1 Пятра 4 разьдзел
Першае пасланьне Пятра
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Яна Станкевіча
Дык вось, пако́лькі Хрыстос паку́таваў за нас пло́ццю, то і вы гэтаю са́маю ду́мкаю ўзбро́йцеся; бо хто паку́туе пло́ццю, той перастае́ грашы́ць,
Дык, як Хрыстос цярпеў за нас у целе, узбройцеся й вы тэю самаю думкаю; бо тый, што церпе ў целе, перастаець грашыць,
каб ужо не па чалаве́чых пажа́днасцях, а па волі Божай пражы́ць у плоці той час, які заста́ўся.
Каб засталы час у целе жыць ня подле жадлівасьцяў людзкіх, але подле волі Божае.
Бо дастатко́ва таго, што вы ў мінулы час жыцця́ здзяйсня́лі волю язычнікаў, жывучы́ у распу́сце, пажа́днасцях (мужаложстве, скаталожстве, помыслах), п’янстве, гулянках, папойках і ў мярзотных ідаласлужэ́ннях;
Бо досыць, што ў мінулым часе чынілі волю паган, ходзячы ў бязулстве, жадах, у ўпіваньню, гульбах, у гасьцінным п’янчаньню а забароненым балвахвалстве;
таму яны і здзіўля́юцца, што вы не бежыце́ з імі на гэты разгу́л разбэ́шчанасці, і зневажа́юць вас;
Затым яны дзівуюцца, блявузґаючы, затое, што вы не бяжыце зь імі ў тое самае багнішча папсаванасьці.
яны даду́ць адказ Таму, Хто неўзаба́ве ма́е судзíць жывы́х і мёртвых.
Яны здадуць лічбу Гатоваму судзіць жывых і мертвых.
Бо дзе́ля гэтага і мёртвым было́ да́дзена дабраве́сце, каб яны, бу́дучы асу́джаны як людзі ў плоці, жылí па Богу ду́хам.
Бо дзеля таго й мертвым была Дабравесьць абяшчана, каб суджаны былі подле людзёў узглядам цела, але жылі подле Бога духам.
Але наблíзіўся кане́ц усяму. Таму будзьце разва́жлівымі і пíльнымі ў малітвах.
Але канец усяго бліжыцца. Дык будзьце цьвярозыя й чукавыя да малітваў.
А перш за ўсё ма́йце шчы́рую любоў адзін да аднаго́, бо любоў пакрыва́е мноства грахоў;
Наўперад жа майце гарачую міласьць мяжсобку, бо міласьць пакрывае множасьць грахоў.
будзьце гасцíннымі адзін да аднаго без нарака́ння;
Гасьціннымі будзьце адзін да аднаго без нараканьня.
кожны служы́це адзін аднаму тым да́рам, які ён атрыма́ў, як добрыя домаўпра́ўнікі разнаста́йнай благада́ці Божай.
Служыце адзін аднаму, кажны такім дарам, які адзяржаў, як добрыя вернікі рознае ласкі Божае.
Калі хто гаворыць, няхай гаворыць як словы Божыя; калі хто слу́жыць, няхай слу́жыць па сіле, якую дае́ Бог, каб ва ўсім праслаўля́ўся Бог праз Іісуса Хрыста, Якому слава і ўла́да на ве́кі вякоў. Амінь.
Калі гукае хто — як вяшчун Божы; калі служа хто — подле сілы, якую Бог даець, каб у вусім уславіўся Бог перазь Ісуса Хрыста, Катораму слава й магутнасьць на векі вякоў. Амін.
Узлю́бленыя! агню́, які сярод вас і які для выпрабава́ння вам да́дзены, не здзіўля́йцеся, бы́ццам адбыва́ецца з вамі нешта дзíўнае;
Умілаваныя! агню дазнаньня, што лучаецца вам дзеля спробы, ня чурайцеся, як чагось дзіўнога, што прыгадзілася вам;
але паколькі вы ўдзе́льнічаеце ў Хрыстовых паку́тах, ра́дуйцеся, каб і ў час яўле́ння славы Яго вы ра́даваліся і лікава́лі.
Але як вы маеце дзель у цярпеньнях Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў часе зьяўленьня славы Ягонае радавацца, захапляючыся.
Калі га́ньбяць вас за імя́ Хрыстова, то блажэ́нныя вы, бо Дух славы, Дух Божы спачыва́е на вас: імі Ён зневажа́ецца, а вамі праслаўля́ецца.
Калі вам упікаюць у імя Хрыста — дабраславёныя, бо Дух славы й Дух Божы супачывае на вас.
Абы́ толькі не паку́таваў хто з вас як забо́йца, ці зло́дзей, ці злачы́нец, ці як той, хто ўме́шваецца ў чужо́е;
Няхай ніхто з вас ня церпе запраўды, як забіўца, або злодзей, або ліхадзей, або як тый, што ўрываецца ў справы іншых людзёў;
калі ж як Хрысція́нін, то няхай не саро́меецца, а няхай праслаўля́е Бога за такую до́лю.
А калі як хрысьцянін, няхай не сароміцца, але славе Бога за гэта.
Бо пара́ пача́цца суду́ з дому Божага; і калі спярша́ з нас пачне́цца, то які канец тым, хто не скара́ецца Дабраве́сцю Божаму́
Бо пара пачацца суду з дому Божага; калі ж уперад із нас, дык які канец тым, што ня слухаюць Дабравесьці Божае?
І калі пра́ведны ледзь спаса́ецца, то бязбо́жны і грэ́шны дзе апыне́цца́
І калі справядлівы ледзь спасаецца, ідзе нязбожны а грэшнік зьявіцца?
Дык вось, тыя, што паку́туюць па волі Божай, няхай Яму, як вернаму Ствары́целю, ду́шы свае аддаду́ць, ро́бячы дабро.
Дык няхай і тыя, што церпяць з волі Божае, добра робячы, паручаць душы свае вернаму Стварыцелю.