Дзеі 4 разьдзел
Дзеі Сьвятых Апосталаў
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2003
Калі яны гаварылі да народу, прыступіліся да іх сьвятары і начальнік варты Сьвятыні і саддукеі,
Калі ж яны прамаўлялі да народа, падышлі да іх святары і начальнік святыні ды садуцэі,
узлаваныя тым, што яны вучаць народ і прапаведуюць у Ісусе ўваскрасеньне із мёртвых.
наракаючы, што яны вучаць народ ды што весцяць у Ісусе ўваскрэсенне з мёртвых.
І наклалі на іх ру́кі і адда́лі (іх) пад варту да наступнага дня, бо быў ужо вечар.
Дык усклалі на іх рукі і даручылі іх варце да наступнага дня, бо быў ужо вечар.
І многія з тых, што пачулі слова, уверавалі. І было такіх мужчын лікам каля пяцёх тысячаў.
А многія з тых, што слухалі слова, уверылі; і было іх лікам каля пяці тысяч мужоў.
І сталася, што на другі дзень былі сабраныя іхныя начальнікі і старэйшыны, і кніжнікі
І сталася на наступны дзень, што сабраліся ў Ерузаліме іх начальнікі, старшыні і кніжнікі,
ў Ярузаліму, і Ганна архірэй, і Кайяхва, і Яан, і Аляксандра і ўсе, хто быў з роду архірэйскага.
і першасвятар Анна, і Кайфа, і Ян, і Аляксандра ды колькі іх было са святарскага роду
І, паставіўшы іх пасярэдзіне, пыталіся: якою сілаю ці якім імем зрабілі вы гэта?
і, паставіўшы іх пасярэдзіне, пыталіся: «Якою моцай ці ў чыё імя вы гэта зрабілі?»
Тады Пётра, напоўніўшыся Духам Сьвятым, сказаў ім: начальнікі народу і старэйшыны Ізраэлю!
Тады Пётра, напоўнены Святым Духам, сказаў ім: «Правадыры народа і старшыні!
Калі нас сёньня дапытваюць пра дабрадзеяньне чалавеку хвораму, кім ён аздароўлены,
Калі сёння вы дапытваеце нас дзеля дабрадзейства хвораму чалавеку, праз якое ён быў аздароўлены,
хай будзе ведама ўсім вам і ўсяму народу Ізраэлю, што Імем Ісуса Хрыста Назарэя, Якога вы ўкрыжавалі, Якога Бог уваскрасіў ізь мёртвых, Ім ён пастаўлены перад вамі здаровым,
дык хай будзе ведама ўсім вам ды ўсяму народу Ізраэля, што ў імя Ісуса Хрыста з Назарэта, Якога вы ўкрыжавалі і Якога Бог уваскрасіў з мёртвых, у Яго [імя] гэты чалавек стаіць перад вамі здаровы.
Ён ёсьць Камень, пага́рджаны вамі будаўнікамі, (але) Ён стаў Галавою вугла,
Ён — камень, які вы, будаўнікі, адкінулі і які стаўся галавою вугла.
і няма ні ў кім іншым выратаваньня. Бо няма іншага імені пад небам, дадзенага людзям, якім нам належыць быць уратаванымі.
І няма ў нікім іншым збаўлення, бо няма іншага імя пад небам, дадзенага людзям, у якім маглі б мы быць збаўлены».
Бачачы ж сьмеласьць Пятра ды Яана і сьцяміўшы, што яны людзі ня кніжныя і простыя, зьдзіўляліся. І пазнавалі іх, што яны былí разам зь Ісусам.
Яны, бачачы адвагу Пётры і Яна ды даведаўшыся, што яны людзі простыя і неадукаваныя, здзівіліся і пазналі іх, што яны былі з Ісусам.
Але бачачы разам зь імі таго чалавека, які стаяў аздароўленым, нічога ня маглі запярэчыць.
Ды, бачачы стаяўшага з імі чалавека, які быў аздароўлены, нічога не маглі запярэчыць.
Загадаўшы ж ім выйсьці з сынэдрыёну вон, разважалі паміж сабою,
Дык, загадаўшы ім выйсці з залы рады, радзіліся між сабой,
кажучы: што зробім з гэтымі людзьмі? бо сапраўды стаў добра вядомым усім жыхара́м Ярузаліму цуд, які сатвораны цераз іх, і мы ня можам (гэтага) аспрэчыць,
кажучы: «Што маем зрабіць з гэтымі людзьмі? Бо ўсім жыхарам Ерузаліма ясна, што споўнены імі яўны знак, і мы не можам адмаўляць гэта.
але, каб больш гэта ня было распаўсюджана ў народзе, цьвёрда забаронім ім, каб больш ня казалі аб Імені гэтым нікому зь людзей.
Але, каб не разыходзілася гэта ў народзе, сурова забаронім ім, каб больш не прамаўлялі ў гэтае імя ніводнаму чалавеку».
І, паклікаўшы іх, загадалі ім зусім ня гаварыць і ня навучаць у Імя Ісусава.
І, зноў пазваўшы іх, забаранілі ім зусім прамаўляць і навучаць у імя Ісуса.
Але Пётра і Яан адказаўшы ім сказалі: судзіце самі ці справедліва перад Богам — слухацца вас болей, чым Бога?
Аднак Пётра і Ян, адказваючы, сказалі ім: «Мяркуйце самі, ці справядліва перад абліччам Бога вас больш слухаць, чым Бога?
Бо мы, якія ўбачылі і пачулі, ня можам ня гаварыць.
Бо не можам мы не гаварыць пра тое, што мы бачылі і чулі».
Дык яны пагразіўшы звольнілі іх ня знаходзячы як можна пакараць іх дзеля народу, бо ўсе славілі Бога за тое, што сталася,
Дык яны, панаўляючы пагрозы і не знаходзячы, за што караць, выпусцілі іх дзеля народа, бо ўсе славілі Бога з прычыны таго, што сталася.
бо чалавеку таму было́ больш чым сорак гадоў, над якім стаўся такі цуд аздараўленьня.
Бо той чалавек, з якім стаўся гэты знак аздараўлення, меў болей сарака гадоў.
Звольненыя яны прыйшлі да сваіх і пераказалі ўсё, што ім сказалі архірэі і старэйшыны.
Выпушчаныя, яны прыйшлі да сваіх і абвясцілі, што казалі ім першасвятары і старшыні.
А тыя, выслухаўшы, аднадушна ўзвысілі голас да Бога і сказалі: Валадару! Ты Бог, Які стварыў неба і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх!
Тыя ж, выслухаўшы, аднадушна паднялі голас да Бога і сказалі: «Госпадзе, Ты, Які стварыў неба і зямлю, і мора, ды ўсё, што ёсць на іх,
Вуснамі Давіда, слугі Твайго, (Ты) сказаў: чаму забунтаваліся пагане, і народы надумалі марнае?
Які праз Духа Святога сказаў вуснамі бацькі нашага Давіда, слугі Твайго: «Чаго бунтуюцца плямёны і народы задумваюць марнае?
Паўсталі цары зямлі, і валадары сабраныя супраць Яго: супраць Госпада і супраць Хрыста Ягонага.
Узнімаюцца цары зямлі і князі збіраюцца супольна супраць Госпада і супраць Намашчэнца Яго».
Бо сапраўды сабраны супраць Сьвятога Слугі Твайго Ісуса, Якога Ты памазаў, — Гірад і Понцій Пілат разам з паганамі і народам Ізраэля;
Бо сапраўды сышліся ў гэтым горадзе супраць святога Слугі Твайго Ісуса, Якога Ты намасціў, Ірад і Понцкі Пілат з паганамі ды народам Ізраэля,
выканаць усё, чаму Рука Твая і Задума Твая наканавала стацца.
каб здзейсніць тое, чаму рука і рада Твая прызначылі стацца.
І цяпер, Госпадзе, глянь на пагрозы іхныя і дай рабам Тваім з усёй адвагай гаварыць Слова Тваё,
І цяпер, Госпадзе, зірні на пагрозы іх ды дай слугам Тваім з усёю адвагай вясціць слова Тваё,
у той час як Ты працягваеш Руку́ Тваю на ўчыне́ньне аздараўле́ньня і зна́каў і цудаў у Іме́ні Сьвятога Сына Твайго Ісуса.
ды працягні руку Тваю дзеля таго, каб аздараўляць, і чыніць знакі і цуды праз імя святога Слугі Твайго Ісуса».
І, як (яны) памаліліся, было пахістана мейсца тое, у якім яны былі сабраны, і ўсе былі напоўнены Духам Сьвятым і гаварылі Слова Бога з адвагай.
І, калі яны памаліліся, задрыжала месца, на якім яны сабраліся, ды ўсе былі напоўнены Духам Святым і вясцілі слова Божае з адвагай.
І ў мноства (людзей) што ўверылі было адно сэрца і адна душа́, і ніхто нічога з маёмасьці сваёй ня называў уласным, але было́ ў іх ўсё супольнае.
І вялікае мноства веруючых былі аднаго сэрца і адной душы; і нічога з таго, што мелі, ніхто не называў сваім, бо ўсё ў іх было супольнае.
І зь вялікай сілай Апосталы давалі сьведчаньне пра ўваскрасеньне Госпада Ісуса. І вялікая Багадаць была на ўсіх іх.
І апосталы з вялікай сілай сведчылі пра ўваскрэсенне Госпада Ісуса, і ласка вялікая была на ўсіх іх.
І ня было сярод іх нікога ў нястачы, бо ўсе, хто валодалі землямі альбо дамамі, прадаючы прыносілі цану праданага
І не было між іх нікога ў недастатку, бо ўсе, хто былі ўласнікі зямлі або дома, прадавалі іх ды прыносілі грошы за тое, што прадавалі,
і клалі да ног Апосталаў. І давалася кожнаму столькі, хто якую меў патрэбу.
ды складалі ля ног апосталаў, і дзялілі іх паміж сабой, у каго якая была патрэба.
А Ёсія, празваны Апосталамі Барнабам, што значыць «Сын суцяшэньня», — лявіт, родам кіпрыец,
Язэп жа, празваны апосталамі Барнабам, што значыць «Сын пацяшэння», левіт, родам з Кіпра,
маючы сваё поле, прадаўшы (яго) прынёс грошы і паклаў да ног Апосталаў.
маючы зямлю, прадаў яе і прынёс грошы, і паклаў ля ног апосталаў.