Дзеі 24 разьдзел

Дзеі Сьвятых Апосталаў
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2003

 
 

А праз пяць дзён прыйшоў архірэй Гананя з старэйшынамі ды з нейкім рытарам Тэртуллам, якія выклалі правіцелю абвінава́чаньні супраць Паўлы.
 
Па пяці днях прыбыў першасвятар Ананія з некалькімі старшынямі і з нейкім рытарам Тэртулам, і ўручылі намесніку абвінавачанне супраць Паўлы.

Калі ж ён (Паўла) быў пакліканы, Тэртулл пачаў (яго) вінаваціць, гаворачы: дазнаючы праз цябе вялікі супакой і дабрабыт, што аказаны народу гэтаму тваім адумам,
 
І, калі яго вызвалі, Тэртул пачаў яго вінаваціць, кажучы: «Дзякуючы табе жывём мы ў поўным супакоі, ды дзякуючы тваёй апецы папраўляецца дабрабыт гэтага народа,

заўсёды і ўсюды прымаем (гэта), вяльможны Хвэліксе, з усёю ўдзячнасьцяй.
 
найдастойнейшы Фелікс, і мы ўсюды ды заўсёды прымаем гэта з выказваннем усялякай удзячнасці.

Але, каб табе шмат ня дакучаць, прашу цябе коратка выслухаць нас (паводля) ласкавасьці тваёй.
 
А каб цябе лішне не турбаваць, прашу, каб ты нас спагадна нядоўга паслухаў.

Бо знайшоўшы, што мужчына гэты (ёсьць) зараза, ды будзіцель бунту сярод усіх жыдоў на (усенькім) сьвеце і зачыншчык Назарэйскай гарэзіі,
 
Мы знайшлі, што гэты чалавек сее заразу і выклікае бунты сярод усіх Юдэяў у цэлым свеце, і ён — правадыр секты Назарэйцаў,

які і Сьвятыню спрабаваў зьняважыць, якога (мы) і схапілі і хацелі судзіць паводля нашага Закону.
 
які нават адважыўся спаганіць святыню, дык мы яго схапілі. (7)

Але прыйшоў тысячнік Лізі (ды) зь вялікім гвалтам забраў (яго) із нашых рук,
 
Дык разважаючы пра ўсё гэта, ты сам зможаш даведацца ад яго, у чым мы яго вінавацім».

загадаўшы абвінаваўцам ягоным ісьці да цябе. Ад яго (ты) сам зможаш, расьследаваўшы, даведацца аб усім тым, у чым мы вінавацім яго.
 
І Юдэі пацвердзілі, кажучы, што так яно і ёсць.

Пагадзіліся ж і жыды, пацьвярджаючы, што гэта так і ёсьць.
 
Калі намеснік даў знак Паўлу гаварыць, ён адказаў: «Ведаю, што ты ад многіх гадоў з’яўляешся суддзёю гэтага народа, таму з добрым настроем дам апраўданне па маёй справе.

Паўла ж, як правіцель даў яму знак гаварыць, адказаў: многа гадоў зьяўляешся ты судзьдзёю народу гэтага, ведаючы гэта, я буду сьмела бараніцца ў (справе) маёй.
 
Можаш пераканацца, што я не больш як дванаццаць дзён таму прыбыў у Ерузалім дзеля пакланення.

Ты можаш даведацца, што ня больш як дванаццаць дзён назад, прыйшоў я пакланіцца ў Ярузалім.
 
І ані ў святыні, ані ў сінагозе, ані ў горадзе не бачылі мяне, каб я з кім спрачаўся або падбухторваў людзей на забурэнне.

І ані ў Сьвятыні, ані ў сынагогах, ані ў месту ня знайшлі мяне, хоць з кім спрачаючыся ці бунтуючы народ,
 
Яны не могуць даказаць табе таго, у чым цяпер мяне вінавацяць.

і ня могуць даказаць адносна мяне таго, у чым цяпер вінавацяць мяне.
 
Да таго вось прызнаюся перад табою, што на шляху, які яны называюць герэзіяй, я служу Богу бацькоў, верачы ва ўсё, што напісана ў законе ды ў прарокаў,

А ў тым прызнаюся табе, што на шляху, які (яны) называюць гарэзіяй, я служу гэтак Богу ба́цькаў, веручы ўсяму, што згодна з Законам і напісана ў Прарокаў,
 
маючы таксама ў Богу надзею, чаго і яны чакаюць, што будзе ўваскрэсенне справядлівых і несправядлівых.

маючы надзею на Бога, што мае быць ускрасеньне мёртвых, і праведных і няправедных, чаго і самі яны чакаюць.
 
Таму і сам стараюся заўсёды мець бездакорна чыстае сумленне перад Богам і перад людзьмі.

Пагэтаму я і сам (моцна) стараюся мець заўсёды чыстае сумленьне перад Богам і людзьмі.
 
Па многіх гадах прыйшоў я да майго народа, каб учыніць міласціны ды ахвяры,

Цераз многа гадоў прыйшоў я чыніць дораньні народу майму і ахвяры,
 
і пры гэтым знайшлі мяне ачышчанага ў святыні без натоўпу ды без заварухі

(і) на гэтым знайшлі мяне ачышчаным у Сьвятыні нікаторыя жыды з Азіі, ня з натоўпам ды ня з узварушэньнем;
 
некаторыя Юдэі з Азіі. Дык трэба было быць ім тут і вінаваціць, калі маюць нешта супраць мяне.

якім трэба было быць прад табою і вінаваціць (мяне), калі б нешта супраць мяне мелі.
 
А тыя, што тут, хай скажуць, што за праступак знайшлі, калі стаяў я перад радай.

Або самі гэтыя няхай скажуць, ці знайшлі ўва мне які грэх, як я стаяў перад сынэдрыёнам,
 
Xіба толькі тое, што, стоячы між іх, закрычаў я ўголас: «Судзяць мяне сёння ў вас за веру ва ўваскрэсенне мёртвых».

апрача аднаго гэнага голасу, што (я) крыкнуў, стоючы сярод іх: за ўскрасеньне мёртвых сёньня я судзімы вамі.
 
Фэлікс, добра разбіраючыся, што гэта за шлях, адклаў іх справу, кажучы: «Разгледжу вашу справу, як прыбудзе трыбун Лісій».

Пачуўшы ж гэтае Хвэлікс адклаў (справу) іхнюю, сказаўшы: як прыйдзе тысячнік Лізі, дакладней разьведаўшы аб шляху гэтым, разгледжу справу вашую.
 
І загадаў сотніку пільнаваць яго і быць спагадным ды не перашкаджаць нікому з яго [блізкіх] паслугаваць яму.

І загадаў сотніку сьцерагчы Паўлу і ня абмяжоўваць яго, і ня забараняць нікому зь ягоных блізкіх служыць яму ці прыходзіць да яго.
 
Па некалькіх днях прыбыў Фэлікс са сваёй жонкаю Друзілай, якая была Юдэйкай, паклікаў Паўлу, ды выслухаў яго аб веры ў Ісуса Хрыста.

А праз некалькі дзён Хвэлікс прыйшоўшы з Друзіллаю, жонкаю сваёю, што была жыдоўка, паклікаў Паўлу і слухаў яго аб веры ў Хрыста.
 
Але калі Паўла стаў апавядаць пра справядлівасць і пра ўстрыманасць, ды пра будучы суд, Фэлікс, напалоханы, адказаў: «Цяпер даволі, ідзі; пры зручным часе паклічу цябе».

А як той гаварыў аб справядлівасьці і ўзьдзяржаньні ды аб судзе, што мае быць, дык Хвэлікс, спалохаўшыся, адказаў: цяпер (годзе), ідзі, як выбяру час паклічу цябе.
 
Спадзяваўся прытым, што атрымае ад Паўлы грошы, дык таму, часта запрашаючы яго, гутарыў з ім.

І ў той жа час спадзяваўся, што дастане грошы ад Паўлы, каб звольніў яго, дык часта заклікаючы яго гутарыў зь ім.
 
Па двух гадах наступнікам Фэлікса стаў Порцый Фэст. Фэлікс, аднак, пакінуў Паўлу ўвязненым, хочучы аказаць ласку Юдэям.

А як споўніліся два гады, Хвэлікс прыняў заступніка, Поркія Хвэста; жадаючы ж зьявіць ласку да жыдоў Хвэлікс пакінуў Паўлу ў путах.