Да Габрэяў 5 разьдзел
Пасланьне да Габрэяў
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Чарняўскага 1999
Кажны бо архісьвятар спасярод людзей выбіраны для людзей пастанаўляецца у справах Божых, каб ахвяроўваў за грахі дары й сьвятаахвяры,
Бо ўсякі першасьвятар з людзей бярэцца і для людзей стаўляецца ў тых справах, якія адносяцца да Бога, каб складаў дары і ахвяры за грахі,
каб мог быць выразумелым для нясьведушчых, блудзячых, бо і сам немачы мае,
каб мог спачуваць тым, што ня ведаюць, або заблукалі, бо ён і сам адчувае кволасьць,
і дзеля таго павінен, як за народ, так і за сябе самога выконваць за грахі ахвяры.
і таму павінен нейкім чынам як за народ, так і за сябе самога складаць ахвяры за грахі.
І ніхто сам сабою ня прыймае гэтае годнасьці, а тоькі той, хто пакліканы Богам, як Аарон.
Ніхто сам сабе ня возьме гэтай дастойнасьці, але той, хто пакліканы Богам, як Аарон.
Гэтак і Хрыстус не сам сябе вывышыў, каб стацца ўсесьвятарам, але той, хто сказаў яму: «Ты Сын мой, я сяння спарадзіў цябе» (Пс. 2:7);
Так і Хрыстос ня сам сябе ўславіў дастойнасьцю стацца Першасьвятаром, але Той, які сказаў Яму: "Ты — Сын Мой, Я сёньня спарадзіў Цябе",
як і на іншым месцы кажа: «Ты ёсьць сьвятар навекі паводле уставу Мэльхісэдэха» (Пс. 109:4).
як падобна ў іншым месцы Ён кажа: "Ты — сьвятар навекі на ўзор Мэльхісэдэха".
Ён тож падчас жыцьця свайго цялеснага засылаў із сьлязьлівымі ўжываннямі просьбы і благанні к таму, хто меў моц выбавіць яго ад сьмерці: і быў выслуханы за сваю багавейлівасьць.
Ён у дні (жыцьця) цела свайго моцным голасам і са сьлязьмі прыносіў малітвы і просьбы свае Таму, каторы мог захаваць Яго ад сьмерці, і выслуханы быў дзеля сваёй богаадданасьці.
Хоць быў Сынам, навучыўся аднак паслухмянасьці праз тое, што выцерпяў.
І вось, хоць быў Сынам, навучыўся з таго, што перацярпеў, паслухмянасьці,
І да канца вытрываўшы, стаўся для ўсіх, яму паслушных, прычынаю вечнага збаўлення;
і выканаўшы (усё), стаўся ўсім слухаючым Яго прычынай збаўленьня вечнага,
Усесьвятарам абрадку Мэльхісэдэха праз Бога названым.
названы Богам Першасьвятаром на ўзор Мэльхісэдэха.
Шмат аб гэтым належаласяб гаварыць, але ня лёгка расталкаваць вам, няздольным да слухання.
Пра Яго многа нам трэба было б гаварыць, але цяжка выясьніць гэта, бо сталіся вы няздольнымі слухаць.
Тады, як вы павінныб даўно ўжо быць вучыцялямі, дык яшчэ патрабуеце, каб вас хто вучыў зноў першападставаў слова Божага, і дайшлі да таго, што патрабуеце шчэ малака, а ня густое стравы.
Адносна часу вы павінны б быць настаўнікамі, а вось вы зноў патрабуеце, каб хто вас вучыў пачаткам словаў Божых, і вы такія, што вам малако належыцца, а не цяжкая страва.
Бо хто яшчэ ссе малако, дзеж яму слухаць аб справядлівасьці — ён яшчэ нямоўля.
Кожны з вас хто корміцца малаком, нясьведамы слова справядлівасьці, бо ён — дзіцятка.
Салідная страва — для дарослых, вырабленых жыцьцёвай прахтыкай, здольных адрожніваць дабро ад зла.
Для дарослых жа цяжкая страва, бо яны праз ужываньне маюць розум, каб разабрацца што добрае, а што благое.