышоў зноў і памаліўся трэці раз, тое самае слова сказаўшы.
 
I, пакінуўшы іх, Ен зноў пайшоў і памаліўся трэці раз, тое самае слова кажучы.

Тады прыхо́дзіць да вучняў Сваіх і кажа ім: вы ўсё яшчэ спіце́ і спачыва́еце; вось, наблізілася гадзíна, і Сын Чалавечы аддае́цца ў ру́кі грэшнікаў.
 
Тады прыходзіць да Сваіх вучняў і кажа ім: вы ўсё яшчэ спіце і адпачываеце; вось наблізілася гадзіна, і Сын Чалавечы будзе выданы ў рукі грэшнікаў.

Уставайце, хадзе́м; вось наблізіўся той, хто выдае́ Мяне.
 
Уставайце, хадзем, вось наблізіўся Мой прадаўца.

І калі яшчэ гаварыў Ён, вось, Іуда, адзін з двана́ццаці, прыйшоў, і з ім мноства людзей з мяча́мі і кала́мі, ад першасвятаро́ў і старэйшын народа.
 
I, калі Ён яшчэ гаварыў, вось прыйшоў Юда, адзін з Дванаццаці, а з ім вялікі натоўп з мячамі і каламі ад першасвятароў і старэйшын народу.

А той, хто выдава́ў Яго, даў ім знак, ка́жучы: Каго я пацалую, Той і ёсць, вазьмíце Яго.
 
Яго прадаўца даў жа ім знак, кажучы: каго пацалую, гэта Ен; хапайце Яго.

І, адразу падышоўшы да Іісуса, сказаў: радуйся, Раввí! І пацалаваў Яго.
 
I тут жа, падышоўшы да Ісуса, сказаў: радуйся, Равві! I пацалаваў Яго.

Іісус жа сказаў яму: дру́жа, чаго ты прыйшоў? Тады падышлí, і ўскла́лі ру́кі на Іісуса, і ўзялí Яго.
 
А Ісус сказаў яму: дружа, чаго ты прыйшоў? Тады, падышоўшы, ускінулі рукі на Ісуса і забралі Яго.

І вось, адзін з тых, што былí з Іісусам, працягнуўшы руку́, дастаў меч свой і, ударыўшы раба першасвятаро́вага, адсе́к яму вуха.
 
I вось адзін з тых, што былі з Ісусам, выцягнуўшы руку, выхапіў свой меч, ударыўшы першасвятаровага раба, адсек яму вуха.

Тады кажа яму Іісус: вярні меч твой у месца яго, бо ўсе, хто возьме меч, ад мяча і загíнуць.
 
Тады кажа яму Ісус: вярні твой меч на яго месца; бо ўсе, хто возьме меч, ад мяча загінуць.

Ці ты думаеш, што Я не магу цяпер упрасíць Айца Майго, каб Ён даў Мне больш за дванаццаць легіёнаў Ангелаў?
 
Ці думаеш, што Я не магу ўпрасіць цяпер Майго Бацьку і Ен не дасць Мне больш за дванаццаць легіёнаў Анёлаў?

Як жа збудуцца Пісанні, што так павінна быць?
 
Як жа спраўдзіцца Пісьмо, што гэта павінна адбыцца?

У той час сказаў Іісус народу: быццам на разбойніка выйшлі вы з мяча́мі і кала́мі, каб узяць Мяне? Кожны дзень з вамі сядзеў Я, ву́чачы ў храме, і вы не ўзялí Мяне.
 
У тую ж гадзіну казаў Ісус да натоўпу: як на разбойніка выйшлі вы з мячамі і каламі, каб узяць Мяне! я штодня сядзеў з вамі, павучаючы ў святыні, і вы не ўзялі Мяне.

А ўсё гэта было́, каб збылíся пісанні прарокаў. Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцяка́лі.
 
Гэта ж усё адбылося, каб спраўдзіліся Пісанні прарокаў. Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.

А тыя, што ўзялí Іісуса, прывялі Яго да Каіа́фы першасвятара́, куды сабра́ліся кніжнікі і старэйшыны.
 
А тыя, што схапілі Ісуса, завялі Яго да Каіафы, першасвятара, дзе сабраліся кніжнікі і старэйшыны.

Пётр жа ішоў следам за Ім воддаль, да двара першасвятаро́вага; і, увайшоўшы ўсярэ́дзіну, сеў са слу́гамі, каб бачыць канец.
 
Пётр жа здалёку ішоў услед за Ім аж да першасвятаровага двара; і, увайшоўшы ўсярэдзіну, сеў са слугамі, каб убачыць канец.

Першасвятары́, і старэйшыны, і ўвесь сінедрыён шукалі лжывага све́дчання су́праць Іісуса, каб аддаць Яго на смерць,
 
А першасвятары і старэйшыны ды ўвесь сінедрыён шукалі фалынывых сведчанняў супроць Ісуса, каб пакараць смерцю.

і не знахо́дзілі; і хоць шмат ілжы́вых све́дкаў прыхо́дзіла, не знайшлі. Але нарэшце прыйшлі два лжы́выя све́дкі
 
I не знайшлі; і хоць шмат фальшывых сведкаў прыходзіла, не знайшлі; а ўрэшце два фалыпывыя сведкі, прыйшоўшы,

і сказалі: Ён гаварыў: «магу разбуры́ць храм Божы і за тры дні збудаваць яго».
 
Сказалі: Гэты казаў: «магу зруйнаваць храм Божы і за тры дні збудаваць яго».

І, устаўшы, першасвятар сказаў Яму: нічога не адказваеш на тое, што яны су́праць Цябе све́дчаць?
 
Тады першасвятар, устаўшы, сказаў Яму: нічога не адказваеш, што гэтыя сведчаць супроць цябе?

Іісус жа маўчаў. І першасвятар сказаў Яму: заклінаю Цябе Богам жывы́м, скажы нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?
 
Ісус жа маўчаў. I першасвятар сказаў Яму ў адказ: заклінаю Цябе жывым Богам, каб сказаў нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы.

Кажа яму Іісус: ты сказаў; нават кажу вам: з гэтага часу ўбачыце Сына Чалавечага, што сядзíць правару́ч сілы і пры́йдзе на воблаках нябесных.
 
Кажа яму Ісус: ты сказаў; да таго ж скажу вам: зараз вы пабачыце Сына Чалавечага, што будзе сядзець праваруч ад Сілы (Божай) і прыходзіць на воблаках нябесных.

Тады першасвятар разадра́ў адзе́нне сваё і сказаў: Ён блюзне́рыць! якую яшчэ патрэ́бу мы маем у све́дках? вось, цяпер вы чулі блюзне́рства Яго!
 
Тады першасвятар разарваў сваё адзенне, кажучы: Ен зневажае Бога! навошта нам яшчэ трэба сведкі? Вось цяпер вы чулі богазнявагу Яго!

як вам здаецца? Яны ж сказалі ў адказ: Ён ва́рты смерці.
 
Як вам здаецца? Яны ж сказалі ў адказ: варты смерці.

Тады плявалі Яму ў твар і штурха́лі Яго; а некаторыя білі па шчо́ках
 
Тады яны пачалі пляваць Яму ў твар і таўклі Яго кулакамі; другія білі па шчоках,

і казалі: скажы нам, Хрысце́, хто ўдарыў Цябе?
 
Прыгаворваючы: скажы нам, Хрысце, хто ўдарыў Цябе?

А Пётр сядзеў зво́нку на двары. І падышла да яго адна служанка і сказала: і ты быў з Іісусам Галіле́янінам.
 
Пётр жа сядзеў на дварэ перад домам, і падышла да яго адна служанка і сказала: і ты быў з Ісусам Галілеянінам.

Але ён адрокся перад усімі, сказаўшы: не ведаю, што́ ты кажаш.
 
Ен жа адрокся перад усімі, сказаўшы; не ведаю, што ты кажаш.

А калі ён выходзіў за браму, убачыла яго другая, і кажа тым, якія былí там: і гэты быў з Іісусам Назарэ́ем.
 
А калі ён выходзіў з брамы, убачыла яго другая і кажа тым, што былі там: і гэты быў з Ісусам Назаранінам.

І зноў адрокся ён з клятвай: я не ведаю Гэтага Чалавека.
 
I зноў ён адрокся з клятвай: я не ведаю Гэтага Чалавека.

Крыху пазней падышлі тыя, што стаялі, і сказалі Пятру: сапраўды́ і ты з іх, бо і гаворка твая выдае́ цябе.
 
А трохі пазней падышлі тыя, што стаялі, і сказалі Пятру: сапраўды і ты з іх, бо твая гаворка выдае цябе.

Тады ён пачаў кля́сціся і бажы́цца: я не ведаю Гэтага Чалавека. І тут жа заспяваў певень.
 
Тады ён пачаў клясціся і бажыцца: я не ведаю Гэтага Чалавека. I тут жа запяяў певень.

І ўспомніў Пётр словы Іісуса, Які сказаў яму: перш чым заспявае певень, ты тройчы адрачэ́шся ад Мяне. І, выйшаўшы вон, заплакаў горка.
 
I ўспомніў Пётр сказанае яму Ісусам слова: перш чым прапяе певень, тройчы адрачэшся ад Мяне. I, выйшаўшы адтуль, горка заплакаў.