2 да Цімафея 1 разьдзел

Другое пасланьне да Цімафея
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2003

 
 

Паўла, з волі Божае апостал Ісуса Хрыста, подле абятніцы жыцця ў Хрысту Ісусу,
 
Паўла, апостал Хрыста Ісуса, з волі Бога, паводле абяцання жыцця, якое ёсць у Хрысце Ісусе,

Цімоху, любоваму дзяцяці: ласка, міласэрдзе, супакой ад Бога Айца а Хрыста Ісуса, Спадара нашага.
 
Цімафею, найдаражэйшаму сыну: ласка, міласэрнасць і супакой ад Бога Айца і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.

Дзякую Богу, Катораму служу ад прабацькоў з чыстым сумленьням, як штачасна ўспамінаю цябе ў маленьнях сваіх ноч і дзень,
 
Дзякую Богу, Якому служу ад прабацькоў з чыстым сумленнем, што ў маіх малітвах уночы і днём без перапынку маю ў памяці цябе,

Жадаю бачыць цябе, успамінаючы сьлёзы твае, каб імне напоўніцца радасьцяй,
 
і прагну ўбачыць цябе, памятаючы твае слёзы, каб напоўніцца радасцю,

Успамінаючы шчырую веру тваю, што была ўперад у бабулі тваёй Лоідзе і ў матцы тваёй Еўніццы, і я пераканаўшыся, што і ў табе.
 
і прыпамінаю тую веру не фальшывую, якая ёсць у табе, якая жыла найперш у бабулі тваёй Лаідзе і маці тваёй Эўніцы, ды я перакананы, што і ў табе.

З гэтае прычыны дамяняю табе разьдзьмухаваць поламя дару Божага, каторы ў табе пераз узлажэньне рук маіх;
 
Дзеля гэтай прычыны нагадваю табе, каб ажывіў ты дар Божы, які ёсць у табе праз ускладанне рук маіх.

Бо даў нам Бог духа ня боязьні, але магутнасьці а міласьці а самавалоданьня.
 
Бо не даў нам Бог Духа страху, але сілы, любові і разумнасці.

Дык не саромся сьветчаньня Спадара нашага ані мяне, вязьня Ягонага; але цярпі з Дабравесьцяй подле магутнасьці Божае,
 
Дык не саромейся тады сведчання Госпада нашага, ані мяне, вязня Яго, але супрацоўнічай у дабравешчанні паводле магутнасці Бога,

Каторы спас нас і пагукаў нас сьвятым пагуканьням ня подле ўчынкаў нашых, але подле собскага замеру Свайго і ласкі, данае нам у Хрысту Ісусу перад вечнымі часамі,
 
Які збавіў нас і паклікаў святым пакліканнем не паводле нашых спраў, але паводле пастановы Сваёй і ласкі, якая дадзена нам у Хрысце Ісусе спрадвеку,

А выяўленае цяпер зьяўленьням Спаса нашага Ісуса Хрыста, Каторы памярцьвіў сьмерць і вынес на сьвятліню жыцьцё і нераскладальнасьць пераз Евангелю,
 
а цяпер аб’явілася праз з’яўленне Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, Які знішчыў смерць і асвяціў жыццё і несмяротнасць праз Евангелле,

Да каторае я прызначаны за агалашэньніка а апостала а вучыцеля народаў.
 
дзеля якога я пастаўлены прапаведнікам, і апосталам, і вучыцелем.

Згэтае прычыны я й цярплю гэта; але не саромлюся. Бо я ведаю, у каго я ўверыў, і я пераканаўшыся, што Ён дуж захаваць задатак мой аж да тога дня.
 
З гэтай прычыны пераношу цярпенні, але не саромеюся, бо ведаю, Каму паверыў, і маю пэўнасць, што Ён мае магутнасць захаваць скарб мой на той дзень.

Моцна дзяржыся зразы здаровых слоў, што ты чуў ад мяне ў веры а міласьці, каторыя ў Хрысту Ісусу.
 
За аснову вазьмі здаровыя словы, якія чуў ты ад мяне, адносна веры і любові, што ў Хрысце Ісусе.

Сьцеражы добры задатак, давераны Духам Сьвятым, Каторы жыхара ў нас.
 
Беражы добры скарб Духа Святога, Які прабывае ў нас.

Ты ведаеш, што адвярнуліся ад мяне ўсі аскія, з каторых Фіґель а Гэрмаґен.
 
Ці ведаеш тое, што ўсе, што ў Азіі, між імі Фігел і Гермаген, адвярнуліся ад мяне?

Няхай Спадар зьмілуецца над домам Анісіфаровым, бо ён часта чырсьцьвіў мяне і не сароміўся зялезаў маіх,
 
Хай дасць міласэрнасць Госпад дому Анэсіфора, бо часта ён мяне падмацоўваў і не саромеўся кайданаў маіх,

Але, прыбыўшы да Рыму, рупна шукаў мяне і знайшоў.
 
але, прыбыўшы ў Рым, пільна шукаў мяне і знайшоў.

Хай дасьць яму Спадар знайсьці міласэрдзе ў Спадара таго дня; а колькі ён служыў у Ефесе, ты вельма добра ведаеш.
 
Хай дасць яму Госпад знайсці міласэрнасць у Госпада ў той дзень. А колькі ён служыў у Эфесе, ты лепей ведаеш.