Якава 3 разьдзел
Пасланьне Якава
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Ягора Прыстаўкі
Браты мае! ня многія рабецеся настаўнікамі, ведаючы, што мы тым большай асуды дастаём.
Браты мае, не імкніцеся ўсе стаць настаўнікамі. Ведайце, што на судзе з нас, настаўнікаў, больш строга спытаюць.
бо ўсе мы шмат грэшым; хто ня грэшыць у слове, той чалавек дасканалы, ён можа ацугляць і ўсё цела.
Бо мы ўсе робім шмат памылак. Хто не памыляецца ў слове, той дасканалы чалавек, здольны ўтаймаваць таксама і ўсё цела.
Вось, мы ўкладваем кілзы коням у храпу, каб яны пакорыліся нам, і ўсім целам іхнім кіруем.
Калі мы кладзем цуглі ў рот каня, каб ён нас слухаўся, то кіруем усім яго целам.
Вось, і караблі, хоць якія вялікія яны і хоць якімі моцнымі вятрамі гнаныя, невялікім стырном кіруюцца, куды хоча стырнік;
Вось і караблі, — яны такія велізарныя і ходзяць пад суровымі вятрамі! — а невялічкае стырно накіроўвае іх куды заўгодна стырнавому.
гэтак сама і язык — невялікі чэлес, але многа робіць. Паглядзі, невялікі вагонь як многа рэчыва паліць;
Так і язык — маленькі член цела, а столькі задаецца!
і язык — вагонь; як сьвет няпраўды; язык так пастаўлены сярод чэлесаў нашых, што апаганьвае ўсё цела і запальвае кола жыцьця, і сам запальваецца ад геены;
бо ўсякая прырода зьвяроў і птушак, плазуноў і марскіх жывёлін таймуецца і ўтаймавана прыродаю чалавечай,
Язык — таксама агонь, аздоба няпраўды! Язык — адзін з нашых членаў, але пры гэтым ён апаганьвае ўсё цела і, сам запалены ад геены, успламяняе наш жыццёвы шлях.
а язык утаймаваць ніхто зь людзей ня можа: гэта — неўтаймавальнае ліха; ён поўны сьмяротнай атруты.
Усякія істоты: і зверы, і птушкі, і змеі, і жыхары мора ўтаймоўваюцца або ўжо ўтаймаваны чалавекам.
Ім дабраславім Бога і Айца, і ім праклінаем людзей, створаных у падабенстве да Бога.
А язык ніхто з людзей утаймаваць не можа, ён — нястомнае зло, ён поўны смертаноснай атруты.
З тых самых вуснаў сыходзяць дабраславеньне і праклён; не павінна, браты мае, гэтак быць.
Ім мы бласлаўляем Госпада і Айца, і ім жа зневажаем людзей, створаных паводле падабенства Бога.
Хіба цячэ з адных вуснаў крыніцы салодкая і горкая вада?
З тых самых вуснаў сыходзіць блаславенне і праклён! Не павінна так быць, браты мае.
Ня можа, браты мае, смакоўніца радзіць масьліны альбо вінаградная лаза смоквы; гэтак сама і адна крыніца ня можа выліваць салёную і салодкую ваду.
Хіба выходзіць з адной свідравіны прэсны і горкі струмень?
Ці мудры і разумны хто з вас, дакажы гэта ў дзеях добрымі паводзінамі з мудрай пакораю.
Хіба смакоўніца, браты мае, можа даваць масліны, а вінаградная лаза — смоквы? А салёная вада ў крыніцы хіба можа стаць прэснай?
Але калі ў сэрцы вашым вы маеце горкую зайздрасьць і сварлівасьць, дык не хвалецеся і ня хлусеце на праўду:
Ëсць сярод вас нехта мудры і дасведчаны? Хай дакажа {гэта} добрым жыццём, учынкамі, зробленымі ў лагоднай мудрасці.
гэта бо ня мудрасьць, што згары прыходзіць, а зямная, плоцкая, дэманская;
Калі ж у вашым сэрцы горкая зайздрасць і інтрыгі, не ўзносьцеся і не хлусіце на ісціну!
бо дзе зайздрасьць і зьвяга, там незлагадзь і ўсё ліхое.
Гэта не тая мудрасць, што прыходзіць звыш, але зямная, душэўная, дэманічная.
А мудрасьць, якая прыходзіць згары, найперш — чыстая, потым — згодлівая, лагодная, пакорлівая, поўная мілажальнасьці і добрых пладоў, неадступная, і некрывадушная.
Бо дзе зайздрасць і інтрыгі, там мітусня і ўсялякія брыдотныя справы.
А плод праўды ў міры сеецца творцамі міру.
А вышняя мудрасць найперш чыстая, затым мірная, добразычлівая, пакорлівая, поўная літасці і добрых пладоў, яе немагчыма абвергнуць і падрабіць.