Марка 16 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міцкевіча (Прускага)
Як прайшла субота, Марыя Магдаліна і Марыя Якаўлева і Саломія купілі пахошчаў, каб ісьці — намасьціць Яго.
Калі адыйшла сыбота, Марыя Магдалена й Марыя Якубава й Саламія, купіўшы пахучых масьцяў, каб намасьціць Цела Ісуса.
І даволі рана, у першы дзень тыдня, прыходзяць да магілы, на ўзыходзе сонца,
Вельмі рана, на ўсходзе сонца, у першы дзень тыдня прыходзяць да гробу.
і гавораць паміж сабою: хто адваліць нам камень ад магільных дзьвярэй?
I гавораць між сабою: «Хто нам адваліць камень ад дзьвярэй гробу?» А узглянуўшы, убачылі, што камень адвалены, а быў ён вельмі вялікі.
І зірнуўшы, бачаць, што камень адвалены; а ён быў досыць вялікі.
Увайшоўшы-ж да гробу, яны ўбачылі юнака; ён сядзеў з правага боку, адзеты ў белую вопратку, і жахнуліся.
І ўвайшоўшы ў магілу, убачылі юнака, які сядзеў з правага боку, адзетага ў белыя шаты: і жахнуліся.
I сказаў ён ім: «Ня бойцеся, шукаеце Ісуса Назараніна ўкрыжаванага?
А ён кажа ім: не жахайцеся. Ісуса шукаеце Назараніна, укрыжаванага; Ён уваскрэс, Яго няма тут. Вось месца, дзе Ён быў пакладзены.
Ён уваскрос, Яго няма тут, вось месца, дзе быў паложаны.
Але ідзеце, накажэце вучням Ягоным і Пятру, што Ён запабегне вас у Галілеі; там Яго ўгледзіце, як Ён сказаў вам.
Але йдзеце й скажэце вучням Яго й Пятру, што апярэдзіць вас у Галілеі, там Яго ўбачыце, як і казаў вам».
І выйшаўшы, пабеглі ад магілы; іх апанаваў жах, і нікому нічога не сказалі, бо баяліся.
I яны, выйшаўшы, пабеглі ад гробу; праняў іх жах, і дрыжэлі ад страху, і нікому нічога не сказалі, бо баяліся.
Уваскрэснуўшы рана ў першы дзень тыдня, Ісус зьявіўся спачатку Марыі Магдаліне, зь якое быў выгнаў сем дэманаў.
Iсус, уваскросшы раніцай першага дня тыдня, зьявіўся перш Марыі Магдалене, зь якое выгнаў сем злыдухаў.
Яна пайшла і абвясьціла тым, што былі зь Ім, што плакалі і галасілі;
Яна-ж пайшла й абвесьціла тым, якія былі зь Ім, а цяпер тужылі й плакалі.
але яны, пачуўшы, што Ён жывы, і яна бачыла Яго, — не паверылі.
Але яны, пачуўшы, што Ён жывы й што яна бачыла Яго, — не паверылі.
Пасьля гэтага зьявіўся ў іншым вобразе двум зь іх на дарозе, калі яны ішлі ў селішча.
Пасьля гэтага зьявіўся ў іншым вобразе двум зь іх у дарозе, калі яны йшлі ў паселішча.
І тыя, вярнуўшыся, абвясьцілі астатнім; але і ім не паверылі.
I тыя, вярнуўшыся, абвясьцілі іншым, але й ім не далі веры.
Нарэшце зьявіўся самім адзінаццацём, калі яны ўзьляжалі на вячэры, і дакараў іх за няверства і жорсткасьць сэрца, што не паверылі тым, якія бачылі Яго ўваскрэслага.
Урэшце зьявіўся самім адзінаццацём, калі яны былі за сталом, і дакараў ім за нявер'е й жорсткасьць сэрца, што не паверылі тым, якія бачылі Яго ўваскросшага.
І сказаў ім: ідзеце па ўсім сьвеце і абвяшчайце Дабравесьце ўсяму стварэньню.
І сказаў ім: «Ідзеце па ўсім сьвеце й абвяшчайце Евангельле ўсякаму стварэньню.
Хто будзе верыць і хрысьціцца, выратаваны будзе; а хто ня будзе верыць, асуджаны будзе.
Хто паверыць і ахрысьціцца, збавёны будзе, а хто не паверыць, асуджаны будзе.
Тым, што ўверуюць, дадзены будуць гэтыя азнакі: імем Маім будуць выганяць нячыстых, будуць гаварыць новымі мовамі;
А тым, хто паверыць, будуць прыданыя гэткія знаменьні: Імём Маім будуць выганяць злыдухаў, будуць гаварыць новымі мовамі
будуць браць зьмей; і калі што сьмертагубнае вып’юць, не зашкодзіць ім; ускладуць рукі на хворых, і яны будуць здаровыя.
I будуць браць зьмей, і калі што мяртвячае вып’юць, не зашкодзіць ім, пакладуць рукі на хворых, і здаровымі стануць».
І так Гасподзь, пасьля гутаркі зь імі, узьнёсься на неба і сеў праваруч Бога.
Госпад-жа, пасьля размовы зь імі, узьнёсься на неба й сеў праваруч Бога.
А яны пайшлі і прапаведавалі ўсюды, пры Гасподнім садзеяньні і падмацаваньні слова наступнымі азнакамі. Амін.
А яны, выйшаўшы, вешчавалі ўсюды з успамогай Госпада і з пацьверджанем знаменьнямі слова іхнага. Амін.