1 Пятра 1 разьдзел
Першае пасланьне Пятра
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2003
Пётра, апостал Ісуса Хрыста, прыходным расьцярушэньня ў Понце, Ґаляце, Кападоццы, Азі а Віфіні, абраным
Пётра, апостал Ісуса Хрыста, перасяленцам, рассеяным у Понце, у Галатыі, у Кападоцыі, у Азіі і ў Бітыніі,
Зь перадведаньня Бога Айца, пасьвячэньням Духа, да паслухменства а пакрапленьня крывёй Ісуса Хрыста: ласка вам а супакой няхай памножацца.
выбраным наканаваннем Бога Айца пры асвячэнні Духам, дзеля паслухмянасці і пакраплення крывёй Ісуса Хрыста: хай ласка і супакой будуць вам шчодра памножаны.
Дабраславёны Бог а Айцец Спадара нашага Ісуса Хрыста, Каторы, подле вялікага міласэрдзя Свайго, адрадзіў нас да надзеі жывое пераз ускрысеньне Ісуса Хрыста зь мертвых,
Бласлаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які ў вялікай міласэрнасці Сваёй праз уваскрэсенне з памёршых Ісуса Хрыста адрадзіў нас да жывой надзеі;
Да непсавальнага а незабрудзяненага а нязьвялага спадку, захаванага ў нябёсах вам,
да спадчыны незнішчальнай, і беззаганнай, і неўвядальнай, што захавана на нябёсах для вас,
Сілаю Божаю перазь веру сьцеражоных да спасеньня, гатовага аб’явіцца ў вапошнім часе.
якія магутнасцю Божай праз веру захоўваецеся дзеля збаўлення, прыгатаванага аб’явіцца ў апошні час.
Гэтым захапляйцеся, пасмуціўшыся цяпер крыху (калі надабе) ад розных дазнаньняў,
З гэтага радуйцеся, хоць цяпер мусіце пасмуткаваць крыху дзеля шматлікіх выпрабаванняў,
Каб выпрабаваная вера вашая была дарожшая за гінучае, хоць прабаванае агнём, золата, да пахвалы а славы а сьці ў зьяўленьне Ісуса Хрыста,
каб выпрабаваная вашая вера выявілася шмат даражэйшай за золата — яно, хоць і выпрабавана ў агні, ды ідзе на загубу, — на славу, пахвалу і гонар пры з’яўленні Ісуса Хрыста.
Каторага, ня бачыўшы, мілуеце, Каторага цяпер ня бачачы, але верачы, захапляецеся радасьцяй нявымоўнай і найславутшай,
Яго, хоць не бачылі, вы любіце і хоць цяпер не бачыце Яго, але верыце і цешыцеся радасцю невымоўнаю і найслаўнейшаю,
Адзержуючы канец веры сваей — спасеньне душаў.
дасягаючы ў выніку веры вашай збаўлення душ.
Прарокі, што праракалі ласку вам, даведаваліся а дасьледавалі гэтае спасеньне,
Гэтага збаўлення шукалі і выглядалі прарокі, якія прадказвалі будучую для вас ласку,
Дасьлядуючы, на каторы або на які час зьясьняў Дух Хрыстоў, каторы быў у іх, сьветчачы наперад празь цярпеньні Хрыстовы і славу па іх.
даследуючы, калі і на якую пару паказваў Дух Хрыстовы, Які ў іх прабываў і Які прадказваў пакуты Хрыста і пазнейшую славу.
Ім аб’яўлена было, што ня ім самым, але нам служыла тое, што цяпер абешчана вам тымі, каторыя зьясьняюць вам Дабравесьць Духам Сьвятым, пасланым ізь нябёс, на што ангілы жадаюць глядзець.
Ім было адкрыта, што не ім самім, а вам служыла тое, што вам было абвешчана праз іх, якія неслі добрую вестку для вас праз Духа Святога, спасланага з неба, у што заглянуць прагнуць і анёлы.
Затым, паперазаўшы сьцёгны розуму свайго, будучы цьвярозыя, супоўна спадзявайцеся ласкі, каторая будзе дана вам у зьяўленьню Ісуса Хрыста.
Таму, падперазаўшы сцёгны вашага розуму, цвярозыя, майце моцную надзею на ласку, прызначаную вам у аб’яўленні Ісуса Хрыста.
Як паслухменыя дзеці, не тарнуйцеся да пярэдніх жадлівасьцяў у нясьведам’ю сваім;
Як паслухмяныя дзеці, не кіруйцеся вашымі ранейшымі жаданнямі, калі вы былі яшчэ несвядомымі,
Але як Тый, што пагукаў вас, ё сьвяты, будзьце таксама сьвятыя ў вусім паступку;
але ва ўсіх паводзінах будзьце вы таксама святымі на ўзор Таго Святога, Які вас паклікаў,
Бо напісана: «Будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты».
бо напісана: «Будзьце святымі, бо Я — Святы».
І калі вы завіце Айцом Таго, Хто, не зважаючы на асобы, судзе кажнага подле ўчынкаў ягоных, каратайце час падарожжаваньня свайго із страхам,
І калі Айцом завеце Таго, Хто, без аглядкі на асобы, судзіць кожнага паводле яго ўчынкаў, дык у страху праводзьце час пражывання вашага,
Ведаючы, што не псавальным срэбрам альбо золатам вы адкуплены ад марнага паступку, пераданага ад бацькоў,
ведаючы, што адкуплены вы ад марнага жыцця вашага, перададзенага вам бацькамі, не знішчаемым срэбрам або золатам,
Але каштоўнай крывёю Хрыстовай, як беззаганнага а чыстага ягнётка,
але найкаштоўнейшай крывёй Хрыста, як Ягняці беззаганнага і без спракуды,
Наканаванага запраўды перад закладзінамі сьвету, але зьяўленага ў канцы часоў вам,
Які быў прызначаны перад стварэннем свету, але аб’явіўся ў апошнія часы дзеля вас,
Каторыя ўверылі перазь Яго ў Бога, Каторы ўскрысіў Яго зь мертвых і даў Яму славу, каб вера вашая а надзея былі ў Богу.
якія праз Яго ўверылі ў Бога, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых і даў Яму славу, каб вера вашая і надзея былі скіраваны да Бога.
Ачысьціўшы душы свае паслухменствам праўдзе да нядвудушнае братняе любові, горача мілуўце адзін аднаго з чыстага сэрца,
Ачысціўшы душы вашыя паслухмянасцю праўдзе дзеля здабыцця шчырай братняй любові, ад чыстага сэрца адны другіх любіце,
Будучы ізноў народжаныя не з псавальнага семені, але зь непсавальнага, жывым і трываючым на векі Словам Божым.
як адроджаныя не са знішчальнага семя, але з незнішчальнага праз Слова Божае, жывое і трывалае, бо
Бо кажнае цела —як трава, і кажная слава — як краса травы; трава зьвяла, і краса апала;
кожнае цела — як трава, і ўсякая слава яго — як краска травы. Засохла трава, і краска апала.
Але слова Спадарова трывае на векі. А гэта ё тое слова, што вам абешчана.
Але слова Госпада трывае вечна. Гэта вось слова прынесена вам як добрая вестка.