Эздры 10 разьдзел
Першая кніга Эздры
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2017
Як Езра маліўся й як ён спавядаўся, плачучы а прыпадаючы перад домам Божым, зьберлася да яго з усёга Ізраеля вялізарная грамада мужчын а жанок а дзяцей, бо люд плачма плакаў.
Такім чынам, калі Эздра, плачучы і кленчучы перад святыняй Божай, маліўся і прасіў, сабралася каля яго вельмі вялікая грамада Ізраэля з мужчын, і жанчын, і дзяцей; і народ плакаў вялікім плачам.
І адказаў Шэханя Егіеленак із сыноў Еламовых, і сказаў Езру: «Мы ізрадзілі Бога свайго, што пабралі чужыя жанкі зь люду зямлі, але што да гэтага ё яшчэ надзея ў Ізраеля;
І адазваўся Сахэнія, сын Ягіэля з сыноў Элама ды сказаў Эздру: «Мы правініліся перад Богам нашым і ўзялі за жонак чужынак з народаў гэтай зямлі. Але ёсць цяпер надзея ў справе гэтай для Ізраэля:
Дзеля гэтага ўчыніма цяпер змову з Богам нашым, адпусьціць усі жонкі і народжаных ізь іх, подле рады спадара майго і дрыжачых перад расказаньням Бога нашага, — і хай будзе подле Права!
заключым запавет з Госпадам, Богам нашым, што адправім усіх жонак і тых, хто ад іх нарадзіўся, паводле волі Госпада і тых, хто пільнуе прыказанне Госпада, Бога нашага, і хай усё будзе па законе!
Устань, бо гэта твая справа, і мы з табою: мацуйся а дзей!»
Устань, гэта твая справа, і мы будзем з табой; набярыся сілы і дзейнічай!»
І ўстаў Езра, і абавязаў прысягаю князёў, сьвятароў а Левітаў а ўсяго Ізраеля, рабіць подле гэтага слова; і яны прысягнулі.
Тады Эздра ўстаў і прывёў да прысягі кіраўнікоў святароў, і левітаў ды ўвесь Ізраэль, каб учынілі паводле слова гэтага, і яны прысягнулі.
І ўстаў Езра ад дому Божага, і пайшоў да гасподы Ёгоганана Еляшывенка, і прышоў туды. Хлеба ён ня еў і вады ня піў, бо ён быў у жалобе з прычыны ізрады пераселеных.
І ўстаў Эздра перад домам Божым, і накіраваўся ў пакой Ёганана, сына Эліясіба, і там пераначаваў; не еў ён хлеба і не піў вады, бо смуткаваў дзеля правіннасці тых, якія вярнуліся з няволі.
І абясьцілі ў Юдэі а ў Ерузаліме ўсім палоненікам, каб яны зьберліся да Ерузаліму;
І абвешчана было ў Юдэі і Ерузаліме ўсім, хто прыйшоў з няволі, каб сабраліся ў Ерузаліме;
А хто ня прыйдзе за тры дні, подле рассудку князёў а старцоў, уся маемасьць ягоная будзе аканавана, і сам ён адлучаны ад грамады пераселеных.
і ва ўсякага, хто не прыйдзе ў тры дні па рашэнні кіраўнікоў і старэйшын, уся маёмасць будзе адабрана і ён сам будзе адлучаны ад супольнасці перасяленцаў.
Тады ўсі мужчыны Юдэі а Ерузаліму зьберліся за тры дні да Ерузаліму. Гэта дзявятага месяца, дваццатага дня месяца. І ўвесь люд сядзеў на вуліцы дому Божага, дрыжачы з прычыны справы й ад вялікіх дажджоў.
І сабраліся ўсе жыхары Юды і Бэньяміна ў Ерузалім у тры дні, дваццатага дня месяца, а быў гэта дзевяты месяц, і сеў увесь народ на плошчы ля дома Божага, дрыжучы дзеля граху і дажджу.
І ўстаў Езра сьвятар, і сказаў ім: «Вы ізрадзілі, што жылі із жанкамі-чужаземкамі, каб павялічыць віну Ізраеля.
І ўстаў Эздра, святар, і сказаў ім: «Вы дапусцілі злачынства і ўзялі за жонак чужынак, павялічыўшы злачынства Ізраэля.
А цяпер спавядайцеся СПАДАРУ, Богу айцоў сваіх, і паўніце волю Ягоную: аддзяліцеся ад люду зямлі й ад чужых жанок».
Ды цяпер пакайцеся перад Госпадам, Богам бацькоў вашых, і споўніце волю Яго, і адступіцеся ад народаў гэтай зямлі і ад жонак чужынак».
І адказалі ўся грамада, і сказалі вялікім голасам: «Як ты сказаў, так мусім мы зрабіць!
І ўвесь сход адказаў і казаў уголас: «Паводле слова твайго да нас, хай так станецца.
Люд, адылі, чысьлены, і пара дажджлівая, і няма сілы стаяць вонках. Дый работа не аднаго дня й ня двух, бо шмат нас, што выступілі ў гэтай справе.
Але дзеля таго, што многа народа, і час дажджоў, і не вытрываем мы стаяць на двары, і справа гэтая не аднаго і не двух дзён — бо многа з нас у гэтай справе зграшыла, —
Няхай цяпер князі нашы стаяць за ўсю грамаду, і няхай усі тыя, што жылі із жанкамі-чужаземкамі ў нашых местах, прыйдуць на прызначаныя часы і зь імі старцы кажнага места і судзьдзі яго, пакуль палаючы гнеў Бога нашага не адвернецца ад нас у гэтай справе».
хай нашы кіраўнікі застануцца замест усёй супольнасці; і ўсе ў гарадах нашых, што ўзялі чужынак за жонак, хай у вызначаны тэрмін прыйдуць, і з імі старшыны паасобных гарадоў разам з іх суддзямі, пакуль не адвернецца гнеў Бога нашага ад нас дзеля гэтага граху».
Адно Ёнафан Асагэленак а Ягзэя Фіквянок сталі над гэтай справаю, а Мешулам а Шавэфай Левіты памагалі ім.
Толькі Ёнатан, сын Асаэля, і Яасія, сын Тэквы, супрацівіліся гэтаму, і Масала і Сабэтай, левіты, падтрымалі іх.
І зрабілі гэтак палоненікі. І былі выдзелены Езра сьвятар ізь некатрымі галавамі айцоў, па дамох айцоў сваіх, усі гэтыя наймя. І селі першага дня дзясятага месяца скумаць справу,
І сыны перасялення зрабілі гэтак. І Эздра, святар, выбраў кіраўнікоў пакаленняў па доме бацькоў іх, а ўсіх — па імёнах іх; і яны селі ў першы дзень дзесятага месяца, каб разабрацца ў гэтай справе.
І скончылі, першага дня першага месяца, з усімі мужчынамі, што ўзялі чужыя жанкі.
І ў першы дзень першага месяца вырашылі справу ўсіх, якія ўзялі за жонак чужынак.
І знайшліся із сыноў сьвятарскіх, каторыя жылі із жанкамі-чужаземкамі, — із сыноў Ешуі Ёсадачонка а братоў ягоных: Маасэя, Елезэр, Ярыў а Ґедаля;
І знайшліся сярод сыноў святароў тыя, якія ўзялі за жонак чужынак: з сыноў Ешуа, сына Ёсэдэка ды яго братоў: Маасія, і Эліязэр, і Ярыб, і Гадалія;
І яны далі рукі свае, што адпусьцяць жонкі свае, і, будучы вінныя, абраклі барана із стады за віну сваю;
і яны далі рукі свае ў доказ, што адправяць жонак сваіх; і за грэх свой ахвяруюць барана.
І із сыноў Імеравых: Ганан а Зэвада;
І з сыноў Эмэра: Ханані і Забадзія.
І із сыноў Гарымовых: Маасея, Ільля, Шэмая, Егіель а Узя;
І з сыноў Гарыма: Маасія, і Элія, і Сямэя, і Ягіэль, і Озія.
І із сыноў Пашгуровых: Елёенай, Маасэя, Ізмайла, Нефанэль, Ёзавад а Еласа;
І з сыноў Пасура: Эліёэнай, Маасія, Ізмаэль, Натанаэль, Ёзабад і Эласа.
І зь Левітаў: Ёзавад, Шымей а Келая, ён жа Келіта, Пефага, Юда а Елезэр;
І спаміж сыноў левітаў: Ёзабад, і Сямэй, і Келая, або Келіта, Пэтагія, Юда і Эліязэр.
І зь пяюноў: Еляшыў; і з брамнікаў: Шалум а Тэлем а Ур;
А са спевакоў: Эліясіб. І з прыдзверных: Сэлум, і Тэлем, і Ур.
І з Ізраялян, — із сыноў Парошавых: Рама, Ізя, Малхія, Міямін, Елеазар, Малха а Веная;
І з Ізраэля з сыноў Пароса: Рэмія, і Езія, і Мэльхія, і Міямін, і Элеязэр, і Мэльхія, і Баная.
І з сыноў Еламавых: Захара а Егіель а Аўд а Ірэмоф а Ільля;
І з сыноў Элама: Матанія, Захарыя, і Ягіэль, і Абдзі, і Ярмут, і Элія.
І із сыноў Заффу: Елёенай, Еляшыў, Матфаня а Ірэмоф а Завад а Азыса;
І з сыноў Зэтуа: Эліёэнай, Эліясіб, Матанія, і Ярмут, і Забад, і Азіза.
І із сыноў Беваёвых: Ёгоганан, Гананя, Забвай а Афлай;
І з сыноў Бэбая: Ёганан, Хананія, Забай, Аталай.
І із сыноў Ваніных: Мешулам, Малух а Адая, Яшуў а Шэал а Ерэмоф;
І з сыноў Бэгвая: Масала, і Мэлух, і Адая, і Ясуб, і Саэль, і Рамот.
І із сыноў Пагаф-Моавовых: Адна а Хелал, Веная, Маасэя, Матфаня, Весалэль а Біннуй а Манас;
І з сыноў Пагатмааба: Эдна і Халаль, Баная і Маасія, Матанія, Бесэлеэль, Бэнуй і Манаса.
І із сыноў Гарымовых: Елезэр, Ішыя, Малхія, Шэмая, Сымон,
І з сыноў Гарыма: Эліязэр, Ясія, Мэльхія, Сямэя, Сімяон,
Венямін, Малух, Шэмара;
Бэньямін, Мэлух, Самарыя.
І із сыноў Гашумовых: Матфенай, Мафафа, Завад, Еліфелет, Ерэмай, Малас, Шымей;
І з сыноў Гасума: Матанай, Матата, Забад, Эліпалет, Ермі, Манаса, Сямэй.
І із сыноў Баневых: Маадай, Амрам а Уель,
З сыноў Бані: Маадзі, Амрам і Ёэль,
Веная, Бедэя, Келугі,
Баная, Бадая, Хэліяў,
Ваня, Мерэмоф, Еляшыў,
Ванія, Мэрамот і Эліясіб,
Матфаня, Матфенай а Яасу.
Матанія, Матанай і Ясі.
А Бань а Біннуй, Шымей,
З сыноў Бэнуі: Сямэй,
А Шэлема а Нафан а Адая,
Сэлемія, і Натан, і Адая,
Махнадэбай, Шашай, Шарай,
І Махнэдэбай, і Сісай, Сарай,
Азарэль а Шэлемягу, Шэмара,
Азарыэль, і Сэлемія, Самарыя,
Шалум, Амара, Язэп;
Сэлум, Амарыя, Язэп.
Із сыноў Невавых: Еель, Матфіфа, Завад, Зэвіна, Яддай а Ёель, Веная.
З сыноў Нэбы: Егіэль, Матація, Забад, Забіна, Еду, і Ёэль, і Баная.
Усі гэтыя пабралі жанкі-чужаземкі, а некатрыя зь іх мелі жонкі, з каторых мелі дзеці.
Усе яны ўзялі за жонак чужынак, і адправілі яны жонак і сыноў.