Якава 4 разьдзел
Пасланьне Якава
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2012
Адкуль спрэчкі і змаганьні паміж вамі? Ці ня адтуль, ад пажа́длівасьцяў вашых, што ваююць у чэлясах вашых?
Адкуль узнікаюць войны ды адкуль сваркі між вамі? Не адкуль інакш, як з пажадлівасці вашай, што бунтуецца ў членах вашых.
Жадаеце і ня маеце, забіваеце і зайздросьціце, і ня можаце дасягнуць, змагаецеся і спрачаецеся; ня маеце ж з-за таго, (што) вы ня про́сіце.
Жадаеце і не маеце; забіваеце і зайздросціце, і не можаце здабыць; сварыцеся ды ваюеце. Не маеце, бо не ўпрошваеце,
Просіце і ня атрымоўваеце, патаму што просіце на ліха, каб спажыць вам у пажадлівасьцях вашых.
просіце і не атрымоўваеце, бо блага просіце, каб толькі задаволіць сваю пажадлівасць.
Чужаложцы і чужаложніцы! Ці ня ведаеце, што дружба са сьветам ёсьць варожасьць да Бога? Дык хто захацеў бы быць другам сьвету, той робіцца супраціўнікам Богу.
Чужаложнікі, ці вы не ведаеце, што сяброўства з гэтым светам ёсць варожасць Богу? Дык хто хацеў бы стацца прыяцелем гэтага веку, той робіцца ворагам Бога.
Ці ж вы думаеце, што дарэмна кажа Пісаньне: да рэўнасьці прагне Дух, Які пасяліўся ў нас?
Можа ўважаеце, што дарма Пісанне кажа: «Зайздросна любіць Дух, Які жыве ў нас»?
І намнога большую дае Багадаць, пагэтаму кажа: Бог гордым працівіцца, а пакорным дае Багадаць.
Дык большую дае ласку паводле таго, як кажа: «Бог супрацівіцца пыхлівым, а пакорлівым ласку дае».
Пагэтаму пакарыцеся Богу, супраціўцеся д’яблу, і ўцячэ ад вас.
Дык пакарыцеся Богу; а супраціўцеся д’яблу, і ён уцячэ ад вас.
Даблізьцеся да Бога, і даблізіцца да вас. Ачысьціця ру́кі, грэшнікі, і ачысьціця сэрцы двудушныя!
Туліцеся да Бога, і Ён прытуліць вас. Абмыйце рукі, грэшнікі, ачысціце сэрцы, двудушнікі.
Скрушайцеся, плачце і галасіце; няхай сьмех ваш будзе абернены ў плач, і радасьць — у тугу́.
Смуткуйце, жальцеся і плачце: хай смех ваш абернецца ў жалобу, а радасць — у тугу.
Скарыцеся перад Госпадам, і ўзвысіць вас.
Спакарыцеся перад абліччам Госпада, і Ён падыме вас.
Ня абмаўляйце, браты, другіх! Хто абмаўляе брата і судзіць брата свайго — абмаўляе Закон і судзіць Закон. Калі ж ты судзіш Закон, (то ты) зьяўляешся ня выканаўцам Закону, але судзьдзёй.
Браты, не ачарняйце адзін аднаго. Хто ачарняе брата свайго або асуджае брата свайго, той ачарняе закон ды асуджае закон. А калі ты асуджаеш закон, дык ты не выканавец закону, але суддзя.
Ёсьць адзін Зако́надаўца, Які можа збавіць і загубіць. Ты хто такі, што судзіш другога?
Адзін жа Заканадавец і Суддзя, Які можа збавіць і загубіць. А ты хто такі, што судзіш бліжняга?
Паслухайце цяпер (вы), што кажаце: сягоньня і заўтра мы пойдзем (вось) у такое места і прабудзем там адзін год, і будзем гандляваць і атрымоўваць прыбытак.
А ну цяпер вы, што кажаце: «Сёння або заўтра пойдзем у той ці іншы горад, і пражывём там год, і зоймемся гандлем, і атрымаем прыбытак»;
Вы, якія ня ведаеце, што (будзе) заўтра: бо што ёсьць жыцьцё вашае? Бо па́ра яно, што зьяўляецца на малы час, а потым зьнікае.
вы не ведаеце, якім будзе заўтра жыццё ваша. Бо [яно —] пара, што на хвіліну з’яўляецца, а потым прападае.
Замест таго, каб вам гаварыць: калі Госпад захоча і будзем жывыя, дык зробім тое ці другое,
Замест таго казаць бы вам: «Калі Госпад захоча, будзем жыць і рабіць тое ці іншае».
цяпер жа вы ганарыцеся самахвальствам вашым. Усякае такое самахвальства ёсьць зло.
Вы цяпер пахваляецеся ў сваёй пыхлівасці. Кожнае такое пустахвальства ліхое.
Дык вось, хто ведае, як рабіць дабро, але ня робіць, дык гэта ёсьць грэх таму.
Таму той, хто ўмее рабіць дабро і не робіць, грэх таму!