Выхад 7 разьдзел

Выхад
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Вітаўта Тумаша

 
 

І сказаў СПАДАР Масею: «Гля, я пастанавіў цябе за бога Фараону; Аарон, брат твой, будзе тваім прарокам.
 

Ты будзеш казаць усе, што Я раскажу табе; а Аарон, брат твой, будзе гукаць Фараону, і ён выпусьце сыноў Ізраелявых ізь зямлі свае.
 

І Я закаляню сэрца Фараонава, і размнажу знакі свае і чудосы свае ў зямлі Ягіпецкай.
 

І не паслухае вас Фараон, і Я ўзлажу руку Сваю на Ягіпет. І вывяду войска Свае, люд Свой, сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае — судамі вялікімі.
 

І даведаюцца Ягіпцяне, што Я СПАДАР, як выцягну руку сваю на Ягіпет і вывяду сыноў Ізраелявых з памеж іх».
 

І ўчыніў Масей а Аарон; як расказаў ім СПАДАР, так яны і ўчынілі.
 

І Масею было асьмідзясят, а Аарону асьмідзясят тры гады, як гукалі яны да Фараона.
 

І сказаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы:
 

«Калі скажа вам Фараон, кажучы: "Зьдзейце чуда", дык ты скажы Аарону: "Вазьмі посах свой і кінь перад Фараонам"; — ён стане смокам».
 

І прышоў Масей а Аарон да Фараона, і ўчынілі так, як расказаў СПАДАР. І кінуў Аарон посах свой перад Фараонам і перад слугамі ягонымі, і ён стаў смокам.
 

І гукнуў таксама Фараон мудрыцоў а чараўнікоў, і зрабілі таксама яны, тайнаведы ягіпецкія, тайнымі ўменьнямі сваімі.
 

І кінуў кажны посах свой, і яны абярнуліся ў смокі, і глынуў посах Ааронаў іхныя пасахі.
 

І закалянела сэрца Фараонава, і ён не паслухаў іх, як казаў СПАДАР.
 

І сказаў СПАДАР Масею: «Ацяжарылася сэрца Фараонава; ён адмаўляецца выпусьціць люд.
 

Пайдзі да Фараона нараніцы: вось, ён выйдзе да вады, ты стань наўпярэймы яму на беразе ракі; і посах, каторы абарачаўся ў гада, возьмеш у руку сваю.
 

І скажы яму "СПАДАР, Бог Гэбрэяў, паслаў мяне да цябе, кажучы: "Выпусьці люд Мой, і ён будзе служыць імне на пустыні; а вось, ты не паслухаў дагэтуль’.
 

Гэтак кажа СПАДАР: ’З гэтага ты пазнаеш, што Я СПАДАР: вось, Я б’ю посахам, што ў маёй руццэ, па вадзе, каторая ў раццэ, і яна абернецца ў кроў;
 

І рыба, каторая ў раццэ, здохне, і рака стане сьмярдзючай, і агідна будзе Яґіпцянам піць ваду з ракі’"».
 

І сказаў СПАДАР Масею: «Скажы Аарону: "Вазьмі посах свой і выцягні руку сваю на воды Ягіпцян: на рэкі іхныя, на цуркі іхныя, на ставы іхныя і на ўсялякае зборышча водаў іхных; і будуць крывёй, і будзе кроў па ўсёй зямлі Ягіпецкай, і ў дзярвяным і ў каменным судзьдзю"».
 

І зрабілі так Масей а Аарон, як расказаў СПАДАР. І падняў посах, і выцяў па вадзе, што ў раццэ, перад ачыма Фараона і перад ачмі слугаў ягоных, і абярнулася ўся вада, што ў раццэ, у кроў;
 

І рыба, што ў раццэ, падохла, і засьмярдзелася рака, і не маглі Ягіпцяне піць вады з ракі; і была кроў па ўсёй зямлі Ягіпецкай.
 

І зрабілі так тайнаведы Ягіпецкія тайным уменьням сваім. І закалянела сэрца Фараонава, і не паслухаў іх, як казаў СПАДАР.
 

І завярнуўся Фараон, і пайшоў да дому свайго; і не павярнуў сэрца свайго да гэтага.
 

І капаў увесь Ягіпет у ваколіцах ракі ваду піць, бо не маглі піць вады з ракі.
 

І споўнілася сем дзён просьле таго, як СПАДАР выцяў раку.