1 да Фесаланікійцаў 2 разьдзел
Першае пасланьне да Фесаланікійцаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2003
Бо вы самы ведаеце, браты, што наш уход да вас ня быў дарма;
Самі ж ведаеце, браты, прыбыццё нашае да вас, што не бясплодным было,
Але перад памучыўшыся і ўражаны, як вы ведаеце, у Піліпах, мы важылі ў Богу нашым гукаць вам Дабравесьць Божую зь вялікім трудненьням.
але раней нацярпеўшыся гора, як ведаеце, і зняваг у Піліпах, надзею сваю мелі мы ў Богу нашым, прапаведуючы вам Евангелле Божае ў многіх турботах.
Бо навучаньне нашае ня было з абмылы ані зь нечысьціні, ані з падходу;
Бо навучанне наша не з памылкі, ані з нячыстасці, ані з якога подступу,
Але як Бог прызнаў нас за годных, паручыць нам Дабравесьць, так мы гукаем, годзячы ня людзём, але Богу, Каторы прабуе сэрцы нашы.
але як выпрабаваны былі мы Богам, каб даверыць нам Евангелле, так і гаворым, не каб людзям падабацца, але Богу, Які выпрабоўвае сэрцы нашыя.
Бо гутарка наша з вамі ніколі ня была лісьлівая, як вы ведаеце, ані было гальлівасьці пад якім-колечы прыклепам: Бог сьветка!
Бо ніколі, як ведаеце, не былі мы ў слове ліслівымі, ані пры ніякай нагодзе хцівымі, Бог сведка,
Ня шукаем славы людзкое ані ад вас, ані ад іншых, хоць мы маглі б быць із вагаю, як апосталы Хрыстовы,
не шукалі таксама ў людзей славы, ані ў вас, ані ў другіх.
Але мы былі лагодныя сярод вас, як нянька, што кукобе собскія дзеці свае.
Хоць маглі быць у паважанні як апосталы Хрыстовыя, але сталіся мы малымі між вас і, як карміцелька песціць дзяцей сваіх,
Гэтак прыяючы вам, мы гатовы былі ўдзяліць ня толькі Евангелі Божае, але й собскія душы свае, бо вы сталі мілаваныя нам.
так і мы, спагадныя да вас, хацелі шчыра перадаць вам не толькі Евангелле Божае, але і душы нашыя, бо сталіся вы нам вельмі дарагімі.
Бо вы памятуеце, браты, працу а гарапашнасьць нашу: ноч і дзень працуючы, каб не ацяжарыць вас чым-колечы, мы абяшчалі вам Дабравесьць Божую.
Вы памятаеце, браты, працу нашую і стому; ноччу і днём робячы, каб каго з вас не абцяжарыць, абвяшчалі мы вам Евангелле Божае.
Сьветкі вы й Бог, як сьвята, справядліва а беззаганна мы былі да вас вернікаў.
Сведкі вы і Бог, як свята, справядліва і без наракання абыходзіліся мы з вамі, якія ўверылі.
Як вы ведаеце, кажнага з вас, як ацец дзеці свае, мы навучалі й цешылі й сьветчылі,
Самі ведаеце, як кожнага з вас, як бацька дзяцей сваіх,
Каб вы жылі годна Бога, Каторы пагукаў вас да гаспадарства Свайго а славы.
просячы і пацяшаючы, пераконвалі жыць дастойна Бога, Які паклікаў вас да Валадарства Свайго і славы.
І за гэта мы кажначасна дзякуем Богу, што, прыняўшы ад нас слова Божае, вы прынялі ня слова людзкое, але, як запраўды ёсьць, слова Божае, каторае й дзее ў вас вернікаў.
Таму і мы бесперапынна дзякуем Богу, бо, калі вы прынялі слова Божае, пачутае ад нас, успрынялі яго не як слова чалавечае, але як сапраўды яно ёсць, як слова Божае, якое і дзейнічае ў вас, веруючых.
Бо вы, браты, сталі перайманьнікамі ў цэркваў Божых, што ў Юдэі ў Хрысту Ісусу, бо вы тое ж цярпелі ад родзічаў сваіх, што яны ад Жыдоў,
Бо сталіся вы, браты, пераймальнікамі цэркваў Божых, што ў Юдэі ў Хрысце Ісусе, бо і вы нацярпеліся гэтак сама ад землякоў вашых, як і яны ад Юдэяў,
Каторыя забілі Спадара Ісуса а прарокаў, і нас выганяюць, і ня годзяць Богу, і праціўныя ўсім людзём,
якія забілі і Госпада Ісуса, і прарокаў, і нас пераследавалі, і Богу не падабаюцца, бо ўсім людзям супрацівяцца,
Боронячы нам гукаць народам, каб гэтыя спасьліся; гэтак заўсёды поўняць меру грахоў сваіх. Але, наапошку, бліжыцца на іх гнеў Спадароў.
забараняюць нам гаварыць да паганаў, каб тыя былі збаўлены; і гэтак увесь час дапаўняюць мерку грахоў сваіх. Але прыйшоў нарэшце гнеў Божы на іх.
Мы ж, браты, будучы спабыты вас і разлучаныя на часіну відам, ня сэрцам, з большым жаданьням стараліся бачыць вас аблічна.
Мы ж, браты, разлучаныя з вамі на кароткі час абліччам, а не сэрцам, тым мацней спяшаемся пабачыць вас з аблічча ў вялікім прагненні.
Затым мы хацелі прыйсьці да вас, асабліва я Паўла, раз і другі раз, але шайтан перакажаў нам.
Вось жа хацелі мы пайсці да вас, асабліва я, Паўла, і раз, і другі, але перашкодзіў нам шатан.
Бо хто надзея наша, альбо радасьць, альбо карона хвальбы? Ці ня вы таксама перад Спадаром нашым Ісусам у часе прыходу Ягонага?
Што ж можа быць нашаю надзеяй, або радасцю, або вянком славы — ці ж не вы — перад Госпадам нашым Ісусам у прыход Яго?
Бо вы слава наша а радасьць.
Бо вы — наша слава і радасць.