Ёва 18 разьдзел

Кніга Ёва
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 1999

 
 

І адказаваў Вілдад Шугянін, і сказаў:
 

«Пакуль вы ня зробіце канца словам сваім? уцяміце, і потым будзем гукаць.
 

Нашто нас мець за статак? Чаму мы нячыстыя ў вачох вашых?
 

Ён, што разрывае душу сваю ў гневе сваім, нягож дзеля цябе спусьцець зямлі й скале скрануцца зь месца свайго?
 

Але, сьвятло нягодных гасьне, і іскра цяпла ягонага ня сьвеце.
 

Сьвятло сьцямнее ў будане ягоным, і сьветач над ім пагасьне.
 

Сьцісьнены сігні моцы ягонае, і рада ягоная адхінець яго;
 

Бо завядуць у сець ногі ягоныя, і на пасадцы ходзе.
 

Пятля хапае зя пяту, і сіло дзяржыць яго.
 

Прыхаваны на зямлі паварозы і на яго, і пасткі на сьцежцы.
 

З усіх бакоў будуць палохаць жахі яго і гнацца за ім па пятах ягоных.
 

Высіляецца з голаду сіла ягоная, і няшчасьце гатова з боку ў яго.
 

Яно зьесьць часьці скуры ягонае, пяршак сьмерці зьесьць чаланы ягоныя.
 

Вырвана з будану надзея ягоная, і яна прывядзець яго да караля жахаў.
 

Ён жыхара ў будане сваім, каторы не ягоны; серкаю пасыпана гаспода ягоная.
 

Здолу сохне карэньне ягонае, а згары вяне гольле ягонае.
 

Памяць празь яго гіне ізь зямлі, і няма імені ягонага на вуліцы.
 

Ён выгнаны ізь сьвятла да цямноты, і ізь сьвету выкінены.
 

Ён ня мае пагону альбо патомка сярод люду свайго, і няма астачы на месцу жыцьця ягонага.
 

З дня ягонага зумеюцца йдучыя за ім, і пярэдніх схапіла дрыгота.
 

Вось, такія гасподы несправядлівага, такое месца, хто ня знае Бога».